Свет

Белы дом прызнаў, што Трамп пытаўся ў Зяленскага пра магчымасць «ударыць па Маскве»

Прэс-сакратарка Белага дома Кэралайн Левіт заявіла, што паведамленні СМІ пра апошнюю размову прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і кіраўніка ўкраінскай дзяржавы Уладзіміра Зяленскага адносна патэнцыйнага «ўдару па Маскве» былі вырваныя з кантэксту, піша «Еўрапейская праўда».

Кэралайн Левіт. Фота: Win McNamee/Getty Images

Паводле інфармацыі выданняў Financial Times і The Washington Post, падчас размовы з Зяленскім напярэдадні Дональд Трамп спытаў, ці можа Кіеў нанесці ўдар па Маскве і Санкт-Пецярбургу.

Крыніца FT сцвярджае, што прэзідэнт ЗША заклікаў «прымусіць іх [Расію. — рэд.] адчуць боль» і падштурхнуць да мірных перамоў. Зяленскі, гаворыцца ў матэрыяле The Washington Post, пацвердзіў, што Украіна можа ўдарыць па расійскай сталіцы, «калі вы дасце нам неабходную зброю».

Каментуючы гэтыя паведамленні, прэс-сакратарка Белага дома абвінаваціла Financial Times у «вырыванні слоў з кантэксту, каб атрымаць клікі».

«Прэзідэнт Трамп толькі задаваў пытанні, а не заклікаў да далейшых забойстваў. Ён нястомна працуе, каб спыніць забойствы і пакласці канец гэтай вайне», — дадала яна.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ1

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве расстралялі намесніка кіраўніка ГРУ10

Самая халодная ноч сёння была ў Мсціславе, але ўсяго мінус 11,8°С

Выйшаў трэйлер серыяла Гая Рычы пра маладога Шэрлака Холмса2

Цэгла на плітах, «маржы» і танцы нязломнасці. Як людзі ў Кіеве выжываюць, калі ў кватэры 0 градусаў3

Кіроўцу аўтобуса з Магілёва адправілі за краты за лайкі ў «Аднакласніках»1

Ягор Шаранговіч страціў некалькі зубоў у матчы з «Эдмантанам»2

Сёння ў Амане адбудуцца перамовы ЗША і Ірана. Ці дапамогуць яны прадухіліць вайну?

Сёння пачынаюцца Зімовыя Алімпійскія гульні

«Лега» абвяшчае рэвалюцыю: прэзентаваная сістэма, якая ажыўляе кубікі без смартфонаў. Вось як яна працуе і колькі каштуе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ1

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць