Свет11

Актывісту ў Расіі дадалі тры гады калоніі з-за апошняга слова ў судзе

Суд павялічыў актывісту Андрэю Трафімаву тэрмін пакарання — да 13 гадоў калоніі строгага рэжыму па абвінавачанні ў апраўданні тэрарызму і «дыскрэдытацыі» расійскай арміі, паведамляе «Медыязона».

Фота: сацсеткі

Трафімаў у спрэчках нагадаў суду, што яго ўжо другі раз судзяць за словы, а ў ягонай справе няма ні шкоды, ні пацярпелых. Яму не далі выказаць апошняе слова да канца, але ён паспеў сказаць:

«Паважаны суд, напад Расіі на Украіну 24 лютага 2022 года стаў магчымы таму, што сучасная Расія — гэта ахвяра адмоўнага адбору: краіна баязліўцаў, дурняў і панылага г*на. Мне тут не месца, бо я — не першае, не другое і не трэцяе».

Падставай для гэтай справы стала ягонае апошняе слова перад першым прысудам па справе аб ваенных «фэйках» і спробе далучыцца да легіёна «Свабода Расіі», паводле якой яго асудзілі на 10 гадоў калоніі строгага рэжыму.

Тады Андрэй Трафімаў заявіў наступнае:

«Я публічна апраўдваю, горача ўхваляю і падтрымліваю выбух на Крымскім мосце і атакі ўкраінскіх беспілотнікаў на Крэмль і іншыя цэлі ў Маскве і Падмаскоўі. Бо Украіна — ахвяра агрэсіі з боку Расіі. А для сябе я патрабую максімальнага тэрміну. Бо я вамі пагарджаю. Хадзіць з вамі па адной зямлі і жыць з вамі ў адной дзяржаве я не буду».

Каментары1

  • Павага
    07.05.2025
    Круты чэл. Моцная прамова.

Цяпер чытаюць

«Люблю, калі беларусы беларусяцца»: у сацсетках жартуюць з надвор’я і абмяркоўваюць праблемы2

«Люблю, калі беларусы беларусяцца»: у сацсетках жартуюць з надвор’я і абмяркоўваюць праблемы

Усе навіны →
Усе навіны

Сіноптыкі памянялі чырвоны на аранжавы ўзровень небяспекі

Беларус зрабіў лыжню на плошчы Перамогі ў самым цэнтры Мінска3

Вышыня снежнага покрыва складае ўжо да 40 см

Гарачую лінію адкрылі ў Мінску для тых, хто мае патрэбу ў дапамозе

Блогер Арцём Рыбакін з жонкай Таіс зноў пераехалі — цяпер у Дубай5

У Мінскім раёне адмянілі заняткі для некаторых вучняў

У мінскім метро скарочаныя інтэрвалы1

Мінабароны РФ пацвердзіла ўдар «Арэшнікам» па Украіне

Масавыя пратэсты ў Іране працягваюцца. Пратэстоўцы заклікаюць да звяржэння аяталы Алі Хаменеі і вяртання Рэзы Пехлеві3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Люблю, калі беларусы беларусяцца»: у сацсетках жартуюць з надвор’я і абмяркоўваюць праблемы2

«Люблю, калі беларусы беларусяцца»: у сацсетках жартуюць з надвор’я і абмяркоўваюць праблемы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць