Грамадства11

Беларускую банкноту ў гонар 80-годдзя Перамогі ўжо за вялікія грошы перапрадаюць на eBay

У сакавіку Нацбанк анансаваў выпуск юбілейнай банкноты, прысвечанай 80-годдзю Перамогі. У яе вельмі незвычайны намінал 80 рублёў, а наклад зусім невялікі: 80 тысяч штук. На навінку адразу ж узнік ажыятаж, які цяпер пашырыўся і на інтэрнэт-пляцоўкі, піша Blizko.by.

Днямі банкнота паступіла ў продаж па цане 120 рублёў. На яе адразу ўзнік ажыятажны попыт: дзясяткі пакупнікоў сталі каля аддзялення Нацбанка на вуліцы Талстога, каб купіць сабе гэтую банкноту і/або памятныя манеты таксама ў гонар 80-годдзя Перамогі. Пры гэтым яны сфармавалі спіс, у якім да канца дня 7 мая фігуравалі ўжо пад 800 чалавек.

Цікава, што ў той жа дзень на аўкцыёне eBay купюра з'явілася ў перапродажы ў прадаўца, які пазначыў свой адрас як горад Крагуевац у Сербіі. Магчыма, на той момант купюры ў самога прадаўца яшчэ не было і ён толькі разлічваў атрымаць яе пазней.

Аднак на фотаздымках прадстаўленыя «жывыя» выявы банкноты ў футляры — не выключана, што купюра на момант публікацыі аб'явы ўжо была ў прадаўца на руках. Прадавец пазначаны нікам worldcollectibles і перапрадае розныя калекцыйныя рэчы.

Па стане на 9 мая была зроблена ўсяго адна стаўка, бягучая цана складае 160 даляраў ЗША. Гэта роўна ў 4 разы перавышае адпускную цану ў аддзяленні Нацбанка (120 рублёў, або 39,8 даляра па афіцыйным курсе).

Таксама журналісты знайшлі як мінімум 6 прапаноў банкноты на аўкцыёне Ay.by. іх прадаюць па цане прыкладна ад 150 рублёў з чаканнем найвышэйшай стаўкі. Адзін з прадаўцоў гатовы саступіць банкноту не чакаючы канца таргоў, па фіксаванай цане ў 225 рублёў.

Каментары1

  • П
    11.05.2025
    У 1945 афіцыйна не было яшчэ савецкага народу, яго прыдумалі паздней.

Цяпер чытаюць

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія42

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі прымусяць плаціць за выкарыстанне VPN. А можа будуць і штрафаваць5

Ці абавязкова ў грамадскім транспарце здымаць заплечнікі?5

«Зроблена хатнімі гаспадынямі». Кіраўнік Rheinmetall пагардліва выказаўся пра ўкраінскія дроны, украінцы яму адказалі17

Памёр артыст, які быў адной з зорак «Масак-шоу»4

Вызваленым палітвязням пастфактум анулявалі пашпарты12

Беларуская музыкантка трапіла на гістарычны фестываль у Польшчы — і цяпер шые касцюмы розных эпох

У Мінску пачнуць вырошчваць жоўтыя і шакаладныя таматы

Побач з Мінскам прадаюць дачу беларускага пісьменніка1

«Дапамога» Калегавай запусціла новую платформу для збораў — з нулявой камісіяй. На што збіраюць першыя грошы?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія42

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць