Свет1717

Беларусы ў Польшчы атрымліваюць дзіўныя лісты з патрабаваннем пакінуць краіну цягам 10 дзён

«Нашай Ніве» стала вядома як мінімум пра два выпадкі, калі беларусы ў Польшчы атрымалі па пошце лісты з дзіўным зместам. 

Варшава. Фота: Getty images

Адзін з атрымальнікаў ліста жыве ў Гданьску, другі — у Варшаве. Дзіўныя лісты беларусы знайшлі ў паштовых скрынках у чацвер і пятніцу адпаведна.

У лісце гаворыцца наступнае:

«Генеральная пракуратура Польшчы з пачатку 2025 года фіксуе рэзкі рост пагрозы злачынстваў у краіне, звязаных з удзелам грамадзян Беларусі. Адносна вас атрымана інфармацыя, якая сведчыць пра вашу незаконную дзейнасць на тэрыторыі Польшчы».

Ліст, які атрымаў адзін з чытачоў «Нашай Нівы»

Далей у тэксце ідуць спасылкі на артыкулы закона і гаворыцца, што дазвол на жыхарства можа быць ануляваны, калі замежнік уяўляе пагрозу для нацыянальнай бяспекі або грамадскага парадку.

Паведамляецца, што ў сувязі з тым, што знаходжанне атрымальніка ліста на тэрыторыі Польшчы ўяўляе пагрозу нацыянальнай бяспецы краіны, было прынята рашэнне ануляваць від на жыхарства. Ад атрымальніка патрабуецца добраахвотна пакінуць тэрыторыю Польшчы цягам 10 дзён.

«Невыкананне гэтага рашэння ў вызначаны тэрмін прывядзе да прымусовай высылкі ў Рэспубліку Беларусь», — гаворыцца ў лісце.

Для большай упэўненасці ў апошнім радку напісана, што гэтае паведамленне ёсць афіцыйным дакументам і ўступае ў сілу з моманту яго ўручэння.

Ліст нібыта падпісаны намеснікам начальніка Агенцтва ўнутранай бяспекі (ABW) А. Цішэўскім. (па-польску — А. Ciszewski). І як вынікае з інфармацыі на сайце Агенцтва, чалавек з такімі ініцыяламі сапраўды з'яўляецца намеснікам начальніка Агенцтва ўнутранай бяспекі.

Скрыншот: abw.gov.pl

Але на гэтым праўдападобнасць інфармацыі ў лістах заканчваецца.

У абодвух выпадках лісты маюць абсалютна аднолькавы змест і не ўтрымліваюць ніякіх асабістых звестак атрымальніка. Канверты былі адпраўленыя з тэрыторыі Германіі. У абодвух выпадках дата адпраўкі — 14 мая 2025 года. 

Адпраўнік невядомы, на канвертах ёсць толькі даныя атрымальнікаў. 

Адкуль у арганізатара рассылкі маглі быць даныя беларусаў? У абодвух выпадках атрымальнікі лістоў — гэта людзі, якія вядуць камерцыйную дзейнасць, таму іх даныя з указаннем адраса і грамадзянства можна адшукаць у адкрытым доступе. 

На фота бачна, што ў абодвух канвертаў адна і тая дата адпраўкі. Адрозніваюцца толькі апошнія лічбы ў ніжнім радку справа ад qr-кода

Адметна, што адзін з атрымальнікаў ліста, якога нібыта пазбаўляюць ДНЖ, наогул не мае гэтага дакумента, бо ўжо атрымаў польскае грамадзянства. 

Каментары17

  • чарговая дзея Марлезонскага балета
    24.05.2025
    Калі бізнесы адрасатаў нанесеныя на баймапку, то гэтыя лісты - яшчэ адна праява г.зв. "зліва" з "Новай Беларусі" і наезда на Лібера. Усё адно да аднаго складваецца: дзівак з раскіданымі па кватэры шкарпэткамі - відэа з тымі, да каго дацягнуліся (рэлаканты ў Грузію і назад) - лісты прадпрымальнікам у Польшчу. Уражвае, колькі бюджэтных грошай убухана ў гэтую бязглуздзіцу.
  • Тут даволі ясна
    24.05.2025
    Калгасныя і гугл-транслэйтаўскія фразачкі (накшталт „złożenie skargi”) замест рэальных польскіх юрыдычных зваротаў выдатна паказвае, што за гэтым тырчаць вушы Магілёўскага венікавязальнага бурсітэту.
  • .
    24.05.2025
    Калі схавалі код лічбамі, то лагічна і замазаць Data Matrix код, бо ён утрымлівае тое ж самае.

Цяпер чытаюць

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ16

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

12‑гадовы хлопчык у рэанімацыі пасля катання на цюбінгу3

Па сённяшнім дні вызначалі, калі прыйдзе вясна1

Уначы над Беларуссю бачылі Снежны Месяц ФОТЫ

Трансплантацыя броваў — новы трэнд. Каштуе некалькі тысяч даляраў, але загвоздка не толькі ў цане4

Прапагандыстка Лебедзева пахвалілася эксклюзівам з Марыупальскага тэатра, які Расія адбудавала з нуля, каб схаваць сляды ваеннага злачынства16

Што ўяўляюць сабой сухпайкі ў беларускім войску і за што іх крытыкуюць і хваляць?11

Нараджаецца менш дзяцей, бо праблемай стала зачаць. Вось што выявілі апошнія даследаванні, асабліва мужчынскага здароўя9

Беларусь стала галоўным пастаўшчыком рыбы ў Расію4

Учора — у лукашэнкаўскай турме, сёння — у Кіеве дапамагае ўкраінцам выжыць. Былы палітвязень і сваяк Ціханоўскай стаў валанцёрам у Пункце нязломнасці6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ16

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць