Грамадства134134

Мельнікава крала грамадскія грошы па $2500, пераводзячы на ўласны рахунак

«Кіберпартызаны» паведамілі пра аднаўленне кантролю над кіраваным раней зніклай Анжалікай Мельнікавай фондам Białoruś Liberty. Праз упаўнаважаных прадстаўнікоў яны змаглі атрымаць звесткі пра рух грошай праз рахунак фонду пачынаючы ад пачатку 2024 года. У выніку стала вядома, што Мельнікава вывела з рахунку на асабістыя патрэбы больш за 150 тысяч даляраў.

Анжаліка Мельнікава

У паведамленні «Кіберпартызанаў» адзначаецца, што ўсе паступленні і выплаты з рахунку фонду сыходзяцца з тымі, якія былі ўзгодненыя з фінансавым аддзелам групы, аж да другой паловы студзеня 2025 года. Да гэтага часу Анжаліка Мельнікава цалкам выконвала абавязацельствы, якія на сябе ўзяла, і не была заўважаная ў растраце сродкаў групы на асабістыя патрэбы.

Першы выпадак выдаткавання сродкаў «Кіберпартызан» на асабістыя патрэбы Мельнікавай быў зафіксаваны 22 студзеня 2025 года — гэта была аплата паслуг сэрвісу Booking з карты, якая знаходзілася ў Мельнікавай.

На працягу лютага 2025 года Мельнікава раз у некалькі дзён выводзіла на асабісты рахунак сродкі, якія ёй не належалі, сумамі да 2,5 тысяч даляраў. У тым ліку яна выкарыстала сэрвіс экспрэс-пераводаў для паскарэння транзакцый.

Перавод па гранце для Каардынацыйнай рады (каля 107 тысяч даляраў) паступіў на рахунак фонду 13 сакавіка. Атрыманне гэтай сумы не ўзгаднялася з прадстаўнікамі «Кіберпартызан», яе прадстаўнікі не ведалі нават пра сам факт такога выкарыстання рахунку фонду.

На працягу сакавіка Мельнікава вывела на асабісты рахунак у некалькі аперацый усю пераведзеную суму гранта для Каардынацыйнай рады, а таксама ўсе астатнія сродкі на рахунку, у тым ліку прызначаныя на праекты «Партызанскага тэлеграма» і дапамогу ў журналісцкіх расследаваннях (каля 30 тысяч даляраў).

Самыя буйныя пераводы былі зробленыя 5 і 18 сакавіка. Агулам Мельнікава вывела больш за 150 тысяч даляраў. Апошняя аперацыя па вывадзе сродкаў датуецца 24 сакавіка 2025 года.

Па факце крадзяжу пададзена заява ў праваахоўныя органы Польшчы.

«Кіберпартызаны» адзначаюць, што страта імі сродкаў патэнцыйна часова замарудзіць працы над праектамі «Партызанскага Тэлеграма» і дапамогу ў журналісцкіх расследаваннях, але гэта не закранае іх працу па ўзломах сетак рэжымаў Беларусі і Расіі. Сакрэтнай інфармацыяй пра арганізацыю Анжаліка Мельнікава нібыта не валодае.

Каментары134

  • .
    12.05.2025
    Дрэнная прыкмета: калі на форуме беларускіх сіл жанчына размаўляе пра грошы.
    (Другі выпадак).
  • Жора
    12.05.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Смех Дый Годзе
    12.05.2025
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў19

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў пра спыненне гандлю з Іспаніяй, бо тая не дазволіла карыстацца сваімі вайсковымі базамі18

Севярынца абралі старшынёй аргкамітэта па святкаванні Дня Волі2

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі12

Пуцін ведаў пра планаваную атаку на Іран, але нічога не зрабіў, каб ёй перашкодзіць. Чаму?17

У Нясвіжы збіраюцца рэканструяваць Ратушную плошчу. Ёсць чатыры варыянты, як гэта зрабіць4

Чатыры шляхі завяршэння вайны ў Іране5

З Дубая вылецеў першы вывазны рэйс «Белавія» на Мінск

Стала вядома, адкуль пачнуць будаваць кальцавую лінію мінскага метро

«Поўная нявызначанасць». Што будзе з турыстамі, якія планавалі адпачынак у ААЭ ў сакавіку?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў19

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць