Грамадства33

Фэйкавы скрыншот? Як адна дэталь з расследавання пасадкі Ryanair ставіць пад сумнеў версію афіцыйнага Мінска

У дакладзе ICAO пра інцыдэнт з бортам, якім ляцеў Пратасевіч, апроч паказанняў дыспетчара, ёсць яшчэ адна важная дэталь. Гэта мэйлы, атрыманыя аэрапортамі.

Кадр з відэа SkyNews

Згодна з інфармацыяй Дэпартамента па авіяцыі Беларусі, першае паведамленне аб пагрозе выбуху на борце было атрыманае 23 мая 2021 года ў 12:25 на электронную пошту [email protected].

Другое паведамленне на пошту мінскага аэрапорта, па іх словах, прыйшло ў 12:56, калі рэйс Ryanair FR4978 ужо пачаў зніжэнне для пасадкі ў Мінску.

Аднак расследаванне паказала іншую карцінку. З паштовага адраса, які нібыта скарыстаў «Хамас», у той дзень было адпраўлена шэсць паведамленняў. Чатыры амаль адначасова — у аэрапорты Вільні (12:25), Афін (12:26), Сафіі (12:27) і Бухарэста (12:28). У 12:34 такі ліст прыйшоў на імэйл аэрапорта ў Кіеве.

Адпраўка ліста ў аэрапорт Мінска зафіксаваная толькі ў 12:56 — амаль праз паўгадзіны пасля таго, як дыспетчар перадаў борту паведамленне аб магчымай пагрозе (дыспетчар паведаміў пра гэта экіпажу ў 12:30).

Што да першага ліста, які нібыта атрымліваў мінскі аэрапорт, то адзінае дакументальнае сведчанне яго існавання — скрыншот, перададзены Дэпартаментам па авіацыі. Іншыя звесткі ў электроннай пошце аэрапорта «не захаваліся».

Трэба адзначыць, што паколькі адпраўшчыкі карысталіся абароненай поштай Protonmail, то расследавальнікі не маглі бачыць змест паведамленняў — толькі час, у які яны дасылаліся на той ці іншы адрас. І ніякага ліста ў 12:25 зафіксавана не было.

Час у таймлайне прыведзены ў каардынатах UTC. Па Мінску гэта было 12 гадзін

Магчыма, інфармацыю пра бомбу Мінск атрымаў па тэлефоне ад калег з іншых аэрапортаў? Аднак Дэпартамент па авіяцыі адмовіўся перадаць для расследавання тэлефонныя размовы паміж работнікамі аэрапорта ў той дзень. Яны спаслаліся на артыкул 28 Канстытуцыі, якая гарантуе неўмяшанне ў асабістае жыццё і захоўвае тайну карэспандэнцыі, тэлефонных і іншых паведамленняў.

Уліковы запіс карыстальніка, з якога разаслалі тыя лісты, быў створаны 14 мая 2021 года і апошні раз выкарыстоўваўся 25 мая таго ж года.

Дыспетчар паведаміў расследавальнікам, што неўзабаве пасля таго, як ён заступіў на дзяжурства і генеральны дырэктар «Белаэранавігацыі» ў суправаджэнні неўстаноўленай асобы ўвайшоў у працоўнае памяшканне пункта кіравання паветраным суднам, абмяркоўвалася пытанне аб наяўнасці бомбы на борце Ryanair і гаварылася, што самалёт павінен прызямліцца ў аэрапорце Мінска.

Гэтыя абмеркаванні мелі месца прыкладна ў 10:10 — гэта значыць, да вылету рэйсу з Афін.

Неўстаноўленая асоба — меркавана, супрацоўнік КДБ. 

Што да самалёта МіГ-29, то ён быў падняты ў паветра ў 13:04, і ў 13:09 зрабіў пасадку. У паветры ён знаходзіўся на адлегласці 55 км ад самалёта. Аднак ніякай камунікацыі паміж пілотам знішчальніка і Ryanair не было. Расследаванне прыйшло да высновы, што МіГ-29 непасрэдна не датычны да пасадкі борта з Пратасевічам.

Каментары3

  • Шурык
    20.07.2022
    На скрыне часам негэты фантамас як яго, церцель вось
  • даведка
    20.07.2022
    Сразу бросилось в глаза, что скриншот сообщения во всех случаях был обнародован в очень плохом разрешении.
  • бінга
    20.07.2022
    лтр - лукашыцкі тэрарыстычны рэжым

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў32

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Акцыянеры Tesla ўхвалілі патэнцыйную выплату Маску амаль трыльёна даляраў3

Пад Мінскам на гродзенскай трасе пашкоджаны мост2

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады35

Гіганцкі зубр, якога месяц таму везлі па трасе М1, прызямліўся ў Баранавічах4

У Белым доме мужчына страціў прытомнасць у прысутнасці Трампа6

Прыхаванае пранікненне: якія змены ў тактыцы расійскай арміі паказаў штурм Пакроўска?16

Для беларускіх кадэтаў фармуюць культ генерала, які аддаў жыццё за Расійскую Імперыю7

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці9

Як жыве прымежная польская Кузніца ў прадчуванні адкрыцця мяжы з Беларуссю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў32

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць