Навука і тэхналогіі44

Новая эра свабодных ведаў. Вікіпедыя робіць стаўку на штучны інтэлект

Фонд Вікімедыя прадставіў новую стратэгію, у цэнтры якой — маштабнае ўкараненне генератыўнага ШІ ва ўсе ключавыя працэсы Вікіпедыі. Тэхналогіі будуць працаваць не замест людзей, а дзеля таго, каб зрабіць іх працу больш эфектыўнай і асэнсаванай.

Футболка з вікі-прынтом. Фота: Wikimedia Commons

Штучны інтэлект, паводле стратэгіі, стане нябачным, але магутным рухавіком Вікіпедыі. Ён будзе аўтаматызаваць руцінныя задачы мадэратараў, дапамагаць хутчэй знаходзіць інфармацыю, адаптаваць артыкулы пад розныя моўныя і культурныя кантэксты, а таксама стане часткай сістэмы навучання для новых рэдактараў. Усё гэта павінна вызваліць людскія рэсурсы для больш складанай працы: прыняцця рашэнняў, абмеркавання спрэчных пытанняў і падтрымання стандарту якасці.

Але Вікімедыя падкрэслівае: хаця тэхналогія — цэнтральны элемент новай стратэгіі, яна не павінна пераходзіць маральныя межы. Таму Фонд сфармуляваў некалькі прынцыпаў укаранення ШІ.

Па-першае, перавага будзе аддавацца адкрытым мадэлям і рашэнням з адкрытым зыходным кодам.

Па-другое, усе працэсы мусяць быць празрыстымі: карыстальнікі павінны ведаць, дзе і як уключаецца ШІ.

Па-трэцяе, уся дзейнасць павінна адпавядаць нормам абароны прыватнасці і правоў чалавека.

І нарэшце, асаблівая ўвага будзе надавацца захаванню моўнай разнастайнасці — Вікіпедыя застаецца глабальнай супольнасцю, і ШІ не павінен яе стандартызаваць ці ўніфікаваць.

«Наданне свабоднага доступу да ведаў кожнаму на планеце — гэта місія Вікіпедыі, якая стала яшчэ больш актуальнай з узнікненнем генератыўнага ШІ. Менавіта дзякуючы свайму поспеху Вікіпедыя знаходзіцца ў цэнтры кожнай мадэлі навучання штучнага інтэлекту. З новай стратэгіяй у галіне ШІ мы даем абяцанне і абавязацельства свету, якому служым, і валанцёрам, якія стварылі — і працягваюць ствараць — Вікіпедыю як найбуйнейшую энцыклапедыю, якую калі-небудзь ведала чалавецтва», — гаворыцца ў тэксце.

Каментары4

  • usual
    07.05.2025
    Чел, вы б усё-такі прачыталі што-небудзь з надзейных крыніц аб прынцыпах працы ШІ.
  • Нат32
    08.05.2025
    Чел, ага. Особенно теперь , когда правится Википедия белорусская под желания шайки вусатага.
  • .
    08.05.2025
    У артыкуле размова пра выкананне руцінных задач.
    Вы ж прачыталі загаловак, дадалі яму свой сэнс і пракаментавалі тое.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»4

Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна атакавала вайсковы завод у Чувашыі1

Ці можна есці прарослую бульбу, цыбулю і часнок?3

Дыпламатычны дарадца Ціханоўскай расказаў, навошта яму званіў Борыс Джонсан4

ДАІ будзе выкарыстоўваць новыя камеры ў Мінску — для кантролю спынення і стаянкі1

Мінскую Серабранку чакаюць маштабныя змены3

Экс-палітвязень расказаў, як атрымаў мікраінфаркт падчас суда1

Мужчыну забіла маланка ў Столінскім раёне

«Гэта шлях адзіночкі». Беларус большую частку жыцця праводзіць у вандроўках — наведаў ужо амаль 500 аб’ектаў ЮНЕСКА19

Ізраіль перахапіў судна з Грэтай Тунберг, якое ішло ў Газу6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»4

Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць