Свет11

Іспанскія навукоўцы шукаюць людзей, гатовых чатыры гады штодня піць віно

У Іспаніі пачынаецца вялікае даследаванне, для патрэбаў якога шукаюць 3 500 чалавек, якія будуць піць па шклянцы віна штодня на працягу чатырох гадоў. Гэтая навуковая работа — самая буйная ў свеце клінічная спроба вывучыць, як умеранае ўжыванне алкаголю ўплывае на здароўе, піша выданне Olive Press.

Фота ілюстрацыйнае

У даследаванні, якое вядзе Універсітэт Навары, возьмуць удзел 10 000 людзей ва ўзросце ад 50 да 75 гадоў. Навукоўцы будуць сачыць за тым, як штодзённае спажыванне віна, піва ці моцных напояў паўплывае на рызыку сардэчных хвароб, раку, псіхічных захворванняў і агульную працягласць жыцця.

Праект фінансуецца Еўрапейскай навуковай радай і мае бюджэт у 2,4 мільёна еўра. Кіруе даследаваннем прафесар Мігель Анхель Марцінэс-Гансалес, эксперт у галіне сардэчна-сасудзістай медыцыны.

Па стане на гэты момант у даследаванні ўжо ўдзельнічаюць 6 500 чалавек, і арганізатары шукаюць яшчэ 3 500 да чэрвеня 2025 года. Удзельнікі павінны быць жыхарамі Іспаніі, мужчынамі ва ўзросце 50-70 гадоў або жанчынамі 55-75 гадоў і рэгулярна ўжываць алкагольныя напоі.

Тыя, хто не ўжывае алкаголь ці мае супрацьпаказанні па здароўі, у даследаванне не прымаюцца.

Падчас даследавання ўдзельнікі будуць праходзіць анкетаванні, удзельнічаць у анлайн-сустрэчах з медыцынскімі спецыялістамі і праходзіць штогадовыя медагляды.

Праект падтрымліваюць больш за 500 спецыялістаў: дактары, дыетолагі і псіхолагі. Універсітэт Вальядаліда каардынуе даследаванне ў Кастыліі і Леоне і праводзіць асобнае даследаванне пра ўплыў алкаголю на якасць сну.

Гэты праект, як мяркуецца, дапаможа атрымаць надзейныя даныя пра ўплыў умеранага спажывання алкаголю на здароўе, каб лепш сфарміраваць медыцынскія рэкамендацыі ў будучыні.

Даследаванне не прапагандуе ўжыванне алкаголю, а імкнецца вызначыць, ці ёсць у ім карысць для здароўя ў памяркоўных колькасцях.

Каментары1

  • Юрий
    25.05.2025
    Когда выезжать?

Чаму мы прайгралі ў 2020 годзе? Развагі Міколы Дзядка21

Меркаванніабмяркоўвайце!21

Чаму мы прайгралі ў 2020 годзе? Развагі Міколы Дзядка

Усе навіны →
Усе навіны

Упершыню ў гісторыі жанчына стала прэм'ерам Японіі5

Настаўніца ў Паўднёвай Карэі забіла васьмігадовую вучаніцу. Гэта трагедыя шакавала ўсю краіну5

Клуб з вёскі на 1500 чалавек упершыню стаў чэмпіёнам Швецыі па футболе2

«Работнікаў з Афрыкі адпраўляюць на кухню». Чым займаюцца працоўныя мігранты ў Беларусі і адкуль едуць?18

Трамп зноў заявіў, што Украіна можа выйграць у вайне. Але не думае, што выйграе12

ДАІ прапануе замяніць невялікія маршруткі аўтобусамі большай умяшчальнасці9

«Асноўны інструмент — генетычная экспертыза». У Следчым камітэце расказалі, як раскрываюць забойствы даўно мінулых гадоў3

У адкрытым доступе апублікавалі базу 4000 штатных супрацоўнікаў КДБ, імёны агентаў і інфарматараў не называюць32

У Віцебску ладзяць экскурсіі ў прапагандысцкі цэнтр расійскага мілітарызму ФОТАФАКТ5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму мы прайгралі ў 2020 годзе? Развагі Міколы Дзядка21

Меркаванніабмяркоўвайце!21

Чаму мы прайгралі ў 2020 годзе? Развагі Міколы Дзядка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць