Грамадства1919

Чым займаліся супрацоўнікі Акрэсціна да таго, як узначаліць месца катаванняў беларусаў?

Акрэсціна сёння асацыюецца з людскім горам і катаваннямі. І адказныя за гэта канкрэтныя людзі. Згадваем асноўных персанажаў, якія запэцкалі свае рукі ў здзеках з беларусаў, і расказваем, як выглядаў іх прафесійны шлях.

Валанцёры пад сценамі ізалятара ў ноч на 12 жніўня 2020 года запісалі аўдыя, на якіх чуваць гукі ўдараў, а таксама крыкі і стогны людзей. З Акрэсціна выходзілі ў сіняках і кровападцёках, у слязах. 

Сведчанні пра нялюдскае абыходжанне з палітычнымі арыштантамі там працягваюць з’яўляцца і сёння, праз пяць год пасля пратэстаў.

Пры гэтым праз месяц пасля жнівеньскіх падзей прапагандыст Рыгор Азаронак зняў на Акрэсціна рэпартаж, паказаўшы, як нібыта цудоўна там жывецца затрыманым. Усё гэта пацвярджаў Яўген Шапецька — начальнік Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў ГУУС Мінгарвыканкама.

Яўген Шапецька

Што цікава, згодна з інфармацыяй з баз, якой з намі падзяліліся «Кіберпартызаны», іншай працы ў Шапецькі да Акрэсціна і не было.

Ігар Кенюх

Ігар Кенюх у жніўні 2020-га ўзначальваў ізалятар часовага ўтрымання ГУУС Мінгарвыканкама. Па інфармацыі сведак, ён наўпрост быў датычны да жорсткага абыходжання з затрыманымі. Таксама ён імкнуўся паўплываць на працу медыкаў, загадваючы прыбраць з Акрэсціна «нядобранадзейных» дактароў, якія дазваляюць сабе спачуваць зняволеным.

Па словах аднаго з затрыманых, якога ў 2021 годзе схапілі за тое, што ён уключыў пад сценамі ізалятара ў сваёй Tesla песню «Разбуры турмы муры», Кенюх пагражаў яму згвалтаваннем дубінкай. «Ракам яго! І да «пеўняў» у камеру яго! Зараз цябе вы*буць два нямытыя зэкі!», «Табе п*здзец! Я цябе згнаю ў турме», — пагражаў ён мужчыну.

Па інфармацыі «Кіберпартызанаў», Ігар Кенюх пачынаў сваю працу ў сілавым апараце з участковага Партызанскага РУУС у Мінску. Пасля быў дзяжурным у РУУС Заводскага раёна. А да таго, як надзець форму, быў заняты ў Мілашавіцкім лясгасе.

Яўген Урублеўскі

Асобна ў сценах Акрэсціна праславіўся чалавек, які не быў на кіруючых пасадах — Яўген Урублеўскі. «Самы жорсткі карнік з супрацоўнікаў» — менавіта так апісвалі свае ўражанні ад сутыкнення з гэтым чалавекам розныя беларусы. Пры тым што ў 2020 годзе Урублеўскаму было толькі 24 гады.

«Быў і адзін сумна вядомы персанаж — Яўген Урублеўскі. Яшчэ да суда ў адной жанчыны моцна балела галава, яна папрасіла таблетку; хтосьці папрасіў туалетнай паперы. Дык ён так раззлаваўся, пачаў хаміць. Потым Урублеўскі вывеў гэтую жанчыну ў іншы пакой і ўдарыў галавой аб сцяну. Я біла рукамі ў дзверы, адбіла далоні. Я яму адпаведна адказала, бо не магла стрымацца. Ён і на мяне замахваўся, але побач былі іншыя супрацоўнікі, дык да ўдару справа не дайшла», — расказвала пра яго былая выкладчыца Лінгвістычнага ўніверсітэта, палітзняволеня Наталля Дуліна.

Вось яшчэ некалькі сведчанняў ад беларусаў са справаздачы Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў у Беларусі:

«Мы стаялі на каленях, рукі за галаву, а гэты Жэня ўвесь час нас біў»; «Гэты Яўген суправаджаў нас з камеры, гарлапаніў на ўсіх матам і біў дручком, калі нехта не стаяў, уткнуўшыся ў сцяну».

Дзе ж раней працаваў Урублеўскі да таго, як стаць камандзірам аддзялення ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў? Як ні дзіўна — таксама ў атачэнні людзей — напрыклад, у кафэ «Гараж» і ў краме.

Усе гэтыя людзі знаходзяцца пад санкцыямі і абвешчаныя ў міжнародны вышук за злачынствы, звязаныя з пазбаўленнем волі чалавека і здзейсненыя з асаблівай жорсткасцю.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары19

  • С чего начинать перемены
    31.08.2025
    Надо же, в августе молодежь вышла с цветами, шариками, транспарантами, ну, почти как на карнавал. Колесникова кричала, что мы уже почти победили, а тут на тебе, СИЗО и дубинками. В общем не получилось мирной смены диктатуры на демократию. Диктатор не сбежал. Переговоры, круглый стол, Алексеевич. Помните ее слова: " Только не надо крови, насилия". Ну где она теперь со своей наивностью? Короче, молодежь не знала, что только насильственная революция может снести диктатуру. Пожилые просто стушевались, струсили. Революционеров, рев.вождей среди либеральной публики не оказалось. Знаете почему? Потому что само слово революция среди них и их спонсоров все эти 30 лет было табу. Потому что никто не пропагандировал, не развивал рев.теорию освобождения. Ждали очередных псевдовыборов, чтобы затем в очередной раз слить все. Вот и докатились до посадок и эмиграции. Почему то мне эту публику не жаль. Знаете почему? Слишком долго жил в БССР, изучал, читал много Ленина, прочих революционеров. Как надо делать революцию.
  • Кристина
    31.08.2025
    С чего начинать перемены, какую публику тебе не жаль? Публика … слово какое выбрал. Публика на концертах. Много написал, а смысла почти нет. Это лишь эмоциональный понос. Ты хотел, чтобы сразу была кровь и на руках людей, требующих перемен? Вот и подумай как это подготовить, а не понось здесь. Или ты из лукавых? Срать в головы.
  • Лёлік з-пад Лімасола
    31.08.2025
    Яны ж жывуць, ходзяць у крамы, на лецішчы ездзяць.. пупупу…
    Было б цікава паглядзець на фотаздымкі іх з мацсетак іх родзічаў

Цяпер чытаюць

Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»24

Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»

Усе навіны →
Усе навіны

Лепш за любыя крыжаванкі. Догляд унукаў ратуе мозг бабуль і дзядуль ад старэння1

Расійскі дрон ударыў па аўтобусе з шахцёрамі на Днепрапятроўшчыне. Загінулі 15 чалавек3

Смаленчукі прыгадваюць свае адметныя слоўцы. У іх рускай мове куды больш беларускага, чым у рускай мове ў Беларусі5

Падстаўныя спатканні і аблавы: як у Беларусі цкавалі ЛГБТ у 2025 годзе3

Расія ўдарыла шахедам па радзільні ў Запарожжы1

Заўтра мінус 25. А ў школу трэба ісці?6

Мікола Купава ўзяў новую вяршыню1

У Парыжы асудзілі дактароў, вінаватых у гібелі мільярдэра падчас аперацыі для павелічэння палавога органа15

Стрыжак: Кенсэлінгу мяне не адбылося34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»24

Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць