Прэзідэнтку Швейцарыі абвінавачваюць у нанясенні краіне мільярдных стратаў, бо не ўмела размаўляць з Трампам
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп нядаўна абклаў Швейцарыю надзвычай высокімі пошлінамі — 39%. У самой Швейцарыі адказнасць за гэта ўскладаюць на прэзідэнта краіны — кажуць, Карын Келер-Зутэр праваліла размову, піша Bild на падставе паведамленняў швейцарскай прэсы.

Усяго тры тыдні таму Карын Келер-Зутэр хвалілася ў адным інтэрв'ю, як ёй «удалося знайсці да Трампа падыход». Пры падрыхтоўцы да перамоў з ім яна нават прачытала яго кнігу «Мастацтва здзелкі». Аднак у выніку ёй гэта не дапамагло.
31 ліпеня ў 20:30 Келер-Зутэр стэлефанавалася з Трампам і спрабавала дамагчыся пагаднення аб 10-працэнтных пошлінах. Трампу гэтага было мала, і размова ў пэўны момант перайшла ў стан эскалацыі.
Па даных швейцарскай газеты 24 Heures, прэзідэнтка Швейцарыі спрабавала выратаваць становішча і некалькі разоў тлумачыла суразмоўцу, як у ЗША ўзнік дэфіцыт гандлёвага балансу ў памеры 39 мільярдаў даляраў. Але гэта, відавочна, толькі пагоршыла сітуацыю — Трамп успрыняў тлумачэнні як «маралізатарства» і спробу яго «павучаць».
Паводле інфармацыі выдання, у 20:38 швейцарскі дыпламат, які ўдзельнічаў у перамовах, атрымаў СМС ад амерыканскага боку: лепш скончыць размову, пакуль сітуацыя канчаткова не выйшла з-пад кантролю. Праз дзве хвіліны званок завяршыўся і стала ясна — здзелкі не будзе.
Пазней увечары з Вашынгтона прыйшла аглушальная заява: ЗША ўводзяць для Швейцарыі яшчэ больш высокія пошліны, чым пагражалі — 39%! З Белага дома растлумачылі: Швейцарыя адмовілася ісці на саступкі.
У швейцарскім урадзе Келер-Зутэр абвінавачваюць у наіўнасці, піша 24 Heures — у яе не аказалася плана «Б» на выпадак правалу перамоваў. Кіраўнік тэхналагічнай асацыяцыі Swissmem Стэфан Брупбахер назваў мытнае фіяска «чорным днём»: «Гэта ставіць пад пагрозу дзясяткі тысяч працоўных месцаў у прамысловасці».
Швейцарыя мае намер паспрабаваць правесці паўторныя перамовы. Пасля экстраннага пасяджэння 4 жніўня ўрад абвясціў, што гатовы зрабіць ЗША «яшчэ больш прывабную прапанову». Цяпер пытанне ў тым, ці прыме яе Трамп.
Зяленскі паразмаўляў праз тэлефон з Дональдам Трампам
Трамп лічыць, што Пуцін не будзе ваяваць, калі цана нафты зменшыцца яшчэ на 10 даляраў
Экс-прэзідэнта Бразіліі Балсанару адправілі пад хатні арышт. Суд заявіў, што ён парушыў забарону на карыстанне сацсеткамі
Трамп павялічыць пошліны для Індыі за перапродаж расійскай нафты
Каментары
мн. страты
Родны
каго? чаго? —
мн. стра́т
Давальны
каму? чаму? —
мн. стратам
Вінавальны
каго? што? —
мн. страты
Творны
кім? чым? —
мн. стратамі
Месны
у кім? у чым? —
мн. стратах
Честным быць Выгодно Сумленым карысна ...Ні сумна але і ні смешна
І " Основы маркецінга" Ф Катлера дзіцячые казкі ка сну ...Зделка як рабіць зделку Як нае падмануць нагнуць партнера
Все как мы любім ВВПу