Усяго патроху1414

Насцю Рыбку прымусілі выбачацца за ролік у інстаграме. Падпісчыц раззлавала яе відэа з Пуціным

Скандальна вядомая беларуска ў шоку: кажа, столькі хэйту не было за ўсю гісторыю існавання яе блога ў інстаграме. Там на Насцю Рыбку падпісана амаль 560 тысяч чалавек.

Скрыншот відэа ў інстаграме Насці Рыбкі

У сацыяльных сетках ураджэнка Бабруйска распавядае дзяўчатам, як знайсці сабе багатага хлопца (а то і некалькі адразу). Звычайна відэа Насці радуюць падпісчыц і злуюць мужчын. Але ў гэты раз на яе абрынулася хваля крытыкі з усіх бакоў.

У чым жа справа? Насця вырашыла растлумачыць, чаму рускія дзяўчаты такія патрабавальныя. І ў якасці прыклада мужчынскай галантнасці прывяла паводзіны Уладзіміра Пуціна (яго ўладальніца беларускага пашпарта называе «нашым прэзідэнтам»). У роліку сабраныя відэа з сустрэч Пуціна з рознымі жанчынамі-палітыкамі: як ён адкрывае бутэльку вады прэзідэнтцы Аргенціны Крысціне Кіршнер, дорыць букет канцлеру Германіі Ангеле Меркель і іншыя.

Абураных каментароў напісалі шмат. Насцю пачалі абвінавачваць у тым, што гэты ролік — платная рэклама. Шмат хто пісаў, што нельга прадстаўляць у якасці эталона мужчыны чалавека, па загадзе якога бамбяць школы ды бальніцы.

Сама Насця была ў шоку ад такой рэакцыі, бо лічыць што ніколі не абмяркоўвала ў блогу нічога, акрамя адносін паміж мужчынамі і жанчынамі. Тон каментатараў яе пакрыўдзіў: «Крытыку можна падаваць як паліто, а можна як ссаную анучу». А больш за ўсё Насцю ўразіў наступны каментарый: «Гітлер таксама быў галантны».

Спачатку Насця Рыбка сцвярджала, што прынцыпова не будзе выдаляць відэа, але ў выніку ўсё ж выдаліла і выбачылася за яго.

«Я ўбачыла такі рылс у інсце і мне гэта здалося кайфовым — палітык такога ўзроўню ставіцца да жанчын як сапраўдны мужчына. У апісанні таксама было напісана, што я мела на ўвазе. Выбачайце, калі хтосьці ўбачыў у гэтым платны кантэнт, спробу кагосьці зачапіць, у прынцыпе штосьці акрамя таго, што мужчына налівае жанчыне ваду, дорыць кветкі і падае паліто. Прашу прабачэння ва ўсіх, каго гэты рылс абразіў, гэта не было мэтай», — напісала яна ў сваім тэлеграм-канале.

Нагадаем: Насця Рыбка (сапраўднае імя Анастасія Вашукевіч) стала вядомай пасля сэкс-скандалу з расійскім алігархам Алегам Дзерыпаскам. Яе першая кніга распрадалася пасля расследавання Аляксея Навальнага.

Летась Рыбка выпусціла трэцюю кнігу, у якой распавяла, як простая дзяўчына з Бабруйска стала паляўнічай на мільярдэраў і пачала вучыць іншых станавіцца ўтрыманкамі.

Яна таксама прадае прысвечаны гэтаму курс «Сцервалогія». Сцвярджае, што аналагаў яе методыкі ў свеце няма, а вынікі фенаменальныя.

Каментары14

  • Ф
    09.06.2025
    Удакладненне, не, мужык, ты штосці блытаеш. Калі ты атрымліваеш грошы за сэкс, гэта не атрыманне грантаў, а прастытуцыя.
  • Бубубу
    09.06.2025
    Удакладненне, а ты не зайдзросці
  • Ваш кэп
    09.06.2025
    Притворилась дурочкой.
    Как будто тут восхищение галантностью, а не насаждение культа личности 73-летнего хрена и его оправдание.

Цяпер чытаюць

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны10

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Усе навіны →
Усе навіны

У Крыме ўпершыню знішчаны два расійскія самалёты-амфібіі Бе-12 — ГУР

Міністр абароны Ізраіля: Палесцінскай дзяржавы ніколі не будзе10

«Не можам трапіць у Беларусь». Утварылася чарга на латвійскай мяжы, аўтобусы стаяць з вечара4

На вайне загінуў польскі паліцэйскі, які ваяваў на баку Расіі5

«Ты села ў турму і не падумала пра мяне». Ларыса Шчыракова пра пачуццё віны перад сынам4

Кіраўнік БРСМ стаў галоўным ідэолагам Мінска4

Будаўніцтва метро ў Шабаны палічылі немэтазгодным?

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў5

Пашырэнне метро, знос старой забудовы. Падвялі вынікі абмеркавання новай рэдакцыі генплана Мінска1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны10

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць