Пасла Беларусі ў Грузіі Анатоля Ліса звольнілі пасля таго, як яго сын быў абвешчаны «экстрэмістам»
Анатоль Ліс доўгі час займаў пасаду кіраўніка Брэсцкай вобласці.

Выглядае, што цяпер яго кар'ера скончылася.
Новым паслом у Грузіі будзе Мікалай Рагашчук. Ён быў намеснікам кіраўніка спраў Лукашэнкі.
40-гадовы Павел Ліс узначальваў Галоўны інфармацыйна-аналітычны цэнтр Міністэрства адукацыі, а пасля перайшоў у сферу IT — стаў камерцыйным дырэктарам кампаніі ITTAS. Яму прысудзілі хатнюю хімію за ўдзел у пратэстах 2020 года.
Імя Паўла Ліса дадалі ў спіс экстрэмістаў.
Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі
Каментары