Грамадства2323

Ціманоўская абвінаваціла былога мужа ў супрацы з КДБ

Беларуская спрынтарка, якая з 2023 года выступае за Польшчу, зрабіла гучную заяву.

Арсень Зданевіч і Крысціна Ціманоўская. Архіўнае фота з сацыяльных сетак спартоўкі

Крысціна Ціманоўская некалькі дзён таму дала інтэрв’ю польскаму выданню Interia Sport, дзе сярод іншага расказала пра свайго былога мужа Арсеня Зданевіча.

Крысціна і Арсень былі разам дзевяць гадоў, з іх шэсць у афіцыйным шлюбе. У хуткім часе пасля грандыёзнага скандалу з удзелам Крысціны на Алімпіядзе ў Токіа мужчына выехаў з Беларусі, палічыўшы, што яму небяспечна там заставацца.

Пазней бягуха распавядала, што за два гады вымушанага пераезду ў Польшчу яны некалькі разоў расставаліся. У выніку пара ўсё ж развялася ў 2023 годзе.

У лютым 2025 года стала вядома, што Зданевіч вярнуўся ў Беларусь і працуе на нізкааплатных фізічных працах. 

Па словах Ціманоўскай, гісторыя з разводам яе асабліва не хвалявала.

«Быў суд, і ўсё вырашалася там. Мы рассталіся пасля чэмпіянату свету ў Будапешце, і праз некалькі месяцаў суд вынес рашэнне аб разводзе. Адзіная праблема ў тым, што ён скраў шмат грошай і паехаў з Польшчы. Але цяпер я ўжо нічога не магу зрабіць», — заявіла спартсменка.

У той жа час яна выказала занепакоенасць тым, што яе былы муж, які таксама атрымаў польскае грамадзянства, цяпер супрацоўнічае з КДБ.

«Ён атрымаў яго [грамадзянства] па маёй просьбе. Я напісала прэзідэнту Польшчы, што хачу выступаць за Польшчу і хацела б змяніць грамадзянства. Там я згадала, што ў мяне ёсць муж, і што я хацела б, каб ён застаўся ў Польшчы, бо ён мая падтрымка. Я вельмі хацела, каб ён таксама атрымаў грамадзянства. І ён атрымаў.

Аднак цяпер ён знаходзіцца ў Беларусі і супрацоўнічае там з КДБ. Цяпер ён там кажа, што ніколі не хацеў польскага грамадзянства і што яму яно зусім не патрэбна. Мне дзіўна, што ў Польшчы ніхто не звярнуў увагі на той факт, што наш грамадзянін супрацоўнічае з КДБ», — цытуе выданне словы Ціманоўскай.

На пытанне карэспандэнта, ці лічыць яна, што Арсень супрацоўнічаў з КДБ у час, калі яны былі жанатыя, жанчына адказала: «Не думаю, але хто ведае».

Яна дадала, што звярталася да польскіх чыноўнікаў, але тыя адказалі, што трэба ўсё апісаць пісьмова. А паколькі грамадзянства было выдадзена на падставе прэзідэнцкага подпісу, пазбавіць яго складана. Ціманоўская падкрэслівае, што не хоча, каб яе былы муж зноў аб’явіўся ў Польшчы:

«Я б не хацела, каб ён зноў прыязджаў у Польшчу. Бо невядома, што ён можа зрабіць у нашай краіне, калі супрацоўнічае з КДБ. Не скажу, што баюся, што ён прыедзе да мяне, але мне дакладна некамфортна».

У тым жа інтэрв’ю Ціманоўская расказала, што цяпер знаходзіцца ў адносінах з іншым мужчынам, але пакуль не плануе вяселля:

«Мой хлопец знаходзіцца ў ЗША, а я ў Польшчы. Для мяне гэта нават не так і дрэнна, бо я магу сканцэнтравацца на трэніроўках. Ён таксама вельмі мяне падтрымлівае — праўда, толькі па тэлефоне. У мяне цяпер шмат часу і на трэніроўкі, і для сябе самой».

Каментары23

  • даведка
    06.05.2025
    Тимановскую не смущает постоянное обращение поляков к девушкам «курва», как буквально на днях рассказывала бывшая белорусско-польская студентка на БТ. )))
  • FF
    06.05.2025
    «Я б не хацела, каб ён зноў прыязджаў у Польшчу. Бо невядома, што ён можа зрабіць у нашай краіне, калі супрацоўнічае з КДБ»

    Нашай краіне? Гэтым усё сказана. Бачыла яна гэтую Беларусь і нейкае змаганне з гмаху ў цэнтры Варшавы. Хайпанула на палітыцы, атрымала шчаслівы білет і жыве спакойна ў Еўропе.

    Якая небяспека пагражала Ціманоўскай за адмову выступіць на Алімпіядзе? Ніякай! Са зборнай выключылі б, кар'ера б у Беларусі скончылася – і ўсё на гэтым. Добраму спартоўцу змяніць зборную не праблема. Але яна пачала гыргычыць, што яе пасадзяць у турму і як ёй страшна. І, на жаль, такіх багата.

    І гэта ў той момант, калі, напрыклад, Зміцер Дашкевіч, які гэтаму рэжыму сядзіць у вантробах, заставаўся ў Беларусі нават у 2022 годзе і цяпер сядзіць, а па Еўропах не прасіўся. Лявон Баршчэўскі, які шмат рэжыму насаліў, дагэтуль у Беларусі на волі! А Ніна Брагінская хіба ўвогуле выязджала ў ЕЗ?

    Вось каму пагражала і пагражае сапраўдная небяспека, але ніводнага разу яны не піярыліся на ёй.
  • Фу
    06.05.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

З Лондана Мельнікава вылецела на Шры-Ланку, у яе быў каханак спартовага выгляду з Беларусі3

З Лондана Мельнікава вылецела на Шры-Ланку, у яе быў каханак спартовага выгляду з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Супраць 78-гадовай Ніны Багінскай завялі крымінальную справу17

Над Сікстынскай капэлай паставілі комін1

Кадыраў рыхтуе перадачу ўлады6

Прапаганда кпіць з колькасці зняволеных у Польшчы, забыўшыся паглядзець на беларускія турмы1

Прэм'ер Славакіі скокнуў у Дунай, каб даказаць, што здаровы5

«Мой дзед удзельнічаў у разгоне Усебеларускага з’езда!» Што расіяне пішуць пра Беларусь і беларускую гісторыю пад відэа Тамары Эйдэльман16

Авечкін падарыў Лукашэнку джэрсі са сваім аўтографам13

Украінскія дроны атакавалі Расію

«Засталося ўсяго 6 кватэр у горадзе». На выходныя 9 мая разабралі арэндныя кватэры ў Гродне, Брэсце і Мінску. Цэны ўражваюць5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Лондана Мельнікава вылецела на Шры-Ланку, у яе быў каханак спартовага выгляду з Беларусі3

З Лондана Мельнікава вылецела на Шры-Ланку, у яе быў каханак спартовага выгляду з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць