Літаратура

Кніга Максіма Знака «Зэкамерон» выйшла ў перакладзе на дацкую мову

У перакладзе на дацкую мову выйшла кніга Максіма Знака «Зэкамерон». Аўтарка перакладу на дацкую — Lotte Jansen. Да гэтага кніга выйшла на беларускай, рускай, англійскай, шведскай, нямецкай мовах, піша Беларускі ПЭН.

Максім Знак — адвакат, паэт, бард, палітзняволены, ганаровы сябра Дацкага ПЭНа. У турме ён напісаў кнігу «Зэкамерон» — сто гісторый пра турэмнае жыццё, якія адлюстроўваюць супраціў, спагаду і стойкасць ў складаных абставінах.

Англійскі пераклад «Зэкамерона», зроблены Элай і Джымам Дынглі, атрымаў прэмію Англійскага ПЭНа (English PEN, 2023) і ўвайшоў у кароткі спіс прэміі «Рэспубліка Свядомасці» (The Republic of Consciousness Prize, 2024).

Максім Знак увайшоў у кароткі спіс штогадовай Прэміі «Парушэнне спакою» адважнаму пісьменніку ў небяспецы, якую арганізуе Цэнтр Вацлава Гавэла (2024).

Тэксты Максіма Знака таксама былі ўганараваныя прэміяй імя Францішка Аляхновіча — за творы, напісаныя ў зняволенні (2021).

Набыць кнігу «Зэкамерон» па-дацку можна па спасылцы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын5

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Усе навіны →
Усе навіны

Вінаватага ў гібелі двух дзяцей у ДТЗ пад Воранавам пасадзілі на 8 гадоў1

Каля Каложы ў Гродне з'явіўся жывы вяртэп1

Нядаўна адкрытую скульптуру армрэслера ў Магілёве ўжо закруцілі плёнкай ФОТАФАКТ4

Тэгеран слабы як ніколі: пратэсты ў краіне і пагрозы Трампа зрабілі сітуацыю для ўладаў Ірана надзвычай сур'ёзнай3

ЗША моцныя насамрэч, а Расія — на словах7

«Паехала ў тур, бо марыла пабачыць палярную ноч». Што кажуць пра беларуску, якую знесла плынь пад Мурманскам3

Мачада прапанавала падзяліць сваю Нобелеўскую прэмію міру з Трампам10

Чарговая спроба ўладаў замяніць Tut.by? У Беларусі з’явіўся новы інфармацыйны партал12

Паступаць у ВНУ на завочнае аддзяленне дазволілі без стажу па спецыяльнасці

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын5

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць