Грамадства1717

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

У амерыканскага спевака Джэйсана Дэрула — аграмадная аўдыторыя. У інстаграме і ютубе ён мае па 40 мільёнаў падпісчыкаў. Сёння ў тэлеграм-канале беларускага ўрада з'явілася відэа, што ён прыехаў у Беларусь і сам прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын праводзіць яму экскурсію па Доме ўрада.

Скрыншот з відэа

Вітаючы незвычайнага госця, Турчын адзначыў поспехі ў музычнай кар’еры артыста і ўражвальную колькасць плацінавых дыскаў.

«Так, на працягу апошніх 16 гадоў я будаваў сваю музычную кар’еру», — пацвердзіў Джэйсан Дэрула і падзякаваў за магчымасць гэтай сустрэчы, якая для яго, маўляў, вялікі гонар.

Аляксандр Турчын запрасіў госця ў залу, дзе адбываюцца сустрэчы з міжнароднымі дэлегацыямі. Ён пацікавіўся, якое ўражанне на музыканта зрабіў Мінск.

«Я б хацеў зрабіць гэтае месца сваім домам», — з усмешкай адказаў артыст.

«Мне вельмі падабаюцца людзі тут. Усе ставяцца вельмі паважліва. Калі я гуляў па горадзе, усе ветліва падыходзілі, прасілі зрабіць фота. Вельмі прыемнае ўражанне ад людзей. Ежа вельмі смачная: усё, што я тут спрабаваў, вельмі спадабалася», — дадаў ён.

Дэрула запэўніў, што гэта не апошні ягоны візіт у Беларусь, у якую ён прыехаў з чатырохгадовым сынам.

«Калі вы вырашыце набыць дом — мы гатовыя дапамагчы», — падкрэсліў Аляксандр Турчын.

Музыкант таксама выказаў жаданне падзяліцца сваёй творчасцю з беларусамі. Аляксандр Турчын і Джэйсан Дэрула абмеркавалі магчымасць арганізацыі канцэрта ў канцы верасня.

Джэйсан Дэрула — амерыканскі спявак, аўтар песень, акцёр, музыкант і танцор. За час сваёй кар’еры артыст здабыў папулярнасць у ЗША, а таксама ў краінах Амерыкі і Еўропы.

Раней паведамлялася, што спявак Джэйсан Дэрула 26 і 28 верасня выступіць з канцэртамі ў Маскве і Санкт-Пецярбургу.

Каментары17

  • Першы
    23.07.2025
    раз чую пра Дэрулу
  • Цалкам Падтрымліваю візіт прадстаўнікоў ЗША&Захаду ў Беларусь
    23.07.2025
    пушкіна -путіна плян па ізаляцыі і акупацыі Беларусі праваліўся! Цалкам Падтрымліваю візіт прадстаўнікоў ЗША ў Беларусь з мэтай адарваць Беларусь ад драпежнай імперыі
  • Драпежнiк
    23.07.2025
    Цалкам Падтрымліваю візіт прадстаўнікоў ЗША&Захаду ў Беларусь , зараз гэты рэпер вас адарве, i ад iмперыi, i ўжо адразу ад рэчаiснасцi. Да таго ж, Дзерула, вiдавочна па прозвiшчу, - этнiчны ўкраiнец.

Цяпер чытаюць

Ізраіль разбамбіў будынак, дзе абіралі новага кіраўніка Ірана

Ізраіль разбамбіў будынак, дзе абіралі новага кіраўніка Ірана

Усе навіны →
Усе навіны

Мост паміж Чыжоўкай і Серабранкай у Мінску будаваць не будуць1

Аляксандр Усік заявіў, што збіраецца ў будучыні балатавацца ў прэзідэнты Украіны2

20 гадоў таму ў Беларусі пачалі збіраць іранскія «Саманды». Як цяпер яны выглядаюць і колькі каштуюць?8

Спагаду да забітага Хаменеі выклікаюць здымкамі яго нібыта забітай унучкі. Але што дакладна вядома пра гэту гісторыю?10

На пажары ў Маладзечне загінулі трое. Адзін з іх скокнуў з акна і разбіўся

Меланія Трамп упершыню старшынствавала на Радзе Бяспекі ААН ФОТАФАКТ6

Бяляцкі вярнуўся ў фэйсбук: «Ніводнага дня ў турме я не шкадаваў за зробленае»1

Побач з Колем Лукашэнкам часта можна бачыць аднаго і таго ж ахоўніка. Хто ён такі?8

Зяленскі прапанаваў арабскім лідарам дапамагчы збіваць іранскія дроны, калі яны пераканаюць Пуціна пайсці на перамір'е

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраіль разбамбіў будынак, дзе абіралі новага кіраўніка Ірана

Ізраіль разбамбіў будынак, дзе абіралі новага кіраўніка Ірана

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць