Грамадства1010

Фатограф-агент Мішчук не памятае, як рабіў свой здымак на пашпарт прыкрыцця. І яшчэ шмат што не памятае

«Медыязона» паразмаўляла з Іванам Мішчуком — беларускім фатографам, што працаваў у Варшаве і ў якога знайшлі пашпарт прыкрыцця. Ён расказаў, як перад ад'ездам з Беларусі нібыта прыносіў у ваенкамат свае фотаздымкі, але не памятае якія. Не памятае Іван і дату свайго затрымання за ўдзел у пратэстах, а таксама іншыя дэталі свайго жыцця.

Іван Мішын (злева) і Іван Мішчук (справа). Фоты з АІС «Пашпарт» мы атрымалі дзякуючы «Белполу» 

Мішчук прыехаў у Варшаву па студэнцкай візе восенню 2021 года — на курсы «Акадэміі фатаграфіі». Перад паездкай на вучобу Івана нібыта выклікалі ў ваенкамат і папрасілі прынесці фатаграфіі. Яму сказалі, што гэта «для абнаўлення яго справы».

Цяпер мужчына не памятае, якія менавіта здымкі аднёс у ваенкамат. Як і не памятае, адкуль яго фота з пашпарта прыкрыцця, апублікаваны «Нашай Нівай».

«Яно магло ўзяцца адкуль заўгодна, я не памятаю», — адказаў ён на пытанне аб фотаздымку, што ёсць у пашпарце прыкрыцця.

У 2022 годзе фатограф вырашыў з'ездзіць у Кобрын да сям'і. Кажа, што разлічваў вярнуцца па пратэрмінаванай візе, як гэта дазвалялі кавідныя нормы. Але ў яго не атрымалася. «Медыязона» знайшла чалавека, які скарыстаўся падобнымі «падаўжэннямі» для віз і выехаў з Брэста ў Польшчу ў лютым 2023 года без дадатковых дакументаў.

У Беларусі Мішчук не адчуваў сябе ў бяспецы, кажа ён, праз тое, што ў 2020 годзе яго нібыта затрымлівалі, калі ён быў з камерай каля акцыі. Але дату затрымання ён не памятае — «канец жніўня ці пачатак верасня». Па словах Мішчука, яго неўзабаве адпусцілі і папярэдзілі, каб больш не трапляўся, бо пазналі яго як фатографа.

На выбарах у 2020-м, кажа фатограф, ён сімпатызаваў Валерыю Цапкалу, але праз нядопуск яго да кампаніі «адзначыў у бланку Сяргея Чэрачня — за яго, за каго заўгодна, толькі не за Лукашэнку».

27 мая «Наша Ніва» апублікавала звесткі пра другі пашпарт у беларускага фатографа ў Варшаве. Такія дакументы звычайна выдаюцца агентам МУС, КДБ, ваеннай разведкі або Пагранкамітэта для вырашэння аператыўных задач.

У Варшаве Мішчук фатаграфаваў беларускія мерапрыемствы і рабіў прыватныя фотасэсіі, напрыклад, для Аліны Коўшык і Юліі Шаметавец.

Каментары10

  • Не галасім
    04.06.2025
    Як кажа Ціханоўская, давайце не будзем спекуляваць наконт агент ці не агент. Кампетэнтныя органы Польшчы разбяруцца.
  • Доктар Хауз
    04.06.2025
    Схіляюся да версіі, што гэта ягоны брат-блізнюк з паралельнага сусвету. Адчапіцеся ўжо ад чалавека з амнезіяй. Палякі ж не хвалююцца
  • .
    04.06.2025
    Няўжо не памятае, ці была ў яго такая рубашка, калі ў яго была менавіта такая барада - яўна больш за бараду на фота з жоўтай цішоткай, калі змяніў прычоску/фрызуру.
    4 гады не так шмат, а калі памяць падманвае, то можна знайсці прыкладны перыяд на сваіх архіўных фотах.

Цяпер чытаюць

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?2

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?

Усе навіны →
Усе навіны

Як самыя небяспечныя наркакартэлі свету захопліваюць Еўропу10

Багацце Ілана Маска за адзін дзень скарацілася на $34 млрд пасля сваркі з Трампам4

Намесніца рэдактара «Мінск-Навін» расказала, як змянілася яе жыццё пасля шлюбу з мусульманінам з Сірыі13

У Кіеве пад расійскім ударам загінулі трое ратавальнікаў

«Гісторыя не выклікае даверу». Польшча перадала Літве справу аб міжнароднай абароне беларускі, якая часта ездзіла ў камандзіроўкі7

«Я ведаю, што на гэтай вайне я здохну. Але хачу стварыць нармальны штуршок руху»: выйшла другая частка фільма «Волат. Жыццё на нулі»9

У Казахстане патлумачылі загадкавыя агні ноччу над краінай

Ціханоўская пра высылку з Беларусі ў жніўні 2020: Мне далі на зборы 20 хвілін37

Льдзінкі памерам з чарэшню, а то і сліву. Учора ў Мінску выпаў першы летні град1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?2

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць