Грамадства44

Ціханоўскі расказаў, што плануе рабіць падчас візіту ў ЗША і чым яму дапамог Пракоп'еў

У кулуарах канферэнцыі «Новая Беларусь» у Варшаве Сяргей Ціханоўскі расказаў падрабязнасці пра свой запланаваны візіт у ЗША.

Святлана і Сяргей Ціханоўскія ў Варшаве 27 чэрвеня 2025 года. Фота: Getty Images

Сяргей Ціханоўскі ў каментары «Нашай Ніве» адзначыў, што падчас свайго візіту ў ЗША, які запланаваны на верасень, плануе сустракацца і з мясцовымі палітыкамі, і з беларускай дыяспарай.

«Яшчэ адзін кірунак, які прапанавала наша дыяспара, гэта выступленні ва ўніверсітэтах ЗША. У іх прынята, калі ўніверсітэт запрашае, то ён аплачвае пералёт, гатэль і нейкі ганарар. Гэта часткова можа быць нашым рашэннем праблем з лагістыкай», — сказаў ён.

Разам з камандай — яго памочнікам і аператарам — Ціханоўскі заедзе як мінімум у Нью-Ёрк, Вашынгтон, Філадэльфію, Маямі і Чыкага. Таксама яны наведаюць Канаду.

Візіт у Паўночную Амерыку будзе доўжыцца каля месяца і можа скончыцца ў кастрычніку, але падрабязнасцяў пакуль няма. 

У ЗША Ціханоўскі пабачыцца з грамадскім дзеячам і былым мінскім рэстаратарам Вадзімам Пракоп'евым. Той «дапамог трошкі з білетамі ў ЗША, сваімі фінансамі».

«Ён хоча трошкі мяне падрыхтаваць, правесці лікбез — тыднёвы трэнінг па амерыканскай палітыцы, унутранай і знешняй. Расказаць сваё меркаванне, як трэба рухацца», — дадаў Ціханоўскі.

Блогер кажа, што яго асноўная мэта візіту ў ЗША — вызваленне палітзняволеных. 

«У мяне ёсць свае ідэі, якія ніяк не звязаныя з Пракоп'евым. І я хачу гэтыя ідэі данесці да адміністрацыі Трампа. Хачу падзякаваць Дональду Трампу за сваё вызваленне», — адзначыў Ціханоўскі.

Свае ідэі Ціханоўскі пакуль не раскрывае.

Каментары4

  • Імхо
    09.08.2025
    Любая дзейнасць, каторая не дае пытанню закладнікаў улады ў Беларусі згубіцца з інфармацыйнай павесткі ў цывілізаваным свеце - добра.
  • Не
    09.08.2025
    Імхо, не, не любая. Заявы Ціханоўскага пытанне закладнікаў улады ў Беларусі трымаюць у інфармацыйнай павесткі, а вось выпуск палітвязняў спыніўся. Больш ніводнага не выпусцілі пасля Ціханоўскага за гэтыя паўтара месяцы.
  • Два капитана
    10.08.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль1

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Усе навіны →
Усе навіны

«Часам хочацца напіцца, каб галава круцілася». Турчын прынёс Лукашэнку на нараду бляшанку снюсу11

Стась Карпаў: Я заўважыў тры Марыі28

У Віцебску паказалі, як адбудуюць згарэлы год таму гандлёвы цэнтр «Беларусь» ФОТЫ1

Пад Мінскам ёсць таямнічае месцейка, дзе можна паўнавартасна паабедаць за 5—10 рублёў8

Лаўроў назваў замах на генерала Аляксеева спробай сарваць перамовы4

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні47

У «Мінск-Свеце» прадаецца двухузроўневы пентхаўс з цудоўным відам на горад4

«Архітэктурнае асвятленне і бетон». Новыя станцыі метро не будуць падобныя на папярэднія

Апытанне: 46% жыхароў Польшчы адчуваюць непрыязь да беларусаў45

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль1

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць