Свет

Малдаўскі алігарх Плахатнюк прыязджаў у Маскву і Мінск з чужым пашпартам

Былы ўплывовы алігарх з Малдовы Уладзімір Плахатнюк, які цяпер арыштаваны ў Грэцыі за ўдзел у адмыванні грошай праз схему пад назвай «малдаўскі ландрамат» (каля $20 мільярдаў расійскіх карупцыйных сродкаў), неаднаразова наведваў Маскву і Мінск з падробленым пашпартам. Паводле расследавання выдання The Insider, ён выкарыстоўваў фальшывае імя — Міхаіл Таўшанаў — і пры гэтым сустракаўся з высокапастаўленымі асобамі з Крамля.

Уладзімір Плахатнюк. Фота: AP Photo/Roveliu Buga

Згодна з аўдыёзапісамі, з сярэдзіны 2024 года Плахотнюк вёў перамовы з намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Расіі Дзмітрыем Козакам. Крэмль разглядаў Плахотнюка як важнага гульца, які мог бы паўплываць на выбары ў Малдове. Апошні візіт Плахатнюка ў Маскву адбыўся ў красавіку 2025 года.

Пры затрыманні ў Плахатнюка знайшлі больш за 20 фальшывых дакументаў, у тым ліку ўкраінскія, расійскія і балгарскія пашпарты. Ён свабодна перамяшчаўся пад фальшывым іменем і нават атрымліваў індывідуальнае абслугоўванне ў маскоўскім гатэлі «Нацыяналь». За доступ у фітнэс ён плаціў асобна, каб знаходзіцца там аднаму, а масажны кабінет яму параілі не наведваць, бо там працавала жанчына з Малдовы, якая магла яго пазнаць.

У чэрвені 2024 года Плахатнюк таемна прыляцеў у Маскву, каб сустрэцца з Дзмітрыем Козакам. Яго сустрэчу арганізоўваў былы расійскі гандлёвы прадстаўнік у Малдове, які гаварыў пра гэта ў прыватных размовах. Падчас візіту Плахатнюк практычна не пакідаў гатэльны нумар і насіў кепку з нізкім казырком ды сонцаахоўныя акуляры, каб пазбегнуць апазнання.

Перамовы тычыліся вяртання Плахотнюка ў палітычнае жыццё Малдовы. Козак нібыта папракнуў яго, што краіна ў заняпадзе часткова з ягонай віны, бо раней ён меў усю ўладу, але яе страціў. Плахатнюк адказаў, што гатовы вярнуцца і дапамагчы, але без падтрымкі не справіцца.

Мяркуючы па праслухоўках, наступная сустрэча Плахатнюка і Козака адбылася ўжо праз тыдзень — у Мінску.

Як відаць з даных аб пералётах алігарха, яна таксама была далёка не апошняй. З тым жа пашпартам на імя Таўшанава Плахатнюк прылятаў у Маскву ў ліпені і кастрычніку 2024 года, а таксама ў сакавіку і красавіку 2025 года. Увесь гэты перыяд быў вельмі бурным для малдаўскай палітыкі і для Крамля, які актыўна спрабаваў на яе паўплываць.

Крамлёўская падтрымка Плахатнюка была часткай шырэйшай стратэгіі ўплыву на малдаўскія выбары. У 2024 годзе, напярэдадні рэферэндуму па еўраінтэграцыі і прэзідэнцкіх выбараў, Расія падтрымлівала алігарха Ілана Шора, які арганізаваў раздачу грошай выбарцам — наяўнымі, банкаўскімі картамі, падарожжамі і харчаваннем — каб схіліць галасы на карысць прарасійскіх кандыдатаў.

Калі гэта не спрацавала, Крамль пераключыўся на стварэнне двух супрацьлеглых палітычных блокаў — адзін адкрыта прарасійскі (у яго ўваходзяць Ігар Дадон, Уладзімір Варонін, Ірына Влах і Васіле Тарлеў), а іншы нібыта праеўрапейскі, але з палітыкамі, звязанымі з Плахатнюком. Такім чынам Расія спадзяецца ахапіць як мага большую частку выбарцаў з розных лагераў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона7

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона

Усе навіны →
Усе навіны

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам25

Міністр адказаў на чуткі пра скарачэнне дэкрэтнага адпачынку ў Беларусі

Аляксандр Авечкін стаў другім хакеістам у гісторыі НХЛ, які закінуў 1000 шайб3

Перад сустрэчай з Лукашэнкам Коўла забаўлялі расказамі пра зімовую рыбалку5

Беларускі мотагоншчык цудам выжыў пасля падзення са скалы 1

Заходнія дыпламаты паўдзельнічалі ў жалобных мерапрыемствах у Хатыні10

Не толькі ў Беларусі. Продажы кітайскіх аўто ў Еўропе растуць шалёнымі тэмпамі4

Пашынян у метро эмацыйна паспрачаўся з пасажыркай наконт Карабаха7

Падрабязнасці дыверсіі ў Чэхіі: падпалены завод вырабляў цеплавізары для УСУ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона7

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць