Грамадства33

На некаторыя спецыяльнасці ў БДУ прахадны бал склаў 396 і 398 балаў

У БДУ адбылося залічэнне на бюджэтную форму. Самы высокі прахадны бал быў на Факультэце міжнародных адносін.

Фота: БДУ

Усяго на ФМА залічана 120 бюджэтнікаў, з якіх 33 — без экзаменаў, 24 — па мэтавым прыёме, 3 — па-за конкурсам, паведамляе прэс-служба БДУ.

На групы з дзвюх спецыяльнасцей «сусветная эканоміка» і «менеджмент» па аб'яднаным конкурсе залічана 20 абітурыентаў; «усходазнаўства» і «афрыканістыка» — 20 абітурыентаў; «міжнародная канфлікталогія» і «міжнародныя адносіны» — 20 абітурыентаў. Прахадныя балы на ўсе спецыяльнасці факультэта склалі:

— «сусветная эканоміка» — 398;

— «міжнароднае права» — 398;

— «менеджмент» — 396;

— «міжнародныя адносіны» — 395;

— «міжнародная канфлікталогія» -394;

— «міжнародная лагістыка» — 393;

— «ўсходазнаўства» — 388;

— «афрыканістыка» — 387;

— «мытная справа» — 377.

На спецыяльнасць «псіхалогія» Факультэта філасофіі і сацыяльных навук залічана 22 абітурыенты, сярод іх 6 — па мэтавым, 1 — без іспытаў, 1 — па-за конкурсам. Прахадны бал склаў 373.

На спецыяльнасць «паліталогія» юрыдычнага факультэта залічана 20 абітурыентаў, 1 з якіх — без экзаменаў. Прахадны бал склаў 366.

На спецыяльнасць «інфармацыя і камунікацыя» факультэта журналістыкі залічана 42 абітурыенты, сярод іх 2 прынята па мэтавым, 1 — без экзаменаў, 1 — па-за конкурсам. Прахадны бал склаў 362.

Каментары3

  • Шрэк
    22.07.2025
    Цікава, чаму так шкаляры імкнуцца на паліталогію ў прарэжымны ВНУ
  • Ну-ну
    22.07.2025
    Шрэк, не апраўдваю іх калі што, але зь лічбаў у артыкуле даволі ясна вымалёўваецца, што палова гэтых абітурыентаў – «блатныя». Ну і проста з высакабальнікаў яўна ня можа не хапаць усякіх там «залатых мэдалістаў», а як іх выцягваюць у лукашысцкіх школах (усімі праўдамі і няпраўдамі абы была «гордость школы»), таксама не сакрэт.
  • Гаўновуз
    22.07.2025
    Гаўнодыплом. Вусатай падле служыць.

Цяпер чытаюць

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца2

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка хацела адсудзіць у міліцыі 7 тысяч рублёў за распаўсюд фота яе сям’і па чатах і нават дайшла да суда3

На Камароўцы з'явіліся незвычайна буйныя дурніцы1

Коля Лукашэнка ўсклаў кветкі ў Пхеньяне па просьбе Пуціна10

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты30

У СІЗА ў Гомелі быў здзейснены суіцыд

Прэзідэнт Літвы павіншаваў беларусаў з Днём Волі: «Ваша рашучасць і стойкасць натхняюць»5

Мацкевіч збірае палітыкаў на метадалагічную «гульню». Бабарыка едзе, Ціханоўская — пакуль не. Што адбываецца і колькі гэта каштуе?41

Віцебскі праўладны блогер прапануе выдаваць інтэрнэт па даведках4

Былая зорка «Белсата» Сяргей Падсасонны выходзіць замуж за польскага шляхціца71

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца2

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць