Грамадства55

У мінскім офісе «Свету танкаў» масава патруціліся супрацоўнікі

У мінскім офісе кампаніі «Гейм Стрым», якая займаецца распрацоўкай гульні «Свет танкаў», напрыканцы мінулага тыдня адбылося масавае атручванне супрацоўнікаў, даведалася «Люстэрка».

Фота ілюстрацыйнае

Паводле розных крыніц, пасля абедаў, якія падавалі 19 і 20 чэрвеня, прыкладна 150 чалавек адчулі сябе дрэнна, некаторыя трапілі ў бальніцу. Многія дагэтуль знаходзяцца на бальнічным.

Аляксей, адзін з супрацоўнікаў, расказаў, што ў тыя дні ў офісе не быў, але пра здарэнне даведаўся ад калег. Ён адзначыў, што абеды пастаўляе асобны падрадчык і, імаверна, праблема была з яго боку.

Паводле папярэдніх звестак, прычынай атручвання магла стаць сальманела — небяспечная бактэрыя, якая выклікае вострае заражэнне з высокай тэмпературай, болем у жываце і іншымі сімптомамі.

Афіцыйных каментароў ад кампаніі пакуль няма, але ў прыёмнай «Гейм Стрыма» пацвердзілі, што інцыдэнт сапраўды меў месца, і цяпер сітуацыю расследуе Мінскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. Вынікаў праверкі яшчэ не агучылі.

«Гейм Стрым» — філіял расійскай кампаніі «Леста Гульні», якая пасля 2022 года выкупіла бізнес Wargaming у Расіі і Беларусі і перайшла пад дзяржаўны кантроль у чэрвені 2025 года.

Каментары5

  • Изя
    25.06.2025
    150 чалавек на бальнічным! і за адзін раз!! непапраўны ўдар па бюджэце сацыяльна арыентаванага астраўка стабільнасці!
  • Ватная шарага
    25.06.2025
    Тое ж айцiшiнегi, вяршкi грамадства. Мабыць, з аднога канца вясёлка ў iх выходзiла, а з другога матылькi выляталi.
  • Максім Панк
    25.06.2025
    Галоўнае ў танку - што?

Цяпер чытаюць

Новая аблава: затрымалі дзясяткі сваякоў палітвязняў і тых, хто ім дапамагаў — што вядома36

Новая аблава: затрымалі дзясяткі сваякоў палітвязняў і тых, хто ім дапамагаў — што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Агучаны новыя тарыфы на платныя паркоўкі Мінска1

У Магілёўскім раёне мужчына абакраў царкву1

Беларуска расказала, як з'ездзіла ў Дубай і колькі зарабіла8

«Белавія» запускае рэйсы ў Тайланд

Лукашэнка: Калі ЗША спатрэбіцца, Беларусь гатовая дапамагчы ў мірным урэгуляванні канфлікту ва Украіне7

Лукашэнка падтрымаў «крокі Трампа па навядзенні парадку на Блізкім Усходзе»2

Сапраўдны палкоўнік. Прарэктарам Гродзенскага ўніверсітэта стаў ваенкам8

Сям'я з пасёлка Лясны страціла надзею на кватэру праз школьніцу3

У Магілёве адкрываецца бар Сергея Жукава з групы «Руки Вверх!»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новая аблава: затрымалі дзясяткі сваякоў палітвязняў і тых, хто ім дапамагаў — што вядома36

Новая аблава: затрымалі дзясяткі сваякоў палітвязняў і тых, хто ім дапамагаў — што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць