Грамадства55

Саша Філіпенка пасля забароны продажу «Слана» ў Беларусі выклаў яго ў інтэрнэт

У сваім тэлеграм-канале папулярны пісьменнік Саша Філіпенка напісаў, што паколькі ў Беларусі ўзніклі праблемы з магчымасцю прачытаць ягоны апошні раман «Слон», то ён вырашыў выкласці кнігу ў сеціва бясплатна — кожны ахвотны можа яе раздрукаваць і прачытаць.

Паводле звестак выдавецтва «Янушкевіч», «Слон» быў самым прадаваным таварам у ліпені на сайце кнігарні «Кнігаўка». Але 3 жніўня, калі Філіпенка паведаміў, што кнігу можна купіць у Беларусі, гэта выклікала рэакцыю праўладных прапагандыстаў. Вядучы СТБ Рыгор Азаронак выказаўся, што Філіпенка «зарана ўзрадаваўся», а іншыя паабяцалі «ўрэгуляваць» сітуацыю з продажамі рамана.

Ужо праз некалькі гадзін кніга стала недаступнай — на сайце з'явілася паведамленне, што яе няма ў наяўнасці.

Цяпер раман даступны для спампоўвання бясплатна.

Каментары5

  • Самы чэсны
    05.08.2025
    Ну добра. толькі выклаў у вольны доступ на расейскай мове. Дзякуй, абыдуся.
  • Ў
    05.08.2025
    Самы чэсны, нічога дзіўнага з улікам яго шматлікіх выказванняў супраць беларускай мовы і за расейскую.
  • .
    05.08.2025
    Там жа ніжэй ён выклаў спасылку і на беларускую версію:
    "Калі вы знаходзіцеся ў Еўропе — калі ласка, купляйце кнігі і падтрымлівайце выдаўца, калі вы ў Беларусі — можаце спампаваць кнігу на сайце бясплатна"
    https://gutenbergpublisher.eu/shop/slon/

    Дадам, што на WB кніга ізноў дасяжная ў РБ і РФ, ўжо ў іншага прадаўца.

Цяпер чытаюць

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне8

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне

Усе навіны →
Усе навіны

У Цэнтральную і Усходнюю Еўропу цякуць мільярды: рэкордныя інвестыцыі, нягледзячы на нявызначанасць3

Бізнэсмен аднаўляе сядзібу Радзівілаў і адкрыў побач лазневы комплекс1

Зяленскі: Пуцін не сядзіць у турме — гэта самы вялікі кампраміс, на які пайшоў свет3

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком31

Беларуска-эмігрантка аддае нырку мужу, каб выратаваць яго4

Беларусы расказваюць, якія прадукты выкідаюць на ўездзе ў Польшчу, а за што і штрафуюць9

«У сярэднім кіроўца аўтавоза атрымлівае 130 еўра за суткі». Дальнабойшчык з Віцебска апісаў сваю працу1

Кавалеўскі заявіў, што Ціханоўская запавольвае працэс вызвалення палітвязняў39

Махляры нажыліся на беларусах, якія вельмі хацелі трапіць на канцэрт расійскага рэпера Мот8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне8

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць