Грамадства88

Губернатары выступаюць з заклікамі да беларусаў не лётаць у Расію. Прэс-службы вінавацяць штучны інтэлект

У сеціве з'яўляюцца відэазвароты кіраўнікоў беларускіх абласцей, у якіх яны асцерагаюць суграмадзян ад падарожжаў самалётамі ў Расію, звяртаючы ўвагу на тое, што гэта небяспечна з-за ваенных умоў. Праўда, прэс-службы запэўніваюць, што звароты фэйкавыя і згенераваныя штучным інтэлектам.

Фэйкавае выступленне Івана Крупко

На гэты момант вядома пра звароты ад імя старшыні Брэсцкага аблвыканкама Пятра Пархомчыка і ягоных гомельскага і магілёўскага калег Івана Крупко і Анатоля Ісачанкі.

Усе звароты маюць ідэнтычны змест, у іх чыноўнікі заяўляюць пра тое, што ў Расіі нібыта адбыўся інцыдэнт з беларускім самалётам, які «абстраляла» расійская СПА (нядаўна мы пісалі пра гэты фэйк).

«Хачу нагадаць, пры куплі авіябілета для палёту ў Расейскую Федэрацыю неабходна ўсведамляць усе рызыкі», — заяўляюць губернатары, сцвярджаючы, што «ў Расіі ідзе вайна з Украінай і сістэмы супрацьпаветранай абароны Саюзнай дзяржавы могуць у кожны момант прыняць паветранае судна за варожы беспілотнік».

Прэс-службы аблвыканкамаў сцвярджаюць, што галасы чыноўнікаў згенераваныя штучным інтэлектам, а ў якасці карцінкі, на якую накладаўся гук, узятыя відэа з іх рэальнымі выступленнямі.

Так, відэа з Пархомчыкам было запісана яшчэ ў 2023 годзе, і ў ім ён «каментаваў пасяджэнне Працоўнай групы па супрацоўніцтве Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Татарстан РФ».

У сваю чаргу, Іван Крупко быў запісаны ў Казахстане, дзе «ў рэальнасці тады […] расказваў журналістам пра рост паставак тэхнікі ў Казахстан і пашырэнне міжрэгіянальнага супрацоўніцтва».

Каментары8

  • Ёсік
    14.07.2025
    Мы ўсе ведаем, што ШІ дрэннага не параіць. Як сказаў Маск, ШІ разумнейшы за шмат каго зь людзей.
  • Якія шчэ губернатары?
    14.07.2025
    Губернатар у нас адзін, у Драздах.
  • .
    14.07.2025
    Паглядзеў. Спачатку праўда пра бяспеку палётаў, вельмі цікава і слушна тлумачыць, а пасля нейкі нудны фэйк пра Татарстан.

    І што за "губернатары"? Нават лукашэнкаўскае СМІ піша "председатель облисполкома".
    Дарэвалюцыйныя і даваенныя штампы пра "мэраў" і "губернатараў" гучаць ужо проста як здзек. Чаму, навошта? Толькі Ціханоўскі прыбыў у 2025-ы на машыне часу?

Цяпер чытаюць

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў5

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Сваякі былога гендырэктара «Уралкалія» Баўмгертнера сцвярджаюць, што яго на Кіпры забілі3

«Блін беларускі, залятае ў рот не вузкі». Скандальны камісар Крываносаў зняўся ў дзіўнай рэкламе14

Нарвегія пабіла свой жа рэкорд па колькасці золата на зімовай Алімпіядзе

Калеснікава не будзе ўдзельнічаць у выбарах у КР — у якой сакратаром няспынна працуе бабарыканец Краўцоў24

У Польшчы скарацілася колькасць кампаній з беларускімі каранямі

Краіны ЕС пакуль не змаглі ўзгадніць змест 20‑га пакета санкцый супраць Расіі3

На Партызанскім праспекце ў Мінску сутыкнуліся адразу шэсць машын ВІДЭА2

Пад Паставамі за 10 тысяч даляраў выставілі па продаж цэлую вёску6

У Мінску таксіст распыліў газ у твар удзельніку ДТЗ, які не вызваліў яму дарогу3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў5

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць