Грамадства

Дырэктарку пецярбургскай кнігарні аштрафавалі на 250 даляраў за кнігу беларускага палітвязня

 Дырэктарку пецярбургскай кнігарні «Падпісныя выданні» Алену Куйбышаўскі суд аштрафаваў на 20 000 расійскіх рублёў (253 даляры) за ўдзел у дзейнасці замежнай або міжнароднай арганізацыі, у дачыненні да якой прынята рашэнне аб прызнанні яе дзейнасці непажаданай на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі (артыкул 20.33 КаАП РФ).

Падставай стаў продаж кнігі беларускага палітвязня Ігара Аліневіча «Еду в Магадан».

Як пісалася раней, адзін чалавек набыў гэтую кнігу яшчэ 27 снежня. А паколькі выдала яе арганізацыя ABCF, прызнаная ў Расіі непажаданай, продаж кнігі кваліфікавалі як удзел у яе дзейнасці і склалі на Арлову адміністрацыйны пратакол.

Анархіст Ігар Аліневіч за кнігу, напісаную ў турме, у 2013 годзе атрымаў прэмію Францішка Аляхновіча — узнагароду за творы, напісаныя ў няволі. У 2016 годзе яго адзначылі таксама Нацыянальнай прэміяй імя Віктара Івашкевіча за адвагу ў абароне правоў чалавека.

Ігару цяпер 41 год. У 2020 годзе яго затрымалі, а пазней ён быў асуджаны на 20 гадоў пазбаўлення волі паводле некалькіх артыкулаў — за незаконныя дзеянні са зброяй, тэрарызм і кантрабанду небяспечных матэрыялаў. Пасля прысуду яго перавялі ў жорсткія ўмовы ўтрымання ў турме ў Жодзіне, дзе, паводле рэдкай інфармацыі, ён неаднаразова трапляў у штрафны ізалятар і нават у турэмны шпіталь.

Каментары

Цяпер чытаюць

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай7

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Усе навіны →
Усе навіны

У Жыткавічах маладыя згулялі вяселле дома3

Бабарыка заявіў, што не будзе ўдзельнічаць у выбарах у Каардынацыйную раду9

АНТ запускае інтэлектуальнае шоу — гэта калька сусветнага хіта6

Латушка не верыць, што Мельнікава супрацоўнічала з беларускімі спецслужбамі6

У Барысаўскім раёне ў рацэ знайшлі цела 6‑гадовага дзіцяці

З музея ў Італіі скралі карціны Рэнуара, Сезана і Маціса1

Трамп заявіў, што хоча валодаць іранскай нафтай і не супраць захопу вострава Харк2

Трамп напісаў, што з нецярпеннем чакае Лукашэнку ў ЗША19

Прыдумалі яшчэ адзін спосаб выявіць адбіткі пальцаў на месцы злачынства

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай7

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць