Свет33

Пасля адхілення Іранам ультыматуму Трампа ЗША пасылаюць на Блізкі Усход трэці авіяносец

ЗША вырашылі перакінуць на Блізкі Усход яшчэ адзін — ужо трэці — авіяносец на фоне росту напружання паміж Іранам і Ізраілем. Як паведамляе CNN са спасылкай на крыніцы ў Пентагоне, гэтае рашэнне было прынята пасля таго, як кіраўнік Ірана аятала Алі Хаменеі адмовіўся прыняць «безумоўную капітуляцыю», якой патрабаваў Дональд Трамп.

Авіяносец Gerald R. Ford. Фота: Wikimedia Commons

У рэгіён накіроўваецца самы дарагі авіяносец ЗША — Gerald R. Ford, які каштуе $13 мільярдаў. Гэты «плывучы горад» мае дзве ядзерныя ўстаноўкі, развівае хуткасць да 56 км/г і можа браць на борт каля 90 самалётаў і верталётаў (у тым ліку F-35), а таксама больш за 4000 чалавек экіпажу. Карабель узброены сістэмамі супрацьпаветранай абароны і зенітнымі комплексамі.

Раней у рэгіён ужо былі накіраваныя іншыя авіяносцы — Nimitz і Carl Vinson — разам з суправаджальнымі караблямі, ракетнымі крэйсерамі і эсмінцамі з «Тамагаўкамі». Усё гэта стварае моцную ўдарную групу.

Акрамя таго, ЗША адправілі дадатковыя знішчальнікі F-16, F-22 і F-35 і перакінулі з Еўропы самалёты-запраўшчыкі, каб падтрымліваць паветраную аперацыю.

Трамп 18 чэрвеня чарговы раз заявіў, што Іран павінен «проста здацца», і прыгразіў ударамі па вайсковых і ядзерных аб’ектах краіны, падкрэсліўшы, што амерыканцы «цалкам кантралююць неба над Іранам».

Каментары3

  • Васзліль
    18.06.2025
    Аперацыя, бліскуча спланаваная Ізраілем, ішла бездакорна, але тут.. "откуда не возьмісь, появілся" Стабільны Геній.
  • Жвір
    18.06.2025
    Цягаць такі флот туды-сюды проста так ня танна каштуе, калі гэта панты. Падобна, што Іран і сапраўды ўшчыльную наблізіўся да стварэньня яз, калі раптам такі вэрхал усчаўся. Тым ня менш, мала імаверна, што трамп гэтым разам не абмяжуецца толькі словамі ды пагрозамі. Бо іншых прэцэдэнтаў покі й не было...
  • Язэп
    19.06.2025
    Жвір, почитайте в каком году и кем был уничтожен ИГИЛ.

Цяпер чытаюць

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона9

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона

Усе навіны →
Усе навіны

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам25

Міністр адказаў на чуткі пра скарачэнне дэкрэтнага адпачынку ў Беларусі

Аляксандр Авечкін стаў другім хакеістам у гісторыі НХЛ, які закінуў 1000 шайб3

Перад сустрэчай з Лукашэнкам Коўла забаўлялі расказамі пра зімовую рыбалку5

Беларускі мотагоншчык цудам выжыў пасля падзення са скалы 1

Заходнія дыпламаты паўдзельнічалі ў жалобных мерапрыемствах у Хатыні10

Не толькі ў Беларусі. Продажы кітайскіх аўто ў Еўропе растуць шалёнымі тэмпамі4

Пашынян у метро эмацыйна паспрачаўся з пасажыркай наконт Карабаха7

Падрабязнасці дыверсіі ў Чэхіі: падпалены завод вырабляў цеплавізары для УСУ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона9

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць