Нерухомасць66

Так жылі багатыя мінчукі 90-х. Прадаюць кватэру ў доме для партыйнай эліты

Гэты дом на Чарвякова, 4 у Мінску будаваўся для партыйнай эліты. У ім толькі трох– і чатырохпакаёвыя кватэры. А ў кватэрах першапачаткова запраектаваныя кабінеты. Цяпер прадаецца адна з іх, піша Realt.

Фота тут і далей: Realt

Гэта раён Старажоўкі, амаль цэнтр горада, адкуль пешшу можна дайсці да Траецкага прадмесця, парка Перамогі і Нямігі.

Дзевяціпавярховік пабудавалі ў 1971 годзе па праекце архітэктараў Воінава і Філімонава. Забудоўшчык — Упраўленне справамі ЦК КПБ. Жыллё будавалася для партыйных работнікаў. І мяркуючы па ўсім — для кіруючых.

У кожным пад'ездзе тут налічваецца ўсяго па 17-18 кватэр — гэта значыць, па дзве кватэры на паверх. У шматпавярховіку адсутнічаюць аднапакаёўкі і двухпакаёўкі. Усе кватэры тут выключна вялікага метражу — толькі трох– і чатырохпакаёвыя.

У кватэрах — высокія столі (2,7 метра), вялікія вокны, прасторныя кухні і асобныя гасціныя. А яшчэ ў кожнай кватэры тут быў прадугледжаны працоўны кабінет.

Адна з такіх кватэр цяпер прадаецца. Гэта чатырохпакаёўка на 129,8 квадрата на сёмым паверсе.

У гасцінай плошчай 37 квадратных метраў — паркет, драўляная мэбля, дэкаратыўны камін, жалюзі, а таксама тэлевізар і музычны цэнтр.

З гасцінай — выхад на лоджыю з відам на парк Перамогі і Свіслач.

Кухня таксама велізарная — 17,5 квадрата. І ў ёй таксама атмасфера 90-х. Тут і драўляны гарнітур, і плітка на сценах.

У спальнях — таксама атмасфера 90-х. У адным з пакояў ёсць не толькі тэлевізар, але і відзік.

З кабінета — выхад на лоджыю з відам на зялёны двор.

Санвузел у кватэры раздзельны. У прыбіральні — асабісты смеццеправод.

Просяць за такую кватэру 184 тысячы даляраў. Метр атрымліваецца 1418 даляраў.

Але гаспадары гатовыя да гандлю.

Каментары6

  • МаяТваяНіПаніМаць
    22.06.2025
    [Рэд. — Дзякуй, выправiлi]

    [Зрэдагавана]
  • педработнік
    22.06.2025
    Кватэра як кватэра. Можна жыць
  • Максим Дизайнер
    22.06.2025
    Все дачушки прыстроены, сыночки в Гишпаниях и ЗША, теперь можно через 54 года и пролетариату шикануть.

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка21

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Усе навіны →
Усе навіны

Учарашні ўдар украінскіх дронаў па Наварасійску прывёў да значных страт у расійскай СПА4

Ад 10 да 80 еўра за 4 паперкі. Прайс на перадачы пасылак і дакументаў паміж Беларуссю і Польшчай4

Лукашэнка пагаварыў па тэлефоне з Пуціным4

У Мінску будуецца самы высокі хмарачос у Беларусі6

У Беларусі папоўнілі фонд літоўскіх фур 230 машынамі, якія прыехалі з Расіі2

Эканомны рацыён. Якія наборы прадуктаў можна купіць у беларускіх крамах за 5 рублёў?4

Беларускі грыбны блогер знайшоў у лесе «ведзьміна масла»4

УСУ нанеслі ўдар па Разанскім НПЗ1

Медыкі ўпершыню зафіксавалі смерць чалавека ад «алергіі на мяса», выкліканай кляшчом

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка21

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць