Грамадства22

Выданне Bgmedia просіць пра дапамогу

Незалежнае рэгіянальнае выданне Bgmedia, якое асвятляе навіны Брэста і Брэсцкай вобласці (былая «Брестская газета»), абвясціла збор на заробак супрацоўнікам: двум журналістам і відэамантажору.

«Мы не ў Беларусі, але кожны дзень з Брэстам. Кожны дзень мы сочым за тым, што адбываецца, кантактуем з людзьмі і пішам пра тое, пра што маўчаць афіцыйныя СМІ: пра пабітыя дарогі, іржавую ваду, смецце і бардак у дварах, дрэннае харчаванне ў бальніцах, недахоп дактароў, неадэкватныя рашэнні чыноўнікаў (да прыкладу, як штрафы за траву), бессаромныя праявы абыякавасці, крывадушнасці і некампетэнтнасці ўладаў усіх узроўняў.

Нашы тэксты чытаюць дзясяткі тысяч жыхароў рэгіёна. Нашы відэа глядзяць мільёны людзей не толькі ў Беларусі, але і па ўсім свеце. І ўлады вымушаныя рэагаваць. Нашы матэрыялы — гэта спосаб дамагчыся зменаў. Зрабіць жыццё беларусаў больш вартым, нават у сённяшніх умовах бесперапыннага ціску і рэпрэсій. Чыноўнікі, у адказ на нашы публікацыі, вымушаныя не толькі публічна апраўдвацца, але і варушыцца, каб ліквідаваць многія ўзнятыя праблемы», — піша рэдакцыя.

Сайт і ўсе акаўнты Bgmedia у сацсетках былі прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Большасць чытачоў выдання жывуць у Беларусі і не могуць дапамагчы рэдакцыі фінансава.

Bgmedia звяртаецца па дапамогу да ўсіх, хто хоча падтрымаць незалежную рэгіянальную журналістыку. Сума збору — 5000 еўра. Грошы пойдуць на заробкі супрацоўнікам.

Падтрымаць выданне можна тут.

Каментары2

  • Парадачка
    06.08.2025
    Ідзіце да Вячоркі ў Інфапоінт. Ён не блазан, падтрымае.
  • *
    06.08.2025
    Чаму не аб'яднацца з больш шырокімі бел.медыя і ў гэтай пляцоўцы займацца справай Бярэсця?
    Нажаль іншага выйсця як аб'ядноўваца гурткам на пляцоўцы больш буйнага парталу не бачу.
    Ці займацца любімай справай пасля асноўнай працы.
    Ў свой час веў старонку ў соцсетках, меў некалькі тысяч падпісчыкаў і рабіў гэту справу не за грошы, а ідэйна. Канешне праца павінна быць ўзнагароджана, але калі яе любіш шукаеш варыянты заробку.
    Незалежным СМІ патрэбны даходы рэкламы. Але ва ўмовах тэрору гэта цяжка ці немагчыма. Бо праца фактычна зведзена да партызанскага руху.

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год32

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускіх прапагандыстаў будуць вучыць барацьбе з фэйкамі за грошы ЕС4

Як Іран адключыў інтэрнэт? І як тады іранцы змаглі перадаць інфармацыю?

Як звычайная ветлівасць выратавала жыццё мінчуку5

У Мінску з'явілася піца з пельменямі4

«Байсол» адкрыў тэрміновы збор на дапамогу ўкраінцам, вызваленым з беларускіх турмаў у лістападзе8

«Вынес апраўдальны прысуд — можаш перастаць быць суддзёй». Адвакат патлумачыў, чаму ў Беларусі так дрэнна з правасуддзем4

Аун Сан Су Чжы ўжо два гады не бачылася са сваімі адвакатамі. Невядома, ці жывая яна

Былая каманда Ціханоўскага перазапусціла сваё шоу на новым канале22

Трамп заявіў, што мірнае пагадненне па Украіне зацягвае Зяленскі, а не Пуцін11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год32

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць