Свет33

Экс-прэзідэнта Бразіліі Балсанару адправілі пад хатні арышт. Суд заявіў, што ён парушыў забарону на карыстанне сацсеткамі

Балсанару судзяць па справе аб спробе дзяржаўнага перавароту.

Жаір Балсанару. Фота: Eraldo Peres / AP

Вярхоўны суд Бразіліі распарадзіўся змясціць былога прэзідэнта Жаіра Балсанару, якога судзяць па справе аб спробе дзяржаўнага перавароту, пад хатні арышт за парушэнне забароны на выкарыстанне сацыяльных сетак, піша Бі-бі-сі.

У пастанове суддзя Алешандра дэ Мараэс заяўляе, што экс-прэзідэнт карыстаўся сацсеткамі сваіх прыхільнікаў, у тым ліку сыноў-дэпутатаў, для распаўсюджвання паведамленняў, «якія заклікаюць да нападаў на Вярхоўны федэральны суд і адкрыта падтрымліваюць замежнае ўмяшанне ў справы бразільскай судовай сістэмы».

У нядзелю ў розных гарадах Бразіліі прайшлі мітынгі ў падтрымку Балсанару. Адзін з яго сыноў, Флавіа, падчас акцыі на кароткі час уключыў бацьку на гучную сувязь, каб той звярнуўся да сабраных у Рыа-дэ-Жанэйра.

Пазней ён таксама апублікаваў у інстаграме відэа, на якім яго бацька звяртаецца да прыхільнікаў. Пост пазней быў выдалены.

«Жахлівае невыкананне накладзеных абмежавальных мераў было настолькі відавочным, што, паўторымся, сам сын падсуднага, сенатар Флавіа Нантэс Балсанару, вырашыў выдаліць пост са сваёй старонкі ў сацыяльнай сетцы Instagram, каб схаваць парушэнне закона», — напісаў Мараэс.

Вярхоўны суд таксама забараніў Балсанару прымаць наведвальнікаў, за выключэннем адвакатаў або асоб, санкцыянаваных судом, а таксама карыстацца мабільным тэлефонам.

Раней экс-прэзідэнта ўжо абавязалі насіць электронны бранзалет, выконваць каменданцкую гадзіну, не карыстацца сацсеткамі і не кантактаваць са сваім сынам Эдуарда Балсанару, які, паводле паведамленняў, лабіруе яго інтарэсы ў ЗША і можа быць блізкі да прэзідэнта Дональда Трампа.

У пачатку ліпеня Трамп абвінаваціў Бразілію ў «паляванні на ведзьмаў» у сувязі са справай супраць былога прэзідэнта і заявіў, што яна павінна быць спыненая. У адказ прэзідэнт краіны Луіс Інасіу Лула да Сілва нагадаў амерыканскаму лідару пра недапушчальнасць умяшання ў бразільскую судовую сістэму. У чэрвені Жаір Балсанару паўстаў перад судом і адхіліў абвінавачанні ў спробе дзяржаўнага перавароту і змове з мэтай звяржэння Лулы, якому ён прайграў на выбарах у 2022 годзе.

Згодна з абвінаваўчым заключэннем, змова, у якой, акрамя Балсанару, удзельнічалі яшчэ сем чалавек, у тым ліку былы міністр абароны і кіраўнік разведкі, правалілася з-за адсутнасці падтрымкі з боку вайскоўцаў.

Выстаўленыя ў лютым гэтага года абвінавачанні таксама ўключаюць сцвярджэнні пра тое, што Балсанару планаваў атруціць Лулу і застрэліць суддзю Вярхоўнага суда Алешандру дэ Мараэса. Гэтыя абвінавачанні экс-прэзідэнт таксама адхіліў.

Балсанару і яго меркаваным саўдзельнікам пагражаюць доўгія турэмныя тэрміны ў выпадку прызнання іх вінаватымі.

Каментары3

  • Алекс
    05.08.2025
    Саша, мотай на ус. Потому что на срок ты уже намотал..
  • Ладзiк
    05.08.2025
    Чарговая краiна, дзе сацыялiсты сфальшавалi выбары. Але хутка скончацца бананы i кава i гэтага камунiстычнага прарасейскага Лулу зноу́ пасадзяць.
  • Рыгор
    05.08.2025
    Ладзiк, цікава, чатыры пракамуністычных і прарасейскіх каментатары на НН. А я думаў камунізму усе наелісь.

Цяпер чытаюць

Маладой маме з Навагрудка далі 6 гадоў за карупцыю. Яна даказала сваю невінаватасць — але калі ўжо адседзела1

Маладой маме з Навагрудка далі 6 гадоў за карупцыю. Яна даказала сваю невінаватасць — але калі ўжо адседзела

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Масквой знайшлі мёртвым гендырэктара кампаніі са структуры «Расатама»3

Аранжавы рэйд, або Як украінцы ездзілі ў Мінск беларусаў абуджаць14

У гамельчука жыў кракадзіл, а цяпер ён мае расліну, якой больш няма ў дзікай прыродзе5

«Час перакрыць вентыль». ЕС паскарае адмову ад расійскага звадкаванага газу6

Збіраюцца пастрожыць правілы для інтэрнэт-гандлю1

Расійскія знішчальнікі парушылі паветраную прастору Эстоніі10

«Простаму беларусу гэта няважна». Боты праводзяць чатыры розныя ўстаноўкі адносна закрыцця мяжы13

Следам за блакаваннем месенджараў у Расіі хочуць абмежаваць званкі з SIM-картаў, якія знаходзяцца ў роўмінгу4

У Мінску адкрылі новую вуліцу і далі ёй старую назву2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладой маме з Навагрудка далі 6 гадоў за карупцыю. Яна даказала сваю невінаватасць — але калі ўжо адседзела1

Маладой маме з Навагрудка далі 6 гадоў за карупцыю. Яна даказала сваю невінаватасць — але калі ўжо адседзела

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць