Грамадства

Галоўны кліматолаг: У краіне могуць прайсці кіслотныя дажджы

Заўтра Беларусь можа накрыць воблака вулканічнага попелу. Ці гэта небяспечна для здароўя людзей? Адказвае галоўны кліматолаг Беларусі Павел Каўрыга.

Заўтра Беларусь можа накрыць воблака вулканічнага попелу. Ці гэта небяспечна для здароўя людзей? На пытанні радыё "Свабода" адказвае галоўны кліматолаг Беларусі Павел Каўрыга.

Раней таксама былі вывяржэньні ў Ісьляндыі. Чаму цяпер такі эфэкт, у прыватнасьці, на авіяцыйныя зносіны?

Каўрыга: Зараз гэта праявілася ў спалучэньні з мэтэаралягічна-пагоднымі ўмовамі. Зараз усталяваўся ўстойлівы заходні перанос паветраных масаў. І як раз такое спалучэньне прывяло да таго, што шлейф вульканагенных выкідаў (газы, пыл) прыняў устойлівы напрамак на ўсход. Ён можа разьвеяцца і зьнікнуць недзе ў Арктыцы, калі ня будзе папаўняцца новымі матэрыяламі з гэтага вулькану.

Якім можа быць узьдзеяньне вульканічнага попелу на здароўе людзей? Ці можа ён быць рэальна небясьпечны?

Каўрыга: Сапраўды, гэта вельмі небясьпечна. Гэтыя прадукты вывяржэньня распаўсюджваюцца ў паветры і вельмі шкодныя, бо вульканагенныя. Акрамя таго,

газы, якія выкідваюцца на такім атамарна-малекулярным узроўні, пераважна сярністыя (дыяксід серы, серавадарод, серавуглярод). І яны ў атмасфэры ўступаюць у рэакцыю з кропелькамі вады і пераўтвараецца ў серную кіслату. І гэтыя, утвораныя ўжо ў атмасфэры новыя хімічныя спалучэньні, вельмі шкодныя. Кіслотныя дажджы таксама зьвязаныя з гэтымі выкідамі. Асабліва небясьпечна знаходзіцца на адкрытай мясцовасьці на вуліцы, у населеным пункце ў час выпадзеньня ападкаў.
Таму што ападкі прамываюць атмасфэру, захопліваюць кропелькі вады і патрапляюць на цела чалавека. Калі яны будуць удыхацца, гэта яшчэ дадатковая шкода. Несумненна, што гэта небясьпечная зьява для людзей.

Зьявілася інфармацыя, што на тэрыторыі шэрагу краін, у тым ліку Беларусі, могуць прайсьці кіслотныя дажджы. Ці так гэта?

Каўрыга: Так, сапраўды так.

Што рабіць у гэтай сытуацыі?

Каўрыга: Асабліва варта прыняць ахоўныя меры пры магчымым выпадзеньні ападкаў. Трэба каб у такіх месцах дзяржаўныя службы давалі інфармацыю людзям пра канцэнтрацыю і небясьпечную канцэнтрацыю, што пераўзыходзіць крытычныя памеры, калі чалавек можа адчуваць сябе вельмі дрэнна. Асабліва мэтэазалежныя. Павінна паступаць рэгулярная інфармацыя. Тады любы чалавек будзе разумець, што

ў час выпадзеньня ападкаў увогуле нельга знаходзіцца на адкрытай мясцовасьці пры павышаных далях канцэнтрацыі вульканагенных газаў таксама, нават без выпадзеньня дажджу ці іншых формаў ападкаў.
Але пакуль такой навукова абгрунтаванай інфармацыі мы ня бачым. Яна пакуль чыста журналісцкая.

Каментары

Цяпер чытаюць

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня3

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня

Усе навіны →
Усе навіны

Кавалеўскі: У 2021-м Макей спрабаваў папярэдзіць нас пра стратэгію, якую мы выкарыстоўваем36

Адзін з самых вядомых футбалістаў БАТЭ заняўся продажам ровараў

У некалькіх краінах успышкі віруса Чыкунгунья. Што гэта такое і ці баяцца беларусам?2

Мадонна заклікала Папу Льва XIV прыехаць у Газу, пакуль не стала занадта позна5

Зяленскі: Я не чуў ніводнай прапановы, якая б гарантавала, што заўтра пасля выхаду з Данбаса не пачнецца новая вайна8

Памерла 37-гадовая актрыса Кацярына Арлова

У Турцыі збіраюцца забараніць шведскія сталы ў гатэлях і рэстаранах. Мільёны тон ежы выкідаюцца10

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»31

«Мы планавалі да 9 мая гэта зрабіць, але кіроўцы пайшлі на Вялікдзень у запой». Кіраўнік СБУ расказаў падрабязнасці пра аперацыю «Павуцінне»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня3

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць