Пуцін назваў прыдуркамі лідараў краін, якія ўводзяць санкцыі супраць Расіі
На сустрэчы з бізнэсменамі Пуцін заклікаў іх не баяцца санкцый.

Уладзімір Пуцін назваў прыдуркамі лідараў краін, якія ўводзяць санкцыі супраць Расіі.
Расійскі прэзідэнт дазволіў сабе такое выказванне на сустрэчы з кіраўнікамі «Дзелавой Расіі» — аб’яднання бізнэсменаў.
Пуцін заклікаў іх не баяцца санкцый, бо той, хто «пачынае баяцца, адразу ўсё страціць».
«Але разумець, што можа адбывацца, абавязкова трэба. Быць гатовымі да любых дзеянняў нашых магчымых будучых нядобразычліўцаў. Яны на шкоду сабе ж робяць многія рэчы. Здаецца ж, што таго-іншага не будуць рабіць дакладна, бо гэта ім шкодзіць. Але робяць жа, прыдуркі. Ой, выбачайце, калі ласка», — сказаў Пуцін.
Ён таксама выказаўся наконт магчымага вяртання заходніх кампаній у Расію. Пуцін заявіў, што прабачэнняў ад іх яму будзе недастаткова, а рашэнні аб допуску заходняга бізнэсу ён будзе прымаць прагматычна.
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары