Здарэнні2828

Цяжарную мінчанку асудзілі за працу вэбкам-мадэллю. Яна вінная дзяржаве 378 тысяч даляраў

У сакавіку 2024 года ў Мінску прайшоў суд над жанчынай, якую абвінавацілі ў распаўсюдзе парнаграфіі праз сайт з эратычнымі трансляцыямі. Сама яна не адмаўляла, што «падзарабляла» там, аднак не пагадзілася з сумай, якую ёй налічылі ў якасці злачыннага даходу. Дэталі гэтай гісторыі «Люстэрка» даведалася з прысуду, апублікаванага ў банку судовых рашэнняў.

Ілюстрацыйнае фота

Алена жыла ў Мінску і ладзіла эфіры на папулярным сайце для дарослых, які размяшчае эратычныя відэачаты з мадэлямі. Як вынікае з судовага дакумента, нехта паведаміў пра гэта ў аператыўна-дзяжурную службу Пухавіцкага РАУС. Супрацоўнік міліцыі Андрэй зайшоў на сайт, знайшоў там 86 эратычных відэа і высветліў, хто канкрэтна быў у кадры.

Пасля гэтага сілавікі прыйшлі ў мінскую кватэру Алены. Там яны знайшлі абсталяванне для здымак: кальцавую лямпу са штатывам і відэакамерай, ашыйнік і разнастайныя сэкс-цацкі, у тым ліку кіраваныя з адлегласці.

Падчас агляду ноўтбука мінчанкі знайшлі старонку на сэрвісе для эратычных трансляцый з яе акаўнтам, у які быў выкананы ўваход. У інфармацыі профілю было сказана, што агульны час анлайн склаў 10 283 гадзіны 37 хвілін 31 секунду (гэта больш за 420 сутак, калі трансляваць бесперапынна).

Праўда, за які гэта перыяд, у рашэнні суда не гаворыцца. У акаўнце быў таксама пазначаны даход — 378 021 даляр. З іх 42 даляры значыліся нявыплачанымі. Пасля «агляду» сілавікі выдалілі яго.

Жанчыну судзілі паводле ч. 2 арт. 343 КК (Трансляцыя парнаграфічных матэрыялаў, учыненая з карыслівых меркаванняў асобай, якая дасягнула васямнаццацігадовага ўзросту).

На момант пачатку паседжанняў Алена была цяжарная і працавала спецыялісткай аддзела продажаў адной з мінскіх арганізацый. Жанчыну не затрымлівалі, яна была на волі пад асабістым паручальніцтвам.

Падчас працэсу былая мадэль часткова прызнала віну і чыстасардэчна раскаялася, гаворыцца ў судовым дакуменце. Яна не адмаўляла, што мела зносіны праз сайт з рознымі людзьмі і транслявала ім парнаграфічныя сцэны. Алена таксама паведаміла, што акаўнтаў у яе было два, імі карысталася толькі яна, нікому пароляў не перадавала.

Аднак свой даход беларуска ацаніла значна больш сціпла. Алена так апісала эканоміку «працы»: незнаёмыя «данацілі» ёй праз сайт, пасля адміністрацыя пляцоўкі пералічвала крыптавалюту на кашалькі мадэлі. А далей «незнаёмыя асобы» дапамагалі пераводзіць даход у наяўныя даляры. Паводле Алены, такім чынам яна атрымала каля 15 тысяч даляраў.

На паседжанні таксама выступіў сведка Віктар, які, відавочна, здаваў Алене кватэру. Ён заявіў, што жыллё належыць яго маці, а ў ёй жылі знаёмыя жанчыны (роля другой у гэтай гісторыі няясная). Віктар адзначыў, што ніхто не пытаў у яго дазволу на здымку відэа ў кватэры. Пра ўсё, што здарылася, ён даведаўся ад суседзяў ужо пасля таго, як туды з ператрусам прыйшлі сілавікі.

Эксперт прааналізаваў відэазапісы з удзелам Алены і канстатаваў, што гэта парнаграфія. Суд палічыў яе віну даказанай, а паказанні жанчыны «што да нязгоды з сумай атрыманага даходу» — неабгрунтаванымі, «бо яны абвяргаюцца пісьмовымі матэрыяламі справы».

У выніку яе асудзілі на два гады пазбаўлення волі, але з адтэрміноўкай на два гады.

Суд пастанавіў забраць у даход дзяржавы ўсю суму, якую палічыў заробкам, — 378 020 даляраў. Яе пералічылі ў беларускія рублі паводле найменшага курса Нацбанка, які адносіцца да перыяду яе працы — атрымалася 797 056 рублёў. Мяркуючы з абменнага курсу, гаворка ішла пра студзень 2020 года (дакладныя даты ў рашэнні схаваныя).

Праўда, саміх гэтых грошай, відаць, ніхто не бачыў: у прысудзе сказана, што «названыя грашовыя сродкі не былі выяўленыя і канфіскаваныя падчас папярэдняга расследавання». Тым не менш жанчына абавязаная выплаціць іх дзяржаве.

Для «забяспечання выканання прысуду» пад арыштам пакінулі яе банкаўскія рахункі, а таксама смартфон, фен і электрашчыпцы. «Працоўны» ноўтбук пастанавілі забраць ва ўласнасць дзяржавы (і сцерці ўсю інфармацыю), а сэкс-цацкі — знішчыць.

Каментары28

  • Любительнице Гермеса или Герпеса
    21.05.2025
    Зачем "сэкс-цацкі — знішчыць"? Надо было лучше их передать на ответственное хранение Наташе в администрацию пересидента.
  • Конст.эбли
    21.05.2025
    Браво, осудили злодейку века. Суперпреступление. Кровавая бойня. Запредельная жестокость. Небось все 420 дней трансляции пересмотрели, руки-пальцы попереламывали.
  • "фен і электрашчыпцы"
    21.05.2025
    ну якая ж "багатая"

Цяпер чытаюць

Упершыню за чатыры гады Белстат апублікаваў звесткі аб нараджальнасці і смяротнасці. Даныя жахаюць39

Упершыню за чатыры гады Белстат апублікаваў звесткі аб нараджальнасці і смяротнасці. Даныя жахаюць

Усе навіны →
Усе навіны

«У Егіпет з дзецьмі даражэй з’ездзіць». Брэсцкая блогерка вырашыла павялічыць грудзі, пакуль чакае мужа з калоніі20

У КР выбіраюць віцэ-спікерку. Дэбатаў не атрымалася, бо балатавалася толькі Лізавета Пракопчык7

Ціханоўская: Кожны год, 21 мая, сэрца сціскаецца ад болю13

Трамп абвясціў пра стварэнне новай супрацьракетнай абароны ЗША «Залаты купал», якая павінна стаць найлепшай у свеце5

Грузія цалкам забараніла рээкспарт аўто ў Расію і Беларусь. Што гэта азначае для беларусаў на практыцы?9

У Мінску кіроўца збіў на пераходзе сямігадовага хлопчыка на самакаце1

Навуковец распавёў пра геалагічныя загадкі Беларусі: іртуць з зямлі і кратар ад падзення метэарыта, які знішчыў усё жывое ў радыусе тысяч кіламетраў9

Улады Іспаніі патрабуюць ад Airbnb выдаліць больш за 60 тысяч аб'яў аб арэндзе жылля1

Кіраўнік «Еўраопта» выйшаў на свабоду4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Упершыню за чатыры гады Белстат апублікаваў звесткі аб нараджальнасці і смяротнасці. Даныя жахаюць39

Упершыню за чатыры гады Белстат апублікаваў звесткі аб нараджальнасці і смяротнасці. Даныя жахаюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць