Свет1111

«Становішча адчайнае». У «Газпраме» не ведаюць, куды падзець 60 мільярдаў кубаметраў нераспрададзенага газу

Пасля страты еўрапейскага рынку і правалу спробаў заключыць новы кантракт з Кітаем «Газпрам» назапасіў лішкі газу на дзясяткі мільярдаў кубаметраў, і ўлады спрабуюць зразумець, як ім можна знайсці прымяненне.

Фота: Maksim Konstantinov / SOPA Images / LightRocket via Getty Images

У мінулым годзе здабыча «Газпрама» склала 416,19 млрд кубаметраў, з якіх толькі 355,23 млрд удалося прадаць на знешнім і ўнутраным рынках. У выніку ў «Газпрама» засталося каля 60 млрд кубаметраў нереалізаванага газу — аб’ём, супастаўны з гадавой здабычай некаторых газаздабываючых краін (55 млрд кубаметраў у ААЭ) і ўтрая перавышае гадавое спажыванне, напрыклад, у Польшчы (20 млрд кубоў), піша Reuters.

Сітуацыя ў паўночных рэгіёнах, дзе знаходзяцца радовішчы «Газпрама», блізкая да крытычнай.

Раней паўмільярда кубаметраў газу штодзённа пампавалася па трубаправодах у Еўропу, а цяпер гэтага экспарту няма, і «вельмі востра стаіць пытанне, што з гэтым газам рабіць», заявіў на ПМЭФ-2025 кіраўнік Мінусходразвіцця Аляксей Чэкуноў.

Паводле яго слоў, адным з варыянтаў можа быць выкарыстанне газу для вытворчасці электраэнергіі пад індустрыю штучнага інтэлекту і блокчэйна.

Але ў Мінэнерга РФ лічаць такі праект нерэнтабельным: для дата-цэнтраў газ занадта дарагая крыніца энергіі, заявіў на ПМЭФ намеснік кіраўніка ведамства Павел Сарокін. Паводле яго меркавання, лішні газ «Газпрама» варта накіраваць на падтрымку вугальнай прамысловасці. «Мы можам будаваць (газавыя) электрастанцыі каля (вугальных) шахтаў», — прапанаваў Сарокін.

Маючы найбуйнейшыя ў свеце запасы газу, «Газпрам» застаўся без магчымасці яго прадаваць. І становішча кампаніі «адчайнае», лічыць эксперт па нафтагазавым рынку Міхаіл Круціхін, піша The Moscow Times. 

Экспарт у Еўропу, які дасягаў на піку 200 млрд кубаметраў у год, цяпер ледзь перавышае 30 млрд кубоў і трымаецца на мінімумах з другой паловы 1970-х.

Газаправод «Сіла Сібіры», нават пасля выхаду на праектную магутнасць (38 млрд кубаметраў), кампенсуе толькі пятую частку страчаных аб’ёмаў. Гады перамоў з Кітаем аб новым газавым кантракце так і не прывялі да выніку, а следам праваліўся праект газавага хаба ў Турцыі.

«Агульная карціна складаецца не на карысць «Газпрама», — канстатуе Круціхін. — Каласальныя запасы газу манетызаваць не атрымліваецца. Даверу да надзейнасці гэтага пастаўшчыка ні ў каго няма. А калі цудам нешта атрымаецца з кітайцамі, то даходы ад паставак не акупяць ні будаўніцтва газатранспартнай інфраструктуры, ні нават аперацыйных выдаткаў на здабычу і транспарціроўку газу».

Каментары11

  • будем дышать газом русского мира
    29.06.2025
    Отдать лукашенко и продать через него или пусть дышит им вместе с белорусиками русского мира.
    В крайнем случае сжечь, вечный огонь будет сильным и виден из космоса.
  • Найперш не галасі!
    29.06.2025
    Да чытачоў Нашай Нівы і Рэд. НН.
    Прапаную расійскія абрэвіятуры не перакладаць на нашу мову, а падаваць ў арыгінальным першапачатковым напісанні.
    Вось паспрабуйце зайсці на сайт Мінусходразвіцця, ці адшукаць па ім звесткі на іншых крыніцах.
    Да таго ж і дыстанцыю варта трымаць паміж нашае-чужое. Карысным будзе паціху ствараць адпаведную канатацыю.
  • хм
    29.06.2025
    каб не дроны, дыверсіі, і не падумалі б хвалявацца.

Цяпер чытаюць

Памёр народны артыст Беларусі Яраслаў Еўдакімаў — выканаўца хітоў «Зачарованая мая» і «Фантазёр»7

Памёр народны артыст Беларусі Яраслаў Еўдакімаў — выканаўца хітоў «Зачарованая мая» і «Фантазёр»

Усе навіны →
Усе навіны

«Кранальны момант — калі плачуць мужчыны». Мінчанка купіла дом у вёсцы — ладзіць там музычныя канцэрты і дрэсіруе поні4

Трамп астыў да ідэі арганізаваць сустрэчу Пуціна і Зяленскага3

«Савушкаў» выпусціў сыркі «Дубай», а цяпер здымае іх з продажу1

Уіткаф перадаў ордэн ад Пуціна намесніцы дырэктара ЦРУ — яе сын ваяваў за Расію і загінуў7

У Санкт-Пецярбургу беларуса пырнулі нажом у букмекерскай канторы

28-гадовая беларуска купляе ўжо пятую кватэру для здачы ў арэнду — прычым у розных гарадах і краінах8

У Гродне затрымалі маладую пару на інвалідных вазках. Высветлілася, што яны здаровыя4

У Ізраілі выкрылі міжнародную сетку, якая займалася гандлем жанчынамі. Дапамагла агентка з Беларусі1

«Залез да яе ў акно». Што гавораць суседзі дзяўчыны, на якую ўчора напаў хлопец з нажом2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр народны артыст Беларусі Яраслаў Еўдакімаў — выканаўца хітоў «Зачарованая мая» і «Фантазёр»7

Памёр народны артыст Беларусі Яраслаў Еўдакімаў — выканаўца хітоў «Зачарованая мая» і «Фантазёр»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць