Вайна44

Трамп разглядае магчымасць паставак Украіне ракет Tomahawk

Трамп думае пра пастаўкі Кіеву крылатых ракет Tomahawk — той самай зброі, якую ЗША выкарыстоўвалі супраць Ірана ў чэрвені.

Дональд Трамп. Фота: Kevin Dietsch/Getty Images

У сваёй калонцы пад загалоўкам «Аказваючы ціск на Пуціна, Трамп «эскалуе, каб дээскалаваць» аглядальнік газеты The Washington Post Дэвід Ігнаціус спасылаецца на размову паміж прэзідэнтам ЗША і Уладзімірам Зяленскім, што адбылася на мінулым тыдні.

Трамп спытаў Зяленскага, чаму той не б’е па Маскве, — сцвярджаюць крыніцы журналіста. — «Мы можам гэта зрабіць, калі вы нам дасце зброю», — адказаў Зяленскі. Трамп сказаў, што Украіна павінна аказваць большы ціск на Пуціна — і гэта датычыцца не толькі Масквы, але Санкт-Пецярбурга.

Паводле даных суразмоўцаў Ігнаціуса, Трамп думае пра пастаўкі Кіеву крылатых ракет Tomahawk — той самай зброі, якую ЗША выкарыстоўвалі супраць Ірана ў чэрвені.

«Калі іх запусціць з Украіны, яны могуць ударыць па Маскве і Санкт-Пецярбургу. Яшчэ ў пятніцу яны былі сярод варыянтаў, што абмяркоўваліся. Аднак, як мне паведамілі, пакуль «Тамагаўкі» не ўключаны ў спіс зброі, якая пастаўляецца. Іх могуць паставіць пазней, калі Трамп захоча аказаць яшчэ большы ціск на Расію», — гаворыцца ў публікацыі.

Каментары4

  • бабруйчанін
    15.07.2025
    У Трампа 3,5 гады наперадзе куды яму " бегчы" эўразвязу наце таксама , Украіна украінцы пакуль яшчэ трымаюцца тэррыторыі адносна вялікія дзля " манеўра"
    Абацянкі цацанкі..экспертам анаНалітыкам блоХерам хейтарам ..таксама скіба хлеба
  • тамагаўкі?
    15.07.2025
    Гэта даволі старыя ракеты.
    Дакладныя, але марудныя і не надта моцныя.
    Яны бадай трохі лепшыя за герані
    Але тыя пускаюць ўжо ледзь не тысячамі.
    Хіба толькі ён і дасць пару тысячаў.
  • Імя
    15.07.2025
    Гэта - пакуль домыслы.

Цяпер чытаюць

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі7

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас35

У Расіі «юрыстам года» прызналі Дзмітрыя Мядзведзева9

У Карме пажарнік заахвочвае падпісвацца на раённую газету праз публічнае яе спаленне ВІДЭА4

Віленскі аэрапорт зноў закрылі4

Сямейныя інтарэсы перасталі аддзяляцца ад дзяржаўных нават фармальна. Што хаваецца за паўднёвым ваяжам Лукашэнкі8

Zubr-мабіля ў Беларусі не будзе? Міністэрства прамысловасці выступіла з абвяржэннем9

Урад падкарэктаваў сістэму цэнавага рэгулявання. Асаблівая ўвага — на агуркі і памідоры1

На ютуб-шоу «О(б)суждаем» абмеркавалі фільм «Класная». «Беларусьфільм» паскардзіўся ютубу9

На стэндах «Іх шукае міліцыя» з'явілася фота Маргарыты Ляўчук10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі7

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць