Грамадства99

Стала вядома імя трэцяга чалавека, абвешчанага Інтэрпалам у вышук праз пасадку ў Мінску самалёта Ryanair

Андрэй А., прозвішча якога раней не называлі, аказаўся магчымым начальнікам 9-га галоўнага ўпраўлення КДБ, даведаўся «Белсат».

Супрацоўнік КДБ Андрэй Мыцько і герб КДБ
Супрацоўнік КДБ Андрэй Мыцько і герб КДБ. Калаж: Кіберпартызаны / Kgb.by / Белсат

У верасні 2024 года суд у Варшаве завочна арыштаваў трох беларусаў па справе аб тэрарызме ў сувязі з захопам самалёта Ryanair у 2021 годзе. Паведамлялася, што гэта начальнік Беларускай аэранавігацыі Леанід Чуро, начальнік змены кантролю палётаў Яўген Цыганоў і афіцэр КДБ Андрэй А., прозвішча якога не называлі.

У студзені 2025 года Інтэрпал выдаў «чырвонае апавяшчэнне» на іхны вышук. Але прозвішча афіцэра КДБ Андрэя А. М. і тады не назвалі — толькі першую літару.

Цяпер прэс-сакратар Нацыянальнай пракуратуры Польшчы паведаміў «Белсату», што трэці чалавек у вышуку — начальнік 9-га галоўнага ўпраўлення Камітэту дзяржаўнай бяспекі Беларусі Андрэй Анатолевіч Мыцько.

У пракуратуры таксама расказалі, што арышту гэтых трох асобаў будуць дамагацца праз Інтэрпал і еўрапейскія ордары на арышт, а звяртацца ў Беларусь праз механізмы міжнароднай супрацы не збіраюцца.

Пра Андрэя Мыцько вядома мала. У 2008 годзе яго называлі намеснікам начальніка аднаго з аддзелаў КДБ. Адметна, што справа тады была звязаная з карупцыяй на будаўніцтве, у тым ліку Нацыянальнага аэрапорта «Мінск»: замаўлялі амерыканскія кампазітныя алюмініевыя панэлі для фасаду, а паставілі няякасныя беларускія.

У «Воку Змагара» — праекце «Кіберпартызанаў» па пошуку сілавікоў — пазначана, што Андрэй Анатольевіч Мыцько працуе ў КДБ, нарадзіўся 11 жніўня 1973 года. Больш пра яго звестак няма.

У арганізацыі Belpol «Белсату» пацвердзілі, што такі чалавек сапраўды працуе ў КДБ (в/ч 10091) і мае такое фота, як у базе «Кіберпартызанаў». Але якая ў яго пасада цяпер, дакладна невядома. У 2006-м ён быў намеснікам начальніка аднаго з пададдзелаў па пытаннях эканомікі КДБ, а на 2021 год мог зрабіцца ўжо і кіраўніком 9-га ўпраўлення, дадаюць у Belpol.

Дзявятае ўпраўленне — гэта ўпраўленне эканамічнай бяспекі, расказалі ў Belpol. Дэпартамент авіяцыі — гэта «іхні аб’ект», кажуць у аб’яднанні.

Нагадаем, што самалёт Ryanair, які ляцеў з Афін у Вільню, 23 мая 2021 года быў прымусова пасаджаны ў Мінску нібыта з-за паведамлення аб выбуховай прыладзе на борце. Пасля пасадкі былі затрыманыя блогер Раман Пратасевіч і ягоная сяброўка Сафія Сапега. Пазней яны былі асуджаныя ў Беларусі на вялікія тэрміны зняволення, а пасля памілаваныя за супрацу са следствам.

Пасля гэтага інцыдэнту Еўрасаюз забараніў беларускім авіякампаніям ажыццяўляць рэйсы ў аэрапорты супольнасці і над яго тэрыторыяй, а таксама парэкамендаваў еўрапейскім перавозчыкам адмовіцца ад палётаў у паветранай прасторы Беларусі.

Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі (ICAO) у сваім дакладзе прыйшла да высновы, што звесткі аб наяўнасці бомбы на борце самалёта былі загадзя лжывымі.

Каментары9

  • Ёсік
    26.05.2025
    У мяне ёсьць адное пытаньне - ці зрабіў кдб што-небудзь карыснае для краіны? Абарону вялікай с.акі дырэктара саўгаса не ўлічваем. Мо раскрылі якія-небудзь сьхемы вываду грашыма зь бюджэту? Мо перакрылі наркатрафік? Затрымалі сапраўдных злодзеяў і здраднікаў, а не толькі неўзгаднённых кандыдатаў на выбарах прэзідэнта?
  • даведка
    26.05.2025
    Судя по возрасту, давно достиг предельного возраста состояния на службе — 50 лет.
  • Жыгуль
    27.05.2025
    Ёсік, па завету свайго галоўнага яны самі гэтую злачыннасць і ўзначалілі. Там і наркатрафік, і забойствы на заказ, і гандаль людзьмі, і шмат чаго.

Цяпер чытаюць

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан7

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі прапанаваў правесці трохбаковую сустрэчу з Пуціным і Трампам

Шрайбман: Цяперашнія канфлікты ў апазіцыі ўжо мала каго цікавяць14

Работнікі МНС выратавалі на пажары сабаку і ката, а потым зрабілі ім штучнае дыханне

Валанцёр «Вясны» Чапюк расказаў, як яго затрымаў ГУБАЗіК адразу на выхадзе з калоніі і як дапытвалі пра Міколу Дзядка2

14-гадовая Віка адмовіла ў сэксе — і гэта стала прычынай панажоўшчыны, у якой загінулі чацвёра падлеткаў у Байкальску11

На бетонным заводзе ў Гомелі загінуў кіроўца цэментавоза

«Тыдзень у Бразіліі, дзе цябе абрабуюць, або два тыдні ў бяспечнай Беларусі». Па што замежнікі едуць у нашу краіну6

Украіна атакавала тэхнапарк і завод па вытворчасці беспілотнікаў у Падмаскоўі1

Беларусь пераносіць вучэнні «Захад-2025» з заходніх межаў углыб краіны18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан7

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць