Грамадства1010

Зянковіч пра Пратасевіча: Спачатку на судзе ён хаваў вочы

Былы палітзняволены Юрась Зянковіч расказаў, як да яго на суд прыйшоў Раман Пратасевіч — той даваў паказанні па справе «змовы генералаў». Пратасевіч у той гісторыі быццам спрабаваў знайсці грошы на пераварот.

Юрась Зянковіч

Гаворачы пра Пратасевіча, Зянковіч адразу падкрэслівае, што ніякіх прэтэнзій да Рамана не мае.

— З майго пункту гледжання, асуджаць яго могуць толькі тыя, хто сам прайшоў праз зняволенне. Толькі чалавек, які быў [за кратамі], асабліва у «амерыканцы», можа зразумець, як сябе адчувае іншы ў той абстаноўцы.

Юрась Зянковіч кажа, што першы час на судзе Раман хаваў вочы, не хацеў сустракацца позіркам з ім. Але падчас перапынку ў судзе Юрась папрасіў свайго адваката сказаць Пратасевічу, што сам Зянковіч усё разумее і не мае ніякіх асабістых прэтэнзій.

— Пасля гэтага мы нават пасміхнуліся адно аднаму. Ён распавёў усё тое, што гаварыў раней падчас следства.

Юрась не памятае, ці задаваў нейкія пытанні Раману падчас суда — кажа, што хутчэй за ўсё пытаўся нешта тэхнічнае ў межах крымінальнай справы.

Сам Зянковіч адзначае, што беларускія спецслужбы прапаноўвалі яму супрацоўніцтва і тэарэтычна роля, якую сыграў Пратасевіч, магла дастацца яму самаму — але ён, маўляў, адмовіўся.

— З красавіка 2021 года і да моманту, калі ў Мінску прымусова пасадзілі самалёт Ryanair, мне вельмі настойліва прапаноўвалі ролю, якую ў выніку згуляў Раман Пратасевіч. Мне агучылі прапанову выступіць на дзяржаўным тэлебачанні, даць прэс-канферэнцыю, расказаць, як усё дрэнна ў апазіцыі. Пасля гэтага мяне быццам бы павінны былі перавесці пад хатні арышт, справу потым бы спусцілі на тармазах. Як мне сказалі: «Ты зможаш застацца ў Беларусі, праз некаторы час атрымаеш нейкую пасаду, нейкую працу». Я сказаў, што такая прапанова мяне не цікавіць і я ў такіх гульнях удзельнічаць не буду.

Раман Пратасевіч у студзені 2025 года

Зянковіч верыць, што Пратасевіч стаў удзельнічаць ва ўсім гэтым шоу не зусім добраахвотна.

— Наколькі я чуў, да яго ўжывалі шантаж і маральныя катаванні. Яго сілай прымусілі супрацоўнічаць. Я не знаю, што ў яго адбываецца цяпер. З Раманам мы знаёмы шмат гадоў. Мне здаецца, на яго працягваюць ціснуць беларускія спецслужбы.

Каментары10

  • Ёршик
    12.05.2025
    [Рэд. выдалена]
  • а
    12.05.2025
    "Зянковіч верыць, што Пратасевіч стаў удзельнічаць ва ўсім гэтым шоу не зусім добраахвотна."
    а Пратасевіч жа ў гэным шоу казаў, што зайздросціў вядомасці і папулярнасці некага там... ці я нехта блытаю?
  • Пятрусь
    12.05.2025
    Зянковіч ня толькі наіўны, але і сэнтыментальны. Адзіная справа, калі закладнік-Пратасевіч кажа ўсё, што ад яго патрабуюць супраць тых, каму гэта ня можа нашкодзіць. Зусім іншая справа, калі ён крывасведчыць у "судзе" і ведае, што на падставе ягонай хлусні людзей кінуць за краты на доўгія гады.

Цяпер чытаюць

У беларускіх радзільнях няма прэпарату, які неабходны нованароджаным13

У беларускіх радзільнях няма прэпарату, які неабходны нованароджаным

Усе навіны →
Усе навіны

«Трэба ўкаранiцца ў апазіцыю ў Польшчы». Прадпрымальнiк расказаў, як яго завербаваў КДБ пасля праверкі на мяжы26

«Паўгода чакання, мінус $1200 — і ніякай візы». Як беларусы зараз адкрываюць «шэнген»5

Маладую выпускніцу гістфака з Ліды, якая мае бізнэс у Расіі, асудзілі за Гаюна9

«Гэта толькі пытанне часу»: Віціс Юрконіс пра новыя захады Літвы супраць Мінска13

Маньяка з Коўна гераічна затрымалі простыя гараджане17

Павел Дураў заявіў, што ЕС выстаўляе невыканальныя правілы6

Мульт пра генацыд рэптылій багатымі жывёламі б'е рэкорды ў сусветным пракаце. Некаторыя бачаць алюзію на Палесціну15

Сырскі: Уздоўж лініі фронту разгорнута больш за 700 тысяч расійскіх вайскоўцаў

«Вызвалялі немцаў ад фашызму, а самі заставаліся ў тым жа дзярме». Апублікавана трэцяя частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра савецкія рэпрэсіі34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У беларускіх радзільнях няма прэпарату, які неабходны нованароджаным13

У беларускіх радзільнях няма прэпарату, які неабходны нованароджаным

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць