Грамадства6969

«Ён атрымаў польскае грамадзянства за 9 месяцаў»: Ціманоўская ў шоку ад таго, што яе былы муж вярнуўся ў Мінск

Лёгкаатлетка ўбачыла Арсенія Зданевіча ў рылсе мінскай аўтамыйні — ён як нічога не было танчыў пад трэндавую песню ўкраінскага спевака Улада Дарвіна «Тры сястры».

Арсеній Зданевіч

Нагадаем: Крысціна Ціманоўская і Арсеній Зданевіч былі разам дзевяць гадоў, з іх шэсць у афіцыйным шлюбе. У хуткім часе пасля грандыёзнага скандалу з удзелам Крысціны на Алімпіядзе ў Токіа Арсеній з’ехаў з Беларусі, палічыўшы, што яму небяспечна там заставацца.

Пазней бягуха распавядала, што за два гады вымушанага пераезду ў Польшчу яны некалькі разоў разыходзіліся. У інтэрв'ю «Нашай Ніве» Крысціна казала, што эміграцыя стала для іх адносін складаным выпрабаваннем: «Магчыма, праблемы былі праз наш раптоўны пераезд, праз тое, што мы абое страцілі ўсё, што ў нас было. Нейкі час я была ў дэпрэсіі, і гэта не вельмі добра адбівалася на нашых адносінах».

Крысціна Ціманоўская і Арсеній Зданевіч

У выніку пара ўсё ж развялася ў 2023 годзе. А Крысціна абвінавачвала былога мужа не толькі ў здрадах, але і ў фінансавых махінацыях.

У непрыгожай гісторыі спрабавала разабрацца «Трыбуна». Выданне пісала, што Арсеній Зданевіч разам з беларускім плыўцом Яўгенам Цуркіным (былым мужам Аляксандры Герасімені) пачаў займацца бізнэсам — купляй і дастаўкай аўтамабіляў з ЗША.

Прадпрыемства працавала так: машыны куплялі на аўкцыёне, рамантавалі і дастаўлялі кліентам у Польшчу.

Аднак урэшце супрацоўніцтва з Цуркіным не атрымала развіцця і наогул згарнулася. Яшчэ вясной мінулага года «Трыбуне» стала вядома пра выхад Цуркіна з аўтамабільнага праекта. Былы муж Ціманоўскай працягнуў ганяць машыны ўжо ў адзіночку. Аднак вельмі падобна, што ў бізнэсе ў Зданевіча паўсталі праблемы.

У матэрыяле «Трыбуны» згадваецца, што Зданевіч зарэгістраваў у Польшчы кампанію USA CAR EXPRESS, якая займалася дастаўкай аўтамабіляў з ЗША. Аднак з восені 2023 года кліенты не атрымлівалі абяцаныя машыны і не маглі звязацца з Зданевічам.

Паведамлялася, што сам Арсеній паехаў у Грузію, дзе працягваў весці раскошны лад жыцця, купляў дарагія рэчы, але не выконваў абавязацельствы перад кліентамі.

Ціманоўская расказала, што Зданевіч нібыта прысабечыў дзве машыны, якія былі купленыя за яе $30 тысяч, а таксама не вярнуў ёй $3 тысячы доўгу.

Крысціна нават заяўляла, што «калі раптам нейкі добры адвакат гатовы ўзяцца за гэтую справу з машынамі, каб дапамагчы і мне, і іншым, то я з задавальненнем буду супрацоўнічаць і нават гатовая паспрыяць у пазбаўленні [Арсенія Зданевіча] польскага грамадзянства, таму што ён гэта грамадзянства атрымаў дзякуючы мне».

І вось цяпер бягуха заўважыла, што былы каханы спакойна танчыць у рылсе мінскай «Мегамыйні» на вуліцы Караля. У подпісу да жартлівага відэа пытаюцца: «Каму даць прэмію?». Дарэчы, апублікаваны ён 21 студзеня.

Скрыншот сторыс Крысціны Ціманоўскай у інстаграме

Крысціна ў шоку ад таго, што былы муж у прынцыпе адважыўся перасекчы мяжу радзімы (хаця ўдакладняе, што, згодна з яе інфармацыяй, Арсеній спачатку паехаў у Расію, а потым у Беларусь):

«Па-першае, ён атрымаў у Польшчы польскае грамадзянства праз подпіс прэзідэнта за 9 месяцаў, таму што з'яўляецца палітычным уцекачом і пры падачы на ​​грамадзянства пазначыў у анкеце, што яму небяспечна вяртацца ў Беларусь. Па-другое, ён даваў шмат інтэрв'ю супраць улады, а таксама ў яго было шмат сторыс пра 2020, выбары, мітынгі і вайну ва Украіне. Па-трэцяе, разам са мной ён хадзіў на мітынгі ў Польшчы і насіў БЧБ-сцяг».

Таксама яна сцвярджае, што Арсенія шукае паліцыя ў дзвюх краінах.

Крысціна тэгнула ў сваіх сторыс акаўнты МУС Беларусі, а таксама памежнай службы.

Каментары69

  • Нефанатка
    09.02.2025
    Сочувствую Кристине
  • Сацыялістычная сьвятая
    09.02.2025
    Паўлінка Марозава
  • Охх
    09.02.2025
    Нельзя,Кристина, быть такой злобной. Вы были вместе, сохрани хоть человеческую суть

Цяпер чытаюць

Дэлегатка КР Карпушонак пасля маўчання апублікавала відэа31

Дэлегатка КР Карпушонак пасля маўчання апублікавала відэа

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр унутраных спраў Польшчы лічыць малаверагоднымі перамовы Варшавы і Мінска3

Украінскі «Фламінга» знішчыў першы расійскі аб'ект4

Модзі заклікаў Пуціна да хутчэйшага завяршэння вайны ва Украіне3

З’явіліся першыя фота меркаванага забойцы Андрэя Парубія4

Напярэдадні 1 верасня беларуска спрабавала зарабіць на шакаладках з цытатамі Лукашэнкі13

Пуцін на пасяджэнні ШАС зноў заявіў, што Захад справакаваў напад Расіі на Украіну13

«Дзве вадародныя і тры гексагенавыя бомбы, а настаўнікаў і вучняў расстраляюць». У Мінску падлетак адпомсціў дзяўчыне за адмову сустракацца3

Сабака пераплыў шырокую Прыпяць. Шырыня ракі — 100 метраў

Кошт золата абнавіў чарговы гістарычны максімум. Як даражэла золата ў гісторыі?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэлегатка КР Карпушонак пасля маўчання апублікавала відэа31

Дэлегатка КР Карпушонак пасля маўчання апублікавала відэа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць