Моды44

Спявачка Каця IOWA апранулася па матывах карціны Шагала «Прагулка» ФОТА

Каця IOWA трымала за руку сваю копію, якая быццам лунае ў небе. Важыў касцюм ажно 50 кілаграмаў.

Незвычайны вобраз беларуская спявачка Каця IOWA (яна ж Кацярына Іванчыкава) паказала на расійскім VK Fest, які прайшоў на гэтых выходных у Маскве.

Для яго стварэння група мастакоў пераасэнсавала карціну Марка Шагала «Прагулка». Артыстка, апранутая ў сукенку ў гарох, трымала на паднятай руцэ сваю копію, якая быццам лунала ў небе.

Фота з інстаграма Каці IOWA

Вось як растлумачыла такую небанальную інтэрпрэтацыю працы Шагала Каця IOWA у інстаграме:

«Памятаеце, у Шагала — «Прагулка», дзе Марк лёгка падкідвае каханую жанчыну, даючы ёй апору? Я толькі адлюстроўваю тэндэнцыі нашага часу. Мы стварылі сваю прагулку — 2025: любіць сябе, выгульваць сябе, я ў сябе ёсць, я ў сябе піць, я ў сябе жыць. Вольная, незалежная — і задзяўбаная».

Важыць даволі масіўная канструкцыя каля 50 кілаграмаў. Над ёй працавалі каля трох месяцаў дызайнер Ілля Мігмун, мастачка-скульптарка Лена Фаб і пластычная грымёрка-бутафорка Дар'я Рачкова.

Трэба адзначыць, што касцюмы беларускай артысткі заўсёды адрозніваюцца эпатажнасцю. Сёлета Каця IOWA ужо паспела трапіць у скандал, калі выступала на Дні абароны дзяцей у расійскім Вялікім Ноўгарадзе.

Тады генеральнаму дырэктару праваслаўнага тэлеканала «Спас» і прапагандысту Барысу Карчэўнікаву падалося, што сукенка спявачкі з Чавусаў нагадвае мужчынскі палавы орган.

Каментары4

  • Жыве Шагал!
    21.07.2025
    Прыгожа
  • Ёсік
    21.07.2025
    Добра, што не Чорны квадрат.
  • .
    21.07.2025
    Крута.
    І пры гэтым Расея ў 2025, Масква, VK...

Цяпер чытаюць

Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты2

Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты

Усе навіны →
Усе навіны

Спявачка Каця IOWA апранулася па матывах карціны Шагала «Прагулка» ФОТА4

«Неяк да яе падсадзілі рэальную вар'ятку». Былая палітзняволеная расказала пра Марыю Калеснікаву1

У Бангладэш вайсковы самалёт пратараніў школу, у якой было шмат дзяцей

Вызначыліся магчымыя супернікі беларускіх клубаў у 3-м раўндзе кваліфікацыі еўракубкаў

Ціханоўскі паказаў сваю трэніроўку32

«Адмыла кватэру, а яна кажа: выязджай». Беларуска зняла аднапакаёўку ў Мінску, але гаспадыня ўбачыла «камуналку» і перадумала2

Чым кормяць у рэстаране нетрадыцыйнай беларускай кухні?2

У Італіі адмянілі выступ расійскага дырыжора Валерыя Гергіева2

Ізраіль пачаў наземную і паветраную аперацыю ў цэнтры сектара Газа9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты2

Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць