Грамадства33

«Казахстанскі квартал» і новабудоўлі ў Чыжоўцы, Масюкоўшчыне, Лошыцы. Як будзе забудоўвацца Мінск

У сталіцы налічваецца 25 маштабных пляцовак забудовы, пра гэта ў эфіры праграмы «Гаворыць і паказвае Мінск» расказаў генеральны дырэктар аб'яднання «Мінскбуд» Аляксандр Церахаў, паведамляюць Мінск-навіны.

Так павінен выглядаць «Казахстанскі квартал»

— Безумоўна, Мінск развіваецца. Задача на 2025 год вызначана — узвесці звыш 700 тыс. кв. м жылля, — удакладніў А. Церахаў. — Калі гаварыць пра маштабныя плямы забудовы, то ў Мінску іх больш за 25. Акрамя горада-спадарожніка Смалевічаў і жылога раёна Сокал, будаўніцтва будзе весціся ў Чыжоўцы, Масюкоўшчыне, Лошыцы і не толькі. Працягне развівацца Сонечны.

Вядома, узводзіцца і камерцыйнае жыллё. Напрыклад, рэалізуецца інвестыцыйны праект малапавярховай забудовы ўздоўж вул. Парніковай. Там размесцяцца тры таунхаусы, крыху больш за сотню індывідуальных дамоў.

— Работы ўжо пачаты, практычна завершана пракладка інжынерна-транспартнай інфраструктуры, прыступілі да будаўніцтва першых будынкаў. Рэалізоўваць жыллё плануем праз аўкцыёны, а таунхаусы — па прынцыпе долевага будаўніцтва. Прадугледжваецца, што ў 2026 годзе гэтая пляцоўка будзе цалкам забудавана, уключаючы ўсе неабходныя атрыбуты: асфальтавае пакрыццё, праезды, тратуары, ліўнёвую каналізацыю, асвятленне. Усё будзе як у горадзе, але максімальна набліжана да прыроды, — патлумачыў гендырэктар «Мінскбуд».

Яшчэ адзін цікавы праект — «Казахстанскі квартал». Ён вырасце на месцы вытворчай тэрыторыі ў раёне вуліц Чыгуначнай — Дубравінскай — Грушаўскай — Прамой.

— Там праведзены знос будынкаў і збудаванняў, цяпер вядзецца падрыхтоўка тэрыторыі, — дадаў А. Церахаў. — Дамы будуць узведзены ў серыях МАПІДа. Іх адметнай рысай стане каларытнае афарбаванне фасаду. Жыллё пераважна прызначана для тых, хто мае патрэбу.

Каментары3

  • .
    25.07.2025
    Як прыклад даслоўнай перадрукоўкі навіны пра горад, якой не хапае кантэксту і каментарыя архітэктара або проста ўрбаніста.
    (У працяг каментарыя да артыкула "Адмін беларускай Вікіпедыі: Давайце спынім пісаць пра бяздарнасцяў толькі таму, што яны беларусы або эмігранты").

    Напрыклад, нагадаць:
    1. Ужо 5 год, у першы раз за пасляваенны перыяд, Мінск развіваецца без генплана.
    Адкінута нават савецкае планаванне, састарэлае, са сваімі праблемамі.
    Гэты "новы падыход" да гарадскога планавання паўплывае на воблікі беларускіх гарадоў, эфект будзе дзейнічаць дзесяцігоддзямі (пабудаванае ў гэтыя цёмныя часы беларускай гісторыі хутка не разбурыцца, не перабудуецца).

    2. Звычайная рыторыка пра гарады-спадарожнікі. Кожны чыноўнік яе паўтарае. І не згадвае пра праблемы тых спадарожнікаў.
    (Могуць яшчэ прыгадаць мары пра трамвай).

    3. Відавочнае супярэчанне "хопіць забудоўваць Мінск" і гэтых штогадовых планаў.

    4. Меркаванне пра "Казахстанскі квартал" (апошнія два абзацы і ілюстрацыя).
    Самакрытыка амаль не прыхаваная ў расказе: ізноў, проста наляпіць тыпавых серый МАПІДа, а дзеля "ўнікальнасці" размаляваць фасады.
    Пагаршэнне спажывецкіх якасцей нават мапідаўскіх дамоў: тыпа моднае панарамнае шкленне (праз якое будуць ісці спёка, холад, вільгаць, кандэнсат).
    Нейкае "ноў-хаў" на рэндэрах тыпа стылабата (або тэрыторыі для акуркаў).

    5. Расшыфроўка "жылля пераважна для тых, хто мае патрэбу": значыць, 95% для карнікаў ("сілавікоў") і 5% для шматдзетных.

    Так, усё гэта "бяздарнае" і "не вартае ўвагі" з пункту гледжання мастацкай каштоўнасці, але гэта важна таму, што людзям, беларусам сярод гэтага жыць.
  • Янушак
    25.07.2025
    навошта псаваць горад чужой архітэктурай. калі нейкаму чыноўніку падабаецца казахстанскі стыль, няхай надзене цюбяцейку і ходзіць. Жыхары будуць устыдацца нават пальцам паказаць дзе яны жывуць. Я б не купіў кватэру у доме з такімі фасадамі
  • Ай на-нэ, ай на-нэ
    25.07.2025
    Бескультурные пролетарские колхозники не знают, что еще придумать, чтобы тетки за бугор перестали бежать.

Цяпер чытаюць

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў

Усе навіны →
Усе навіны

Вызначаны часовы Вярхоўны лідар Ірана7

Пуцін назваў забойства Хаменеі цынічным парушэннем усіх нормаў маралі і права. Лукашэнка маўчыць26

Статкевіч — беларусам: Ваша цеплыня ахутвала мяне. І я адчуваў яе амаль фізічна6

У Іране пры ўдарах ЗША і Ізраіля загінуў кіраўнік паліцэйскай разведкі2

Іран абвясціў аб адкрыцці Армузскага праліва7

На Берасцейшчыне і Гродзеншчыне затрымалі кіраўнікоў буйных аграрных прадпрыемстваў3

У Гомелі на прыпынку каля вадаёма мясцовы жыхар пакінуў пасланне рыбакам. Што там?2

Шэсць чалавек зарабілі велізарныя грошы на стаўках на амерыканскую атаку па Іране. Падазраюць, што яны ведалі пра яе8

Бельгія захапіла танкер расійскага ценявога флоту4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць