Спорт

Клуб НХЛ перазаключыў кантракт з беларускім галкіперам

Праўда, у мінулым сезоне Мікіта Талапіла згуляў за «Ванкувер» толькі два матчы.

Фота: canucksarmy.com

Генеральны менеджар клуба Нацыянальнай хакейнай лігі «Ванкувер Кэнакс» Патрык Альвін абвясціў пра падпісанне новага кантракта з беларускім галкіперам Мікітам Талапілам. Бакі ўзгаднілі ўмовы двухгадовага двухбаковага пагаднення, піша «Беларускі хакей».

У сезоне 2025/26 зарплата гульца складзе $775 000 пры гульні ў НХЛ і $230 000 у АХЛ. У сезоне 2026/27 — $775 000 у НХЛ і $380 000 у Амерыканскай хакейнай лізе ў «Абатсфордзе»

«Мікіта правёў добры год з пункту гледжання развіцця ў Абатсфордзе, — адзначыў Альвін. — Ён шмат працаваў над сабой і зрабіў крок наперад у станаўленні як прафесіянал. Мы працягнем падтрымліваць яго на шляху далейшага прагрэсу — як для самога гульца, так і для нашай арганізацыі».

У сезоне 2024/25 25-гадовы Талапіла правёў 36 матчаў за «Абатсфорд Кэнакс» (АХЛ), атрымаўшы 20 перамог пры 14 паразах і двух авертаймах. Яго каэфіцыент надзейнасці склаў 2.66, працэнт адбітых кідкоў — 90.2, а таксама чатыры «сухія» матчы. У плэй-оф ён згуляў адзін матч.

Таксама ў сезоне 2024/25 беларускі варатар дэбютаваў у НХЛ, правёўшы два матчы за «Ванкувер», атрымаўшы адну перамогу (1—1—0, 2.15, 88.5).

За два сезоны ў АХЛ Талапіла згуляў 71 матч, атрымаўшы 40 перамог (40—27—3), з паказчыкамі 2.74 і 90.3, а таксама чатырма шатаутамі.

Ураджэнец Мінска прадстаўляў зборную Беларусі на міжнароднай арэне, у тым ліку на чэмпіянатах свету сярод юніёраў 2017 і 2018 гадоў, моладзевых чэмпіянатах свету 2018, 2019 (срэбра) і 2020 (бронза) у дывізіёне 1А.

Талапіла падпісаў кантракт з «Кэнакс» як недрафтаваны вольны агент 31 сакавіка 2023 года.

Па заканчэнні кантракта стане неабмежавана свабодным агентам.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лабараторыі дзвюх краін пацвердзілі, што Навальнага атруцілі ў турме6

Лабараторыі дзвюх краін пацвердзілі, што Навальнага атруцілі ў турме

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, чым цяпер займаецца шпіён Марсалек, які 5 гадоў таму ўцякаў з Аўстрыі ў Расію праз Беларусь

Нават Ганна Бонд у шоку ад цэнаў на яблыкі сёлета ФОТАФАКТ3

Трамп заявіў, што Зяленскаму давядзецца пайсці на здзелку9

«У Беларусі я пазбаўлены элементарных правоў». Былы журналіст лукашэнкаўскага пула Дзмітрый Семчанка выехаў з краіны17

У Барысаве васьмікласнік упаў з даху шматпавярховіка

«Думаў, мяжу закрыюць толькі на ўезд». Беларус расказаў, як вяртаўся на аўтамабілі з Еўрасаюза

Смарт-гадзіннікі школьнікам усё ж такі дазволілі

Расійскі пасол: Польшча яшчэ будзе апраўдвацца за закрыццё мяжы19

Крымінальная справа за ўхіленне ад службы ў войску не будзе вызваляць ад самой службы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лабараторыі дзвюх краін пацвердзілі, што Навальнага атруцілі ў турме6

Лабараторыі дзвюх краін пацвердзілі, што Навальнага атруцілі ў турме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць