Грамадства

Стала вядома, калі адбыліся ператрусы ў медыя, пра якія паведаміў АНТ

Ператрусы ў выданнях «Вячэрні Бабруйск», «Бабруйск Інфо» і «Вольнае Глыбокае» адбыліся яшчэ 3 красавіка. Фільм паказалі толькі 28 мая — у дзень візіту Зяленскага ў Берлін. Выданні абвінавацілі ў тым, што яны размяшчалі рэкламныя матэрыялы, аплачаныя нямецкім пасольствам.

28 і 29 мая на АНТ паказалі відэа допытаў рэдактараў рэгіянальных недзяржаўных медыя. Прапагандыст Ігар Тур абвінаваціў выданні ў тым, што яны размяшчалі рэкламныя матэрыялы, аплачаныя нямецкім пасольствам, «якія праслаўляюць нібыта цудоўную Германію».

Як стала вядома «Нашай Ніве», ператрусы ў выданнях «Вячэрні Бабруйск», «Бабруйск Інфо» і «Вольнае Глыбокае» адбыліся яшчэ 3 красавіка. Між тым паклёпніцкі фільм выйшаў на АНТ 28 мая. І адначасова пачалася кампанія ачарнення на праўладных каналах і ў дзяржаўных СМІ. Выпадкова ці не, але выхад фільма супаў з днём візіта прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ў Берлін. Чакалася, што падчас гэтага візіту Нямеччына абвесціць ад пастаўках Украіне крылатых ракет сярэдняй дальнасці «Таўрус».

У тыя самыя дні, калі выйшаў фільм АНТ, шматлікія матэрыялы з крытыкай Германіі з'явіліся ў расійскай прапагандзе.

Вось, прыкладам, скрыншот галоўнай старонкі сайта РІА «Новості» за вечар 28 мая:

У фільме АНТ, які грунтуецца на матэрыялах, атрыманых ад спецслужбаў, нямецкае пасольства абвінавачваюць у тым, што з 2020 года яно выдаткавала на рэкламу, размешчаную ў недзяржаўных СМІ, каля 226 тысяч даляраў — гэта значыць каля 56 тысяч даляраў на год. У пераліку тых, у каго немцы замаўлялі рэкламу — 18 выданняў.

Рэклама афармлялася афіцыйна, у поўнай адпаведнасці з беларускім заканадаўствам. З яе сплачваліся падаткі.

Як стала вядома з допісаў у сацыяльных сетках выхадцаў з розных гарадоў, пакуль нікога з тых, да каго прыходзілі 3 красавіка, не затрымалі. Аднак пад вартай застаюцца згаданыя ў фільме выдавец і супрацоўнікі баранавіцкіх недзяржаўных выданняў, якіх арыштавалі ў снежні 2024 года і пра лёс якіх усё яшчэ няма ніякай пэўнай інфармацыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў8

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў

Усе навіны →
Усе навіны

Падазроную кільку прадаюць у Мінску. Рэч у тым, што гэта не зусім рыба7

Менеджара з холдынга «Амкадор» асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

У Польшчы затрыманы вядомы расійскі навуковец з Эрмітажа па запыце Украіны19

«Кроў ішла ракой»: дзяўчынцы на рэйсе Хургада — Мінск стала блага падчас палёту6

Як фаніпальскія «шпакоўні» перамаглі хэйт: мікрастудыі па 18 кв. м размялі за тыдзень7

Самалёт Нікола Пашыняна не змог сесці ў Маскве праз атаку дронаў1

Джоні Дэп экранізуе «Майстра і Маргарыту» Булгакава — рыхтуецца першы англамоўны фільм11

Абвешчаны пераможцы фотаконкурсу Comedy Wildlife Awards 20251

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў8

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць