Свет33

«Патэлефануйце Пуціну»: Рутэ папярэдзіў Кітай, Індыю і Бразілію пра другасныя санкцыі

Бразіліі, Кітаю і Індыі варта патэлефанаваць расійскаму дыктатару Уладзіміру Пуціну і заклікаць яго да перамір’я, калі яны жадаюць пазбегнуць другасных санкцый, заявіў генеральны сакратар НАТА, піша Fox News.

Фота: AP Photo / Geert Vanden Wijngaert

«Гэта важна. Таму сёння, калі вы знаходзіцеся ў Пекіне, Дэлі ці Бразіліі і ведаеце, што гэта набліжаецца, вам, магчыма, варта патэлефанаваць Пуціну і сказаць: «Прывітанне, сябра, мы ўсё яшчэ купляем у цябе тавары, але ты павінен сур’ёзна паставіцца да перамоваў аб перамір’і ці мірнай дамове, інакш мы пацерпім ад другасных санкцый»», — заявіў ён.

Учора, 14 ліпеня, кіраўнік Белага дома Дональд Трамп прыгразіў увесці другасныя пошліны ў памеры 100% супраць гандлёвых партнёраў Расіі, калі на працягу бліжэйшых 50 дзён не будзе дасягнута дамоўленасці аб міры ва Украіне.

Каментары3

  • Жвір
    15.07.2025
    Клалі яны на вашы санкцыі.
  • Калабок
    15.07.2025
    Жвір , лол, усе тры краіны жывуць дзякуючы ЗША. Лука на каленях поўзаў каб амерыканцы з ім паразмаўлялі :)
  • Жвір
    15.07.2025
    Калабок, яны мо й жывуць дзякуючы ЗША, але ЗША зайшоў на столькі далёка ў стасунках з тымі дзяржавамі, асабліва з Кітаем, што ня зможа зьдзейсьніць ніякага эканамічнага й палітычнага ціску на іх, каб не выклікаць катастрафічныя наступствы для сваёй уласнай дзяржавы, ейнай палітыкі й эканомікі. Гэта першае.
    Другое, падаецца (ёсьць падставы падазраваць), што перамір'е тое патрэбна нават ня столькі Ўкраіне, колькі NATO, бо цягам перадваенных 20-25 гадоў ал'янс страціў свае былыя ваенна-прамысловыя магчымасьці, бо пачываў на лаўрах, як той дурань, і цяпер проста ня ў стане хутка кампенсаваць страты й быць здольным аказаць рэальную, і патрэбнага ўзроўню, дапамогу Ўкраіне. Крэмль можа ведаць пра гэта, адсюль і паводзіць сябе ўпэўнена-зьдзекліва з Трампам і натаўскай бюракратыяй...
    Цалкам імаверна, што перапынкі ў пастаўках узбраеньня Ўкраіне выкліканы не эксцэнтрысітэтам Трампа, а менавіта праблемамі ВПК краінаў NATA, якому патрэбны час для рознага кшталту ўнутраных(фінансавых і палітычных) узгадненьняў, каб выйсьці на свае магутнасьці. Нездарма першае, з чаго пачалі, гэта павелічэньне выдаткаў на впк, а гэта прама пацьвярджае тыя праблемы...
    А покі Трамп камуфлюе негатыўнае становішча пад сваёй прыдуркаватасьцю, ідыёцкімі заявамі, клоўнскімі прамовамі й раптоўнай міратворчасьцю...

Цяпер чытаюць

У беларускіх радзільнях няма прэпарату, які неабходны нованароджаным9

У беларускіх радзільнях няма прэпарату, які неабходны нованароджаным

Усе навіны →
Усе навіны

Маладую выпускніцу гістфака з Ліды, якая мае бізнэс у Расіі, асудзілі за Гаюна9

«Гэта толькі пытанне часу»: Віціс Юрконіс пра новыя захады Літвы супраць Мінска13

Маньяка з Коўна гераічна затрымалі простыя гараджане17

Павел Дураў заявіў, што ЕС выстаўляе невыканальныя правілы5

Мульт пра генацыд рэптылій багатымі жывёламі б'е рэкорды ў сусветным пракаце. Некаторыя бачаць алюзію на Палесціну15

Сырскі: Уздоўж лініі фронту разгорнута больш за 700 тысяч расійскіх вайскоўцаў

«Вызвалялі немцаў ад фашызму, а самі заставаліся ў тым жа дзярме». Апублікавана трэцяя частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра савецкія рэпрэсіі34

Трамп усё ж атрымаў сваю прэмію міру11

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У беларускіх радзільнях няма прэпарату, які неабходны нованароджаным9

У беларускіх радзільнях няма прэпарату, які неабходны нованароджаным

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць