Расійская Дзярждума прыняла закон, згодна з якім турызм у «дружалюбныя суседнія краіны», у тым ліку Беларусь, можа атрымаць такія ж умовы, як і ўнутраны турызм. Закон уступіць у сілу з 1 верасня 2025 года, піша Sputnik.

Умовы закона вызначаюць, што расійскія турфірмы, якія арганізуюць падарожжы ў краіны, сяброўскія да Расіі, змогуць карыстацца падатковымі і фінансавымі льготамі. Напрыклад, ім больш не трэба будзе афармляць дарагую страхоўку на 50 мільёнаў расійскіх рублёў (каля 530 тысяч даляраў) — замест гэтага дастаткова будзе толькі 500 тысяч рублёў (каля 6400 даляраў) фінансавага забеспячэння, як і для ўнутранага турызму.
Паводле прадстаўнікоў туріндустрыі, новаўвядзенне асабліва выгаднае для турфірмаў, што працуюць з такімі папулярнымі ў Расіі кірункамі, як Беларусь, Казахстан, Арменія, Азербайджан, Узбекістан і іншыя. Але ёсць умова — турпрадукты павінны ахопліваць толькі краіны з зацверджанага ўрадам спісу, без дадавання іншых кірункаў.
Мяркуецца, што гэтыя меры дапамогуць расіянам развіваць супрацоўніцтва з суседнімі краінамі і дазволяць іх турфірмам укладаць больш сродкаў у новыя маршруты і паслугі.
У 2024 годзе турпаток паміж Расіяй і Беларуссю дасягнуў рэкорду — узаемна краіну наведалі каля 6 мільёнаў чалавек. З іх больш за 350 тысяч арганізаваных турыстаў прыехалі ў Беларусь з Расіі, і 140 тысяч — з Беларусі ў Расію.
Каментары