Свет55

Прэм'ер Літвы раскрытыкаваў рашэнне Польшчы ўвесці памежны кантроль

Прэм’ер Літвы Гінтаўтас Палуцкас крытычна адгукнуўся пра рашэнне Польшчы аднабакова ўвесці ўзмоцнены кантроль на мяжы з Літвой. На яго думку, гэта рашэнне стварае нязручнасці для падарожнікаў у межах Еўропы і супярэчыць духу Шэнгенскай зоны, якая з'яўляецца адной з галоўных каштоўнасцяў ЕС, піша Delfi.lt.

Гінтаўтас Палуцкас. Фота: Augustas Didžgalvis / Wikimedia Commons

Паводле слоў Гінтаўтаса Палуцкаса, Польшча прыняла гэтае рашэнне ў сувязі з праблемай другаснай міграцыі, у тым ліку з-за напружанасці ў адносінах з Германіяй наконт вяртання нелегальных мігрантаў. Ён лічыць, што палітычныя прычыны гэтага рашэння важныя, але яно не павінна быць доўгатэрміновым.

Палуцкас таксама адзначыў, што Літва не будзе прымаць люстраныя меры і не стане «адлоўліваць» палякаў на сваёй тэрыторыі. Замест гэтага яна ўзмоцніць нагляд за міграцыяй на мяжы з Латвіяй, паколькі праз не да канца завершаны фізічны бар'ер у Латвіі мігранты адтуль могуць трапляць у Літву і далей у Польшчу і Германію.

З 7 ліпеня а 1-й гадзіне ночы Польшча ўвяла кантроль на 13 памежных пунктах з Літвой, а таксама ўзмацніла нагляд на так званай «зялёнай мяжы» — палях, лясах і вадаёмах. Грамадзянам, якія ўязджаюць у Польшчу, нагадваюць пра неабходнасць мець пры сабе пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу.

Каментары5

  • Якое супадзенне
    07.07.2025
    У шматлікіх артыкулах (там дзе трэба) падкрэсліваецца палітычная прыналежнасць, часам нават дадаецца нейкія прапагандысцкія цэтлікі тыпу -ультра ці -крайне, а тут ціііііха, што той прэм'ер-міністр - сацыял-дэмакрат.

    Ці САЦЫЯЛ-ДЭМАКРАТ не разумее, што такое гібрыдныя атакі з боку Расіі праз Беларусь? Бо нават польскі ліберал Туск зразумеў, што трэба ўводзіць кантроль, праўда, пасля націску "крайнеправага" грамадства", але ўсё ж такі.
  • Ну-ну
    07.07.2025
    Якое супадзенне, адэпты абмазанага сырным Чытасам шасьціразовага банкрота залічваюць КО ў «лібэралы»?! Сьмех у залі. Вы толькі галоўнае не глядзіце, як сябе ідэнтыфікуюць прыхільнікі Януша Корвін-Міке, а то вы сабе свой трампісцкі ружовы сьвет зьнішчыце... А, зрэшты, чаго гэта я. Хто не падтрымлівае «Найлепшага прэзыдэнта ЗША за сто гадоў», той «левалібэрал», я ж забыў...
  • Niech Zyje Polska!
    07.07.2025
    Хай не посціцца і не хайпуе, а папросіць Ціханоўскага вырашыць пытанне - ён з Дудай і Сікорскім на кароткай назе ўжо.

Цяпер чытаюць

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння Еўропа пяройдзе на летні час2

Бананы па 35 рублёў і буракі за 15: што і колькі каштуе на Камароўцы1

Расіянка, улюбёная ў Маскву, выйшла замуж за беларуса праз чатыры месяцы пасля знаёмства — і пераехала да яго ў Брэст19

Былыя зняволеныя журналісткі сустрэліся ў Варшаве1

«Я пажартаваў». Коўл пракаментаваў словы, што не ведаў, дзе Беларусь7

У Іране патлумачылі знікненне новага вярхоўнага лідара1

Беларускі хакеіст стаў найгоршым па карыснасці ў НХЛ2

Там, дзе стагоддзе таму гучала беларуская мова, сёння пануе польская. Што засталося ад беларускіх гаворак у Літве22

Доўгія пазногці больш не ў модзе. А якія цяпер у модзе?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць