Грамадства1313

«Аб беларускіх аўтараў выцерлі ногі». Курэйчык і Марыніч судзяцца за серыял «Акрэсціна»

Серыял «Акрэсціна», прысвечаны гісторыі затрыманых беларусаў у мінскім ІЧУ, здымаўся ў 2022 годзе. Дагэтуль публіка не пабачыла фільм, а ў літоўскім судзе пачаўся суд аб аўтарскіх правах на яго. Рэжысёр Андрэй Курэйчык даведаўся аб разглядзе справы выпадкова. Пачытаўшы дакументы, ён мяркуе, што прычынай разборак сталі прыкладна 50 тысяч еўра.

Андрэй Курэйчык. Фота: Андрэй Курэйчык / Facebook

Аўтар і рэжысёр серыяла «Акрэсціна» Андрэй Курэйчык зараз знаходзіцца ў ЗША — выкладае ў Ельскім універсітэце.

У пачатку 2024 года ён даведаўся пра разбіральніцтва ў Гарадскім судзе Вільні. Тады яму на электронную пошту ў тэчку «спам» прыйшоў ліст на літоўскай мове. Праз яго рэжысёр зразумеў, што фігуруе ў справе аб аўтарскіх правах на «Акрэсціна», і звязаўся з судом.

«І ў выніку літоўскі суд мяне падключыў па Zoom да гэтага працэсу, дзе я папрасіў усю дакументацыю. Мне яе далі. Я патрабаваў паглядзець фільм, каб убачыць цітры гэтага фільма (пасля працы над праектам у Курэйчыка не было доступу да знятага матэрыяла — НН).

І я ўбачыў, што ў цітрах не пазначаны беларускі аўтар сцэнарыя ўвогуле — фільм без аўтара, а галоўным рэжысёрам пазначаны літовец. Хоць усе памятаюць, як фільм ствараўся, што я зняў яго ад першага да апошняга кадра, як да мяне там былі нейкія прэтэнзіі пра нейкія няправільна знятыя сцэны, і ўсе каментавалі», — расказаў ён.

Бэкстэйдж здымак серыяла «Акрэсціна». Скрыншот з відэа: Malanka Media / YouTube

Курэйчык мяркуе, што да суда справа дайшла праз нюанс з падаткамі ад грошай на фільм:

«Наколькі я даведаўся, Павел Марыніч і «Маланка Медыя» атрымалі ад Еўрасаюза сапраўды вялікі грант — больш за 400 тысяч еўра на гэты фільм. Фільм быў зняты, а далей адбылася сітуацыя, якую я спачатку не разумеў, а цяпер, калі апынуўся ў гэтым судовым працэсе, у мяне склалася карціна.

Ён вырашыў вярнуць ПДВ з вытворчасці фільма. Рэч у тым, што кінематаграфісты Літвы маюць права на вяртанне ПДВ. Гэта называецца кіна-рыбейт.

Але была праблема — на беларускі фільм гэты ПДВ вярнуць нельга. Можна вярнуць толькі на літоўскі фільм».

Таму, мяркуе Курэйчык, Марыніч указаў літоўскага аўтара, каб вярнуць грошы.

Колькі дакладна складала гэта сума, Курэйчык не ведае, але называе лічбу памерам каля 25% ад усяго гранта. Літоўскага аўтара рэжысёр ведае: упэўнены, што ў яе, рэжысёркі Рамуне Кудзманайце, не было ніякіх дрэнных намераў. Пра сітуацыю цалкам яна магла не ведаць.

«Узнікла такая праблема, што калі ён апублікуе фільм, у якім гэты фэйкавы аўтар і рэжысёр, то ўсе беларусы, якія здымаліся, і беларускае грамадства спытаюць: а хто гэта агулам? 

Яго не было на гарызонце, а ўсе ж бачылі, як фільм здымаўся, сотні людзей былі на пляцоўцы. Ёсць інтэрв’ю, артыкулы таго часу, сотні публікацый, нават фільм пра фільм. І там адзіны аўтар і адзіны рэжысёр — я. 

А з іншага боку, калі ён апублікуе фільм з беларускім складам, то Міністэрства культуры Літвы спытае: «Пачакайце, а на якіх падставах вы вярнулі сабе 50 тысяч еўра (прыблізная сума, якую ўяўляе Курэйчык. — НН)», — разважае рэжысёр.

Курэйчык кажа, што за працу над праектам яму нічога не заплацілі. У іх з Марынічам была «дамоўленасць аб сумесным прадзюсаванні праекта».

«Я лічу, гэта цалкам абуральная гісторыя. Гэта нейкі наогул зашквар. Фільм тычыцца беларускіх палітвязняў, Сяргея Ціханоўскага. Я прыдумаў канцэпт, сцэнар, сабраў унікальны творчы калектыў, найлепшых акцёраў, інвеставаў больш за паўгода свайго часу. Карціна павінна была выйсці яшчэ ў 2022 годзе.

Беларускія аўтары — аб іх выцерлі ногі. Беларускія артысты, якія, нягледзячы на велізарную небяспеку, прыехалі здымацца ў гэтым фільме, — аб іх выцерлі ногі».

Павел Марыніч адмовіўся каментаваць «Нашай Ніве» сітуацыю з серыялам «Акрэсціна» да вынікаў суда.

Каментары13

  • Фунцік
    21.05.2025
    Які прагматычны гэты марыніч, за капейчыну маці прадасць?
  • Ёсік
    21.05.2025
    Ніколі мы не будзем добра жыць, калі, нават, у выгнаньні не могуць паважаць адзін аднаго. Беларус беларусу шэры воўк.
  • Ганьба
    21.05.2025
    Такім Марынічам, Маланкавічам і падобным беларусы патрэбныя толькі як гарматнае мяса, якое можна перамалоць у грантавай мясарубцы і выкінуць ашмёткі на сметніцу. Хтосці ваюе, а хтосці капусту рубіць.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою4

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою

Усе навіны →
Усе навіны

«Я амаль заўсёды ў дарозе». Гісторыя бяздомнай беларускі, якая жыве ў падарожжах9

«З залатой бульбы». Беларуска знайшла дранікі за 32 рублі1

Арына Сабаленка не прайшла ў фінал Уімблдона4

У Літве расказалі, чаму не збівалі дрон, які заляцеў да іх з Беларусі4

Сенсацыйнае адкрыццё: звычайны сіроп ад кашлю абараняе ад дэменцыі

З-за непагадзі Мінск перажывае вялікія транспартныя складанасці

Марка Рубіа выказаў расчараванне пасля сустрэчы з Лаўровым1

Кавалеўскі патлумачыў, за які дыялог паміж грамадствам і ўладамі ён выступае13

Дуда прасвяціў Зяленскага адносна Валынскай трагедыі. Той пра яе не ведаў18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою4

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць