Гісторыя11

Гродзенскі гісторык разгадаў загадку малюнка Напалеона Орды

Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурсу Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх малюнкаў. Разгадаць загадку атрымалася дзякуючы якаснай копіі, якую ён здабыў, піша Hrodna.life.

Гродзенскі гісторык разгадаў загадку малюнка Напалеона Орды 
Малюнак Напалеона Орды

Гісторык доўгі час не мог зразумець, з якога ракурсу Орда намаляваў краявід адной з гродзенскіх вуліц. На якаснай копіі малюнка бачна, што мастак пакінуў подпіс: Grodno, 4 Sierpnia 1866. Wyjazd z mostu (Гродна, 4 жніўня 1866. Выезд з моста).

«У горадзе таго часу было некалькі мастоў. Праўда тое збольшага былі «масткі», а сапраўдны вялікі мост для пешаходаў і павозак быў толькі адзін — праз Нёман. Знаходзіўся ён у самым спуску вуліцы Маставой і злучаў гістарычны цэнтр з левабярэжнай часткай — Фарштатам. Мост на гэтым месцы быў не першы па ліку. Уся справа ў тым, што быў ён драўляны, таму доўга не служыў», — патлумачыў у сваім блогу гісторык.

Так Супрону ўдалося высветліць, што Орда намаляваў скрыжаванне вуліц Маставой і завулка Падгорнага. Але да сённяшняга дня драўляная забудова, адлюстраваная мастаком, не захавалася.

Гродзенскі гісторык разгадаў загадку малюнка Напалеона Орды 
Гродзенскі гісторык разгадаў загадку малюнка Напалеона Орды 
Скрыжаванне гродзенскіх вуліц, якія намаляваў Орда
Гродзенскі гісторык разгадаў загадку малюнка Напалеона Орды 

Каментары1

  • 12345
    07.05.2025
    Пры жаданні прагледзьце малюнкі Напалеона Орда, ракурс практычна ўва ўсіх, не адпавядае рэальнаму месцаванню аб'ектаў.
    Гэта выбар мастака!
    І ніхто з сучаснай "вышэйшай" акадэмічнай адукацыяй яму не ўказ.
    Пры такой пастаноўцы даследчай чыннасці, ёсць шанец, на костках дзядулі Орды, абараніць не адну доктарскую дысертацыю, па ходзе прыхапіўшы, акадэмічных тытулаў.

Цяпер чытаюць

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ19

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ

Усе навіны →
Усе навіны

Тэлефонныя махляры пачынаюць званіць ад імя паліклінік, палохаючы эпідэміяй грыпу3

Ціханоўская: Беларусы не здаліся6

Вырашыўся лёс хлопчыка, які трапіў у прытулак з-за таго, што маці не адправіла яго ў школу2

Спікер Сейма Літвы дапусціў змяненне адносін з Беларуссю: адны толькі санкцыі даюць вынік, але не канчатковы7

Сыну рэжысёра Роба Райнера выставілі абвінавачванні ў забойстве бацькоў

Гродзенскага праграміста з 23‑гадовым стажам адправілі за краты за палітыку

Канчаткова дэмантуюць таксафоны5

Ва Украіне знайшлі шары з беларускімі цыгарэтамі, якія ляцелі ў Польшчу

Лукашэнка сцвярджае, што да перамоўнага працэсу па Украіне далучылі Беларусь10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ19

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць