Грамадства33

Былы гендырэктар «Укантакце» ўзначаліў гульнявую студыю «Свету танкаў», якую ў Расіі назвалі экстрэмісцкай і нацыяналізавалі

Новым кіраўніком гульнявой студыі «Леста» стаў Барыс Дабрадзееў.

Wikimedia Commons

Пецярбургская студыя «Леста Гульні» да 2022 года была даччынай структурай распрацоўшчыка і выдаўца відэагульняў Wargaming беларускага прадпрымальніка Віктара Кіслага. Ён і былы ўладальнік «Лесты» Малік Хатажаеў прызнаныя расійскім судом экстрэмісцкім аб’яднаннем.

У красавіку 2025 года на тры асноўныя юрыдычныя асобы «Леста Гульні» расійскі суд па пазове Генпракуратуры Расіі наклаў арышт. У чэрвені Таганскі раённы суд задаволіў пазоў да Кіслага, Хатажаева, а таксама да галоўнай юрыдычнай асобы кампаніі ТАА «Леста» і ТАА «Леста Геймс Эджэнсі», якая непасрэдна займаецца выданнем гульняў, аб «забароне дзейнасці аб’яднання ў сувязі з ажыццяўленнем экстрэмісцкай дзейнасці і звароце маёмасці ў даход дзяржавы».

Барыс Дабрадзееў узначаліў «Укантакце» ў 2014 годзе пасля сыходу заснавальніка сацсеткі Паўла Дурава. Раней ён працаваў у кампаніі USM Holdings, якая належыць Алішэру Усманаву. У 2016 годзе Дабрадзееў стаў кіраўніком усёй Mail.ru Group (цяпер вядомая як VK) у Расіі.

Ён — сын былога гендырэктара НТВ і ВГТРК Алега Дабрадзеева.

Каментары3

  • даведка
    31.07.2025
    Все главные пропагандисты ВГТРК с детками хорошо обеспечены: Олег Добродеев, Дмитрий Киселёв, Владимир Соловьёв, Евгений Попов и его жена Ольга Скабеева...
  • Барадзед
    31.07.2025
    Москали национализируют только стоящие вещи, после того, как объявят их "вражескими", здание аэропорта Шереметьево, например.
    Лично я VK не пользуюсь, наверно ФСБ меня там замедляют, страницы грузятся еле-еле, если вообще загружаются.
  • даведка
    01.08.2025
    Нет, это наши блочат, а иногда кидают заглушку, что заблокирован доступ туда.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра былога палітвязня Сакалоўскага, які памёр у Берліне ў 47 гадоў1

Што вядома пра былога палітвязня Сакалоўскага, які памёр у Берліне ў 47 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Цырульніца з Баранавічаў знайшла арыгінальны спосаб абысці канкурэнтаў. А кліенты толькі рады ВІДЭА3

Каб забяспечыць свае дата-цэнтры, амерыканскія тэхнагіганты будуюць «ценявую энергасістэму»

Пакуль Трамп марыць пра Грэнландыю, Расія і Кітай заглядаюцца на Шпіцберген2

Затрымалі Андрэя Кіма15

У цэнтры Мінска з’явіцца цэлы музейны квартал

Гэтая амерыканская актрыса здымалася ў папулярных падлеткавых камедыях 2000-х. Але цяпер яе не пазнаць9

Расія захавае мытны кантроль на мяжы з Беларуссю. І гэта не часовая мера8

У Магілёўскім заасадзе прачнуўся мядзведзь Федзя. Значыць, вясна ўжо блізка1

У мінскай Малінаўцы на месцы даўгабуда пабудуюць новы гандлёвы цэнтр і паркінг1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра былога палітвязня Сакалоўскага, які памёр у Берліне ў 47 гадоў1

Што вядома пра былога палітвязня Сакалоўскага, які памёр у Берліне ў 47 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць