Свет11

Мядзведзеў расказаў, колькі расіян падпісалі вайсковыя кантракты, і моцна разышоўся з Пуціным

З пачатку 2025 года каля 175 тысяч расіян падпісалі кантракт з Міністэрствам абароны для ўдзелу ў вайне супраць Украіны. Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка Рады бяспекі Расіі Дзмітрый Мядзведзеў на спецыяльнай нарадзе. Яшчэ 14 тысяч чалавек нібыта далучыліся да добраахвотніцкіх падраздзяленняў. 

Дзмітрый Мядзведзеў. Фота: AP

Гэтыя лічбы значна адрозніваюцца ад тых, што раней назваў Уладзімір Пуцін. Нядаўна ён казаў, што штомесяц падпісваюць кантракты 50—60 тысяч добраахвотнікаў. Калі дапусціць, што такі набор ішоў з пачатку года, то на фронце павінна быць ужо 250—300 тысяч чалавек. 

Гэта ўжо не першы раз, калі лічбы, названыя Пуціным і Мядзведзевым, не супадаюць, нагадвае The Moscow Times. Напрыклад, Пуцін казаў, што ў 2023 годзе кантракт падпісалі больш за 300 тысяч чалавек, а Мядзведзеў — пра 420 тысяч плюс яшчэ 80 тысяч добраахвотнікаў. Толькі ў 2024 годзе іх ацэнкі былі блізкія: каля 430—450 тысяч.

Каментары1

  • Памаляваны Гатунак Рэформы ў НейраСетКЕ
    29.05.2025
    >вайсковыя кантракты
    >кантракт з Міністэрствам абароны для ўдзелу ў вайне
    Але ж яны падпісалі кантракты для войска,
    а вайна і войска - гэта ж як ікс і палец

Цяпер чытаюць

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі5

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі

Усе навіны →
Усе навіны

Джо Байдэн выслужыў пенсію большую, чым заробак у Трампа6

Відэа навагодняй дыскатэкі з вясковага клуба на Гомельшчыне ўзарвала тыкток. Што там незвычайнага?9

Анархіст Дзядок пра аперацыю ў Венесуэле: Вялікая дубінка ў добрых руках27

«Мы прасякнутыя спантаннасцю». Кампанія сяброў выкупіла цэлы вагон, каб сустрэць Новы год у цягніку да Брэста3

Мадура на судзе не прызнаў віны ў наркатэрарызме11

Рамзан Кадыраў прызначыў 20‑гадовага сына віцэ-прэм'ерам Чачні9

У Туркменістане адзін блогер крытыкаваў улады. Неўзабаве знайшлі яго магілу6

На адной з заправак у меню знайшлі тыцкалу ФОТА6

Ці абавязаныя пусціць у аўтобус ці маршрутку з лыжамі і санкамі?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі5

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць