Грамадства66

Адміністратарку беларускай Вікіпедыі кінулі на суткі

Гэта другі выпадак пераследу за рэдагаванне Вікіпедыі, які адбыўся за апошнія месяцы.

Вольга Сітнік. Фота: Wikimedia Commons

Рэдактары беларускай Вікіпедыі заўважылі, што адна з адміністратараў раздзела, Вольга Сітнік, вядомая пад нікам Хомелка, знікла 17 красавіка — раптоўна перастала правіць артыкулы і выходзіць на сувязь. Меркавалася, што яна магла быць затрыманая.

Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», у той дзень Сітнік затрымлівалі, але адпусцілі дадому. Тыдзень таму Сітнік была затрыманая зноў і змешчана на 10 сутак на Акрэсціна. 

Вольга Сітнік — хатняя гаспадыня з Мінска, якая гадуе трох непаўналетніх дзяцей. У Вікіпедыі яна з 2009 года піша пра беларускую традыцыйную культуру і прыроду, а таксама на такія тэмы, як грудное выкормліванне. Больш за два дзясяткі яе артыкулаў былі ўганараваныя статусам «добрых» ці «выдатных». З 2010 года бесперапынна з'яўляецца адміністратаркай беларускай Вікіпедыі.

Рэдагаванне якога артыкула магло паслужыць прычынай для пераследу, іншым рэдактарам Вікіпедыі, да якіх мы звярнуліся па каментарый, адказаць цяжка. Яны тлумачаць, што пасля 2022 года, які адзначыўся шэрагам затрыманняў беларускіх вікіпедыстаў, гісторыя правак у артыкулах на адчувальныя палітычныя тэмы ў Беларускай Вікіпедыі была схаваная ад усіх, нават ад адміністратараў раздзела.

Гэта ўжо не першы выпадак затрымання рэдактараў беларускамоўных раздзелаў Вікіпедыі за апошнія паўгода. У снежні 2024 года быў затрыманы Stary Jolup, актыўны рэдактар раздзела альтэрнатыўным правапісам. Праўда, яго справа не была звязаная з рэдагаваннем артыкулаў.

Пасля, 13 сакавіка 2025 года, знік Kazimier Lachnovič (сапраўдае імя невядомае), адзін з чатырох адміністратараў і бюракрат таго ж раздзела «тарашкевіцай». Сувязь з ім з таго часу адсутнічае, імаверна, ён быў затрыманы па крымінальнай справе. 

Пры ім у раздзеле запісалі, што адзінай дзяржаўнай мовай Беларусі называецца беларуская, дзяржаўным сцягам — бела-чырвона-белы сцяг, гербам — Пагоня, а Лукашэнка атрымаў статус «кіраўніка акупацыйнай адміністрацыі». Беларускія вікі-рэдактары лічаць, што гэтыя рэчы маглі прыцягнуць увагу сілавікоў да раздзела «тарашкевіцай».

Праз тыдзень пасля знікнення Ляхновіча выйшаў прапагандысцкі матэрыял Людмілы Гладкай, у якім прагучала, што Вікіпедыя — гэта зброя масавага паражэння супраць краін постсавецкай прасторы, а беларускі раздзел рэдагуецца з Польшчы.

Затрыманне цягам пары месяцаў адразу двух беларускіх адміністратараў Вікіпедыі выглядае часткай адной акцыі, што падмацоўваецца нападкамі прапагандыстаў без дай прычыны. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары6

  • Марыя
    15.05.2025
    Бачна, што светлы чалавек
  • Мх
    15.05.2025
    Зачысцілі СМІ, пайшлі па Вікіпедыю. Яны проста відаць прыступіць да другой часткі свайго плана:
    1. Выціснулі ўсіх актывістаў у Польшчу.
    2. Цяпер крычаць, што "уся беларуская Вікіпедыя рэдагуецца з Польшчы".
    3. Хочуць маладым людзям навязаць уласную версію "праўды". Грышу з Ютуба папёрлі за экстрэмізм, і нават ГУБАЗіКа не спужаліся, у выніку яны проста пагаўкалі на Ютуб. А Вікіпедыя мае яшчэ такую асаблівасць: захаоўвае IP адрасы ананімных "праўнікаў" тупа ў адкрытм доступе. Проста "бяры ды ідзі" па хатах.
  • Правда глаза колет
    15.05.2025
    Правда глаза колет.
    Сколько, правду, не запрещай, а она, всё равно на ружу вылазит.
    Как не напрягается лукашенко, а сделать русских из беларусов не получается.
    Становится понятно желание лукашенко, заменить беларусов на пакистанцев.

Цяпер чытаюць

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры28

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры

Усе навіны →
Усе навіны

Менеджара банка з Наваполацка асудзілі — імаверна, за Гаюн

Чэшскі дыпламат абвешчаны персонай нон грата і павінен пакінуць Беларусь

«Чакаю тавар ужо 13 дзён». Што пішуць кліенты аб праблемах Wildberries7

«Грошы залічаны іншаму кліенту: у яго такі ж ідэнтыфікатар» — рэдкі выпадак з банкаўскай карткай2

Метро, новыя дарогі і жыллё: зацвердзілі новы план развіцця мінскіх Шабаноў3

Што расказваў Статкевіч суседзям у ноч перад выездам на мяжу48

Цэны на кватэры ў цэнтры Гродна растуць шалёнымі тэмпамі. І вось чаму3

На Нямізе заўважылі вялікую чаргу1

34 гады таму бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі афіцыйнымі дзяржаўнымі сімваламі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры28

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць