Грамадства1616

«Вось убачыце. Праз некалькі тыдняў ці дзён». Намёкі Лукашэнкі пра нейкія крокі выразалі з тэкставай версіі яго прамовы

Лукашэнка рыхтаваў прысутных, што неўзабаве штосьці павінна змяніцца, таму што часам трэба «ўціхамірыцца, падумаць аб будучыні, аб нашай дзяржаве».

Аляксандр Лукашэнка. Фота: Sergei Bobylev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Падчас урачыстага сходу, прысвечанага 3 ліпеня, Аляксандр Лукашэнка хаатычна разважаў пра палітвязняў, пераскокваючы з думкі на думкі.

Аднак некалькі сказаў з яго выступу на гэту тэму былі выразаныя з тэкставай версіі, апублікаванай на сайце палітыка.

Лукашэнка завочна спрачаўся з нейкімі сваімі прыхільнікамі, якія не падтрымліваюць вызваленне палітвязняў:

«Ёсць і тыя, хто асуджаў у плане таго, што ну навошта бацька іх адпусціў? Ды няхай бы яны здохлі там.

Слухайце, а ў нас што, мэта, каб яны там здохлі? Не дай бог, вядома. Гэта ж абвінавацяць рэжым. Гэта ж найперш мяне абвінавацяць».

Пасля Лукашэнка пераключыўся на байку пра бунт у турме ў 1980-я, але зноў вярнуўся да старой тэмы:

«Я зыходжу заўсёды з таго, ну а якая мэта? Ну мэта якая? Як некаторыя крычаць: «Бацька дарма [іх вызваляе], трэба было, каб здохлі. Гэта не мая мэта. Гэта дрэнныя людзі, гэта звяр'ё. Гэта злачынцы. Але я лічу, што гэта людзі.

І я заўсёды шукаю выхад, каб не было нам горш. Ну і каб ім не добра было. Вось убачыце, я ўжо гэта бачу. Праз некалькі, можа, тыдняў, дзён… Не буду казаць пра гэта публічна.

Таму перш чым разважаць аб чымсьці, асуджаць і гэтак далей, вы заўсёды задавайце пытанне. Ну а якая мэта? Для чаго? Навошта? Таму тут палітыка, яна не заўсёды такая вось павінна быць прамалінейнай. І я сам часта пра гэта кажу, таму што я чалавек прамалінейны занадта часам. А трэба так уціхамірыцца часам, падумаць аб будучыні. Аб мэце, аб нашай дзяржаве. Але гэта не значыць, што мы вось гэтых бандытаў павыпускаем, і яны заўтра нам падарвуць краіну».

З блытанай прамовы можна зразумець намёк Лукашэнкі: нейкі крок можа быць зроблены праз «некалькі тыдняў ці дзён», і ён палічыў патрэбным загадзя паведаміць пра гэта сілавікам і іншым прадстаўнікам сваёй эліты, запрошаным на ўрачыстасці.

Адметна, што гэтыя некалькі сказаў — ад «шукаю выхад» да «не буду казаць публічна» не ўвайшлі ў тэкставую версію яго прамовы.

Каментары16

  • -)
    02.07.2025
    Пра дрэнных людзей, пра звяр'е гэта ен пра мянтоў сваіх? Ну шчыра, сапраўды
  • %
    02.07.2025
    А пасадкі таксама скончацца праз некалькі дзен, ці новых сядзельцаў набіраць будуць?
    І я так прадбачу, што амаль усіх дэпартуюць за межы Беларусі, прынамсі тых, хто на яго погляд мае уплыў
  • нацякае
    02.07.2025
    на нейкае паслабленне санкцый.
    Ну, можа і выцыганіў нешта ў Келага.
    Паглядзім.

Цяпер чытаюць

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Усе навіны →
Усе навіны

У Дубаі затрымалі чалавека, які страляў у намесніка начальніка ГРУ23

Віцэ-прэзідэнта ЗША і амерыканскую дэлегацыю асвісталі падчас адкрыцця Алімпіяды ў Мілане14

Белы дом выдаліў відэа Трампа з Абамамі ў выглядзе малпаў, але прэзідэнт ЗША адмовіўся выбачацца25

Сапраўдны палац за 90 рублёў. У Беларусі шукаюць гаспадара для пабудовы 1751 года6

Гэтай ноччу тэмпература не апускалася ніжэй за 10 градусаў

Францыя і Канада адкрылі консульствы ў Грэнландыі

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста14

Галоўнага судмедэксперта Мазыра асудзілі па справе Гаюна7

Дзяржаўныя СМІ паведамілі пра аднаўленне чыгуначнага злучэння з Польшчай. Ці праўда?11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць