Каханне і сэкс44

Пары, якія пазнаёміліся ў інтэрнэце, менш шчаслівыя? Вось што кажа новае даследаванне

З-за папулярнасці дадаткаў для анлайн-знаёмстваў знайсці сапраўднае каханне можа быць прасцей, чым калі-небудзь раней. Нядаўна навукоўцы даследавалі, як акалічнасці сустрэчы з партнёрам уплываюць на якасць наступных адносін. Іх вынікі могуць стаць сумнай навіной для тых, хто пазнаёміўся анлайн.

Фота: Luis Alvarez / Getty Images

Як піша Newsweek, амерыканскія навукоўцы ў сваім даследаванні параўноўвалі сямейныя пары, якія пазнаёміліся дзякуючы інтэрнэту, з тымі, хто гэта зрабіў традыцыйным чынам — на працы, школе, царкве, праз агульных знаёмых, суседзяў ці сям'ю.

У ім прынялі ўдзел 923 пары, з якіх амаль палова пазнаёмілася дзякуючы розным дадаткам, такім як eHarmony, Grinder, Match, Tinder.

Удзельнікі даследавання былі адабраны такім чынам, каб адпавядаць даным аб узросце, расе і полу Бюро перапісу насельніцтва ЗША.

Як адзначаюць, аўтары, згодна з данымі Statista, за перыяд з 1995 па 2017 год колькасць пар, якія пазнаёміліся дзякуючы інтэрнэту, вырасла з 2% да 39%. Таму не дзіўна, што сярод гэтай групы ў асноўным маладыя пары, што нядаўна ўступілі ў шлюб.

І дзякуючы значна шырэйшаму пулу магчымых партнёраў, якіх дае інтэрнэт, гэтыя людзі часта мелі больш досведу ў спатканнях да таго, як пастаянна звязаліся са сваёй паловай, чым тыя, хто не карыстаўся анлайн-знаёмствамі.

Разам з гэтым тыя, хто сустрэў адно аднаго анлайн, часта сутыкаліся і з вонкавым ціскам, напрыклад, з грамадскай маргіналізацыяй — страхам, што іх адносіны ці спосаб, якім яны пазнаёміліся, не будуць шырока прынятыя грамадствам.

Па словах навукоўцаў, шлюбы, якія склаліся дзякуючы анлайн-знаёмстваў, таксама больш расава і сэксуальна разнастайныя. Яны спасылаюцца на папярэдняе даследаванне, якое паказала, што анлайн-знаёмствы амаль удвая больш папулярныя сярод лесбіянак, геяў і бісэксуалаў, чым сярод гетэрасэксуальных людзей.

Аўтары адзначаюць, што тыя, хто пазнаёміўся анлайн, паведамлялі пра больш нізкі ўзровень задаволенасці і стабільнасці шлюбу, што сведчыць пра менш якасныя адносіны ў параўнанні з парамі, якія сустрэліся асабіста.

Аднак, нягледзячы на гэта, іх ацэнкі ўсё яшчэ былі вышэй за сярэднюю адзнаку па шкале задаволенасці і стабільнасці, што азначае, што шлюб у людзей, якія пазнаёміліся анлайн, у цэлым усё ж мае высокую якасць.

Даследчыкі выказалі здагадку, што анлайн-знаёмствы парушылі традыцыйную сістэму знаёмстваў, у тым ліку дазволіўшы людзям сустракацца, нягледзячы на тое, што яны не жывуць побач, і прывялі да таго, што сябры і сваякі не сустракаліся з партнёрам і не выказвалі сваё меркавання пра яго, пакуль адносіны ўжо не былі сфармаваныя.

Адсутнасць фізічнай блізкасці з патэнцыйным партнёрам у такіх знаёмствах можа прывесці да таго, што людзі пачынаюць кампенсаваць гэта больш глыбокай эмацыйнай блізкасцю і адчуваць сябе больш разняволена для таго, каб падзяліцца сваім сапраўдным «я». Такое ранняе раскрыццё, на думку даследчыкаў, можа стаць моцным падмуркам для шлюбу.

Аўтары таксама звяртаюць увагу на змену спосабу працы платформаў анлайн-знаёмстваў. Калі яны толькі з’явіліся, то былі арыентаваныя на больш навуковы падбор партнёраў, у іх выкарыстоўваліся пошукавыя фільтры, каб падбіраць людзей з агульнымі захапленнямі і інтарэсамі.

Але цяпер, паводле даследчыкаў, гэта змянілася: на першы план выйшлі алгарытмы, якія, як у дадатку Tinder, старанна вывучаюць, каго мы «праводзім» направа, а каго «змахваем» налева.

Каментары4

  • Что же такой умный и в Польше бомжуешь?
    19.07.2025
    ., Эврабомж
  • Знаёмствы
    19.07.2025
    Ну, трэба ж разумець, што тындарамі інтэрнэт не заканчваецца. Людзі і проста ў суполках знаёмяцца, у асьцы знаёміліся. Ну, былі да тындараў рубрыкі ў газетах з адрасамі "Хачу пазнаёміцца", іхняя эфектыўнасць была вышэйшая за тындары? Я асабіста сумняюся.
  • .
    19.07.2025
    Аналагічнае даследаванне ў сем'ях карнікаў і лукашыстаў скончылася правалам. Даследчыкі не здолелі ацэніць задаволенасць шлюбам у парах гэтых людзей, якія выказвалі як задаволенасць, так і незадаволенасць цалкам аднолькавым наборам слоў рускага мату.

Цяпер чытаюць

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі21

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Сёлета кляшчы кусаюць беларусаў амаль на 11% часцей, чым летась

Столькі праблем, а тут Стрыжак з яго падлеткавымі гульнямі39

Катар прыгразіў Еўропе скарачэннем паставак газу3

Колькасць пацверджаных расійскіх ваенных страт перавысіла 120 тысяч чалавек12

У цэнтры Брэста паставілі гіганцкі помнік гузіку9

Праект Belaruskicry прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем4

«Прапаноўваў два блокі Winston, каб перадалі Знаку ліст». Былы палітвязень Дзмітры Міхайлаў — пра Максіма Знака

У Мінску здарыўся чарговы патоп

Шрайбман: Лукашэнка больш прагматычны за Пуціна10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі21

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць