Грамадства1111

Вызвалены Ігар Лосік

Заснавальнік канала «Беларусь галаўнога мозгу», адзін з самых таленавітых блогераў краіны, правёў за кратамі больш за 5 гадоў. А прысудзілі яму ўвогуле 15 гадоў. Лосік перажыў сямейную драму — у 2022-м арыштавалі яго жонку Дар’ю. Падчас зняволення яна вырашыла развесціся з Ігарам.

Ігар Лосік у зняволенні. Скрыншот з відэа

Выйшаў на свабоду адзін з найпапулярнейшых блогераў Беларусі Ігар Лосік. Яго, стваральніка канала «Беларусь галаўнога мозгу», арыштавалі ў чэрвені 2020 года — яшчэ да пачатку пратэстаў, — прысудзілі да 15 гадоў зняволення і адправілі ў самую жорсткую калонію, наваполацкую.

33-гадовы Ігар Лосік родам з Баранавічаў. Адвучыўся на настаўніка замежных моў у Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце, аднак рэалізаваў сябе перадусім як блогер.

Ігар стаў вядомы як стваральнік сеткі каналаў «Беларусь галаўнога мозгу», у якіх у дасціпнай форме асвятляў навіны. З цягам часу ён са сваімі праектамі далучыўся да экасістэмы «Радыё Свабода», вакол якой гуртаваліся многія блогеры.

Ігар Лосік перад зняволеннем

Па стане на 2020 год найбольшая колькасць падпісчыкаў была ў тэлеграме ў «Беларусі галаўнога мозгу» і ў праекта «Нехта», стваральнік якога Сцяпан Пуціла знаходзіўся ў Польшчы.

А вось Лосік па-ранейшаму жыў у Баранавічах. Там яго і арыштавалі 25 чэрвеня 2020 года. Дома засталіся жонка Дар’я і маленькая дачка Паўліна.

Ігар Лосік і Дар'я Лосік (Ласякова)

Лосіка ўключылі ў «справу Ціханоўскага», у якой сабралі блогераў і самых небяспечных для Лукашэнкі палітыкаў — Сяргею Ціханоўскаму прысудзілі 18 гадоў калоніі, Міколу Статкевічу — 14 гадоў, Ігару Лосіку — 15 гадоў.

У СІЗА Ігар Лосік ладзіў некалькі галадовак. Апроч таго, ён заклікаў жонку Дар’ю ўсяляк прыцягваць увагу да свайго незаконнага арышту. Яна ладзіла галадоўку салідарнасці, звярталася з відэазваротам да Аляксандра Лукашэнкі, у якім заявіла, што гатовая сесці ў турму ўзамен на вызваленне мужа. Дар’я Лосік давала безліч інтэрв’ю замежным і беларускім незалежным медыя. У выніку ў кастрычніку 2022 года за гэта арыштавалі яе саму. Інтэрв’ю «Белсату» палічылі «садзейнічаннем экстрэмісцкай дзейнасці» і прысудзілі Дар’і 2 гады калоніі. Маленькая дачка засталася з бабулямі і дзядулямі.

Падчас знаходжання за кратамі Дар’я падала на развод і вярнула сабе дзявочае прозвішча Ласякова. У ліпені 2024 года Дар’я выйшла па памілаванні на месяц раней за прызначаны тэрмін. 

У красавіку 2024 года быў арыштаваны Мікіта Лосік, брат Ігара. Яго абвінавачвалі па «справе Гаюна». Мікіта атрымаў хатнюю хімію і з'ехаў з Беларусі.

Каментары11

  • политзек
    11.09.2025
    Игореха. рад за тебя. ты сильнее этих подонков.
    Коллега по "бубкам". )))
  • Волосик
    11.09.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Радфем
    11.09.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна2

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Усе навіны →
Усе навіны

«Выбягала з пад'езда ў піжаме і з гадавалай малой у пледзе». Пацярпелая падчас выбуху ў гомельскім доме расказала, як гэта было

Вызваленым палітвязням патрабуецца рэчавая дапамога. Вось што трэба і куды перадаваць4

Экс-палітвязень расказаў, што адбывалася ў 2020‑м на «Гродна Азоце» і як яго ў калоніі даводзілі да суіцыду3

У Лунінцы неба асвяцілі загадкавыя светлавыя слупы ФОТАФАКТ

«Мы цалкам разумеем, якая там дзяржава». Літоўскія перавозчыкі не збіраюцца падаваць пазовы ў беларускія суды праз затрыманыя фуры4

Перад аперацыяй захопу Мадура Ватыкан прасіў пра ягоную эвакуацыю ў Расію17

У Беларусі забаранілі антыперспірант Rexona1

У Мадрыдзе закрылі кітайскі рэстаран, у якім пад выглядам качак людзей кармілі галубамі3

Трамп вырашыў захопліваць расійскія танкеры, бо Пуцін яго «стаміў»16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна2

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць